Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.
У апошнія гады нарастае плынь сігнальных падзей, якія сурочаць негатыўную будучыню нашаму народу ня толькі з-за працягу цяперцамі іх палітыкі этнацыду, а і з-за таго, што пад пытаньне пастаўлена ўжо і наша дзяржаўнасьць. Во, дакіраваліся… Галоўная прычына апошняга найперш у тым, што “ўсходні сусед” не жадае адмовіцца ад сваіх агрэсіўных намераў што да НАШАЙ дзяржавы-Беларусі – яўна плануе зьдзейсьніць аншлюс. У сувязі з гэтым мы зьбіраліся працягнуць выстаўляць на нашым сайце зьвесткі пра падзеі сучаснай гісторыі, якія датычаць гэтага, а затым паказаць пазітыўныя сігналы (ці хаця б неадназначнасьць сітуацыі вакол бліжэйшай будучыні Беларусі). Аднак, параіўшыся, вырашылі зьмяніць планы – ужо цяпер перабіць негатыўныя зьвесткі пазітыўнымі. Асноўная прычына такая: каб далей перастрававаць негатыўнае, усім нам патрэбна перадышка – усьведамленьне таго, што ўсё ж сьвет больш складаны, чым можа падавацца зьняверанаму песімісту, што змаганьне працягваецца і таму надзея на лепшае не павінна нас пакідаць.