Анатоль Сідарэвіч (узята адсюль – http://bsdp.org/naviny/palityka/24-09-2020/anatol-sidarevich-pra-nashu-revalyucyyu ; аўтарская арфаграфія захаваная; намі выдзелены толькі тры моманты)
Жыццё дабягае канца. Трэба дарабіць тое, што ніхто за мяне не зробіць. Як даследчык, я жыву цяпер у часавых рамках 1900–1919. Працую з дакументамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Вымушаны каторы раз асэнсоўваць рэвалюцыйныя падзеі пачатку ХХ стагоддзя. Ногі ўжо “не тыя” і на дэманстрацыі я не пайшоў. А мітынгі я не люблю, бо навошта слухаць прамоўцаў, калі я і без іх ведаю, у чым і ў кім “прычына нашых крыўд і бед”. І ўсё ж 15 жніўня я не стрымаўся і паехаў на развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім.