Алесь Астроўскі – рэдактар сайта.
Апошнія тыдні на наш сайт адбывалася атака прарасейскіх троляў. “Тоўстыкот” спрабаваў паўсюль па-жывёльнаму гадзіць. Самусевіч-“Мандарын”-“Дуглас” выкарыстоўваў іншую тактыку – займаўся прымітыўным рэзанёствам-“крытыканствам”, адначасна абзываючы ўсіх пагалоўна “дурнямі”, “мракабесаў”, “ідыётамі”, “неадукаванымі”, тымі, хто вярзець “трызьненьне”, увесь час нахабна тыкаў, выкарыстоўваў іншыя тролеўныя прыёмы, каб дасягнуць таго ж – сапрасаваць спакойную, этычную, калегіяльна-працоўную атмасьферу інтэлектуальнай працы сайта. Цікава, што канчаткова вывела “Мандарынку” зь сябе мая ветлівая просьба патлумачыць, чым яго грамадска-палітычная пазіцыя адрозьніваецца ад пазіцыі нашай рэдакцыі (гл. каментары тут: https://nashaziamlia.org/2016/07/13/8678/#more-8678). Пасьля чарговай порцыі слоўнагна сьмецьця вырашана было яго “каментары” далей выдаляць…
Далей »