Рэдакцыя.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Рэдакцыя.
Гэты матэрыял мы вырашылі выставіць як ілюстрацыю да папярэдняга. Яго аўтар – карэспандэнт радыё “Свабода” Алег Грузьдзіловіч (гл. www.svaboda.org/content/article/1812328). Здавалася б, зьява звычайная ў наш час – шчырых, сумленных, прафесійных, дэмакратычна арыентаваных беларусаў улады выкідаюць з працы, пазбаўляючы магчымасьці зарабляць на жыцьцё. І робяць гэта менавіта таму, што яны шчырыя, сумленныя, дэмакратычна арыентаваныя (г.зн. здольныя ахвярна служыць інтарэсам свайго народу). Факт, абнародаваны сп-ром Грузьдзіловічам, дазваляе больш прадметна абмеркаваць некаторыя істотныя моманты нашага жыцьця, у т.л. тыя, што закрануў прафесар Лыч у сваім артыкуле.
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўкі
Эх, калі б мы маглі ўплываць на рэгламент Чысьцілішча… Тады ў сьпіс найбольш цяжкіх грахоў, з-за якіх нябожчыка трэба адразу адпраўляць у пекла і не глядзець ні на што іншае, мы б абавязкова ўпісалі “прыпісваньне чужых грахоў невінаватым людзям” і “здрада свайму народу”. Пасьля гэтага мы б зрабілі ўсё магчымае, каб кожны чалавек на Зямлі ведаў пра гэта. Бо, відаць, інакш розныя максімюкі-лісецкія яшчэ доўга будуць працягваць сваю гнюсную справу… Але давайце ўсё па парадку.
Мы ў фармуляваньні свайго стаўленьня да той ці іншай зьявы/падзеі ўжо даўно не залежым ад меркаваньняў масы. Для таго, каб аддзяліць дабро ад зла, істотнае ад шалупеньня і г.д., мы выпрацавалі свой метад і раім карыстацца ім усім беларусам: у межах беларускай этнічнай тэрыторыі ў поглядзе на падзеі трэба заўсёды сыходзіць з аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу. Аднак большасьць людзей псіхічна арганізаваны так, што ім веданьня праўды для перакананьня і дзеяньняў недастаткова. Патрэбным ёсьць дадатковае пацьверджаньне з боку іншых. Такая сітуацыя (бенедзіктаўшчына) назіраецца ў т.л. і ў дачыненьні да польскай тэмы. Мы тлумачым: з польскім імперыялізмам трэба змагацца так жа зацята, як і з расейскім ці габрэйскім – а многія нас нібы ня чуюць (хаця зрухі ёсьць). Таму мы з задавальненьнем падалі раней адпаведны матэрыял “Зьвязды”, ніжэй зь ня меншым задавальненьнем падаем зварот Цярнопальскай абласной рады (Україна) да Прэзідэнта і Вярхоўнай Рады Ўкраіны, а таксама да амбасадара Польшчы ва Ўкраіне (узята адсюль www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/011566; падказана адным з нашых чытачоў).
Рэдакцыя.
Ня толькі да Алексіевіч сёньня ў нас маюцца прэтэнзіі. Ёсьць той-сёй і іншы. Гэты артыкул шаноўнай спадарыні Галіны мы ўзялі з сайта http://bel-diaspora-de.livejournal.com (bel-diaspora-de.livejournal.com/86061.html; … /86350.html), трохі перапрацавалі й падаем вам. Ён пераклікаецца з шэрагам нашых папярэдніх матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі й глабалісцкай сіянакратыі, удакладняючы разуменьне пэўных падзей, якія адбываюцца ў і вакол Беларусі. Але галоўнай персонай, на якую мы цяпер хацелі б зьвярнуць увагу, зьяўляецца П.Шэрамет.
Рэдакцыя.
Зянон Пазьняк
Гэты артыкул мы ўзялі з сайта www.bielarus.net/archives/2009/07/15/1633. У ім аналізуецца дзейнасьць вядомай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Мы даўно зьвярнулі ўвагу на гэтую асобу (гл. https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14). Артыкул дазваляе сфармуляваць канчатковае стаўленьне да яе. Таму мы яго і падаем нашым чытачам, а за яго напісаньне выказваем падзяку спадару Пазьняку (тое, што далей падкрэсьлена, выдзелена намі).
Рэдакцыя.
Палітвыканкам Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода”
Як мы падазраем існаваньне ўзаемадзеяньня цяперскага рэжыму з польскімі імперыялістамі, накіраванае супраць беларускага народу, так і ўкраінцы падазраюць супрацоўніцтва ўраду Нямеччыны з расейскай імперыякратыяй, накіраванае супраць украінскага народу. Матэрыял (фактычна заяву), які падаецца ніжэй, падказаў адзін з нашых чытачоў (паводле www.svoboda.org.ua/dokumenty/zayavy/011532). Сімвалам таго, што супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі й урадавай бюракратыі Нямеччыны пачалося даўно, хай будзе фота, пададзенае ніжэй.
Рэдакцыя.
Aлесь Астроўскі
У першыя дні жніўня – самага адпаведнага месяца для “легалізацыі” па-ціхаму праз СМІ розных ідэек – на радыё “Свабода” ўсплыла праблематыка ўзаемаадносін беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі (і ў сёньняшніх трагічных этнацыдна-генацыдных варунках!) з рознымі ксенаэтнічнымі групамі, на шчасьце прысутнымі пакуль у меншасьці на нашай зямлі. Я вырашыў паўдзельнічаць ў дыскусіі па некаторых матэрыялах, якія прайшлі там. У выніку атрымалася вялікая і, што найважней, хрыстаматыйная ілюстрацыя, вартая таго, каб быць зафіксаванай на нашым сайце. Лічу, што матэрыял патрэбны і для нашых чытачоў, і для гісторыі, і для будучага падручніка па зьмястоўнай дэмакратыі й сістэмным гуманізьме (зьлева фота Ігара Банцара – 1, Леаніда Стонава – 2).
Віталь Хромаў
Як паведамілі некаторыя СМІ, патрыярх РПЦ МП Кірыл у верасьні г.г. зьбіраецца наведаць Беларусь. З чым гэты чалавек прыедзе да нас, спрагназаваць нескладана – з тым жа, з чым ён езьдзіў нядаўна па Ўкраіне. Адсюль варта прыгледзецца да ўкраінскага ваяжу Кірыла. Матэрыялы, пададзеныя ніжэй, сабраны са шматлікіх сайтаў сеціва, у т.л. і дзякуючы падказцы некаторых нашых чытачоў.
Учора ў СМІ прайшла інфармацыя (гл. www.svaboda.org/content/article/1793359.html) аб падзеі, якую мы ня маем права праігнараваць. Былы старшыня ВС РБ Станіслаў Шушкевіч і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнуліся з “Адкрытым лістом” да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы “… з краіны Ўсходняй Эўропы, якая не ўваходзіць у НАТО і Эўразьвяз”. Відавочна, што гэтая падзея ідзе ў фарватары аналагічнага зварота ад былых кіраўнікоў краін Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у вышэйпамянёныя міжнародныя структуры (гл. https://nashaziamlia.org/2009/07/21/2449/). Адразу скажам: сп-ры Сурвіла і Шушкевіч зрабілі тое, што павінны і што змаглі (адзінае, нам не падабаецца, што ў лісьце няма акцэнта на галоўных беларускіх праблемах). Аднак у цэлым мы глядзім на практычную персьпектыву гэтага звароту хутчэй песімістычна. Палітыка ЗША што да Беларусі па вядомых прычынах наўрадці зьменіцца (гл. https://nashaziamlia.org/2008/12/20/1684) – яна як была неэфектыўнай, зыходзячы з крытэраў беларускай дэмакратыі, так, найверагодней, і застанецца такой… Таму дакумент мы выстаўляем з большага для таго, каб яго зафіксаваць.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
Тыдзень таму ў сеціве на блогах LiveJournal.com разгарэўся вялізны скандал вакол публікацыі Тацьцяны Елавой (гл. фота, 1), якая піша пад нікам Zmagarka. Яна разьмясціла відэа, зьнятае і выстаўленае ў Інтэрнэце чачэнскімі партызанамі яшчэ ў 1999 годзе (на пачатку Другой, у навейшай гісторыі, вайны расейскай імперыі супраць Ічкерыі), на якім бачна, як чачэнцы забіваюць расейскіх салдат, перарэзваючы ім горла (http://zmagarka.livejournal.com/645098.html). Тады, 10 гадоў таму, гэта відэа прызначалася для запалохваньня расейскіх імперскіх вайскоўцаў. Аднак для маладога пакалення расейцаў, якія выраслі на пераможных рэляцыях пуцінскага ТБ, відэа сталася шокам. Да таго ж, Zmagarka дадала правакацыйны загаловак: «Русских солдат чеченцы режут, как свиней». Расейская аўдыторыя ўспрыняла акцыю Змагаркі як недапушчальны выклік… Уся гэтая інфармацыйная падзея мае выразныя прыкметы эфекту “крука ў лесе”, дапамагаючага прааналізаваць псіхічны стан сучаснага расейскага грамадства і расейскага імперскага воінства, а таксама зьвярнуць увагу на дзеяньні некаторых пабочных асоб (2). Гэта асабліва актуальна ў час актывізацыі вайны на Паўночным Каўказе і напярэдадні магчымага новага нападу расейскай імперыі на Грузію.
Рэдакцыя.
Ва Украіне адбываецца 10-дзённы візіт “патрыярха Маскоўскага і Усея Русі” Кірыла, які пачаўся 27 ліпеня. Кіеў ён назваў “нашым супольным Ерусалімам, адкуль пайшла вера праваслаўная” [?! наколькі вядома, «вера праваслаўная» пайшла зь Візантыі, з Канстантынопаля… – Рэд.], правёў малебен на Ўладзімірскай горцы і ўсклаў кветкі да помніка ахвярам Галадамору [! – Рэд.]. Кірыл сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, які сказаў яму, што ўкраінцы жадаюць мець сваю ўласную праваслаўную царкву. На гэта патрыярх РПЦ МП адказаў, што такая царква “ўжо ёсьць” [?! – Рэд.], “інакш не існавала б такой дзяржавы як Україна” [якая сувязь? вось, напрыклад, дзяржава Беларусь ёсьць, а Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, на жаль, знаходзіцца толькі ў зародкавым стане! – Рэд.].
Сяргей Высоцкі
Ніколі не лічыў патрэбным, ды і цяпер не лічу, адказваць на выпады інтэрнэтаўскіх ананімаў. Чалавек, які баіцца нават назваць сваё прозьвішча ды сказаць, хто ён – гэта нават не апанент. Аднак выказаць яшчэ некалькі сваіх думак у рэчышчы той сур’ёзнай тэмы, якая выклікае такі жах у ворагаў Беларускай дзяржавы – Аўтакефалія, лічу вартым.
Рэдакцыя.
У мястэчку Гарадок, што на беларускай Беласточчыне, якая цяпер, на жаль, знаходзіцца пад Польшчай, 17-18 ліпеня г.г. адбыўся фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2009”. Сёлета “Басовішча” праводзілася ўжо ў 20-ы раз. З нагоды юбілею яно праходзіла без абавязковай конкурснай праграмы. Яе замяніла праграма з прэзентацыяй двух дзясяткаў рок-гуртоў. Сярод іх як вядомыя – напрыклад, “Палац”, “Крама”, “Lao Che”, “Нейра Дзюбель”, “Ulis”, N.R.M., так і маладыя гурты. Юбілейнае “Басовішча” арганізоўвала і новае кіраўніцтва Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС; дарэчы, адсюль і назва “Басовішча”) на чале з сустраршынямі БАС Касяй Кузьміч і Мажэнай Саевіч.
Рэдакцыя.
18—19 ліпеня ў Менску ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB) прайшоў V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Ён быў зладжаны за сродкі самой арганізацыі, а таксама некаторых асяродкаў дыяспары. Мы сабралі матэрыялы з гэтай падзеі (у асноўным інтэрнэт-рэпартажы радыё “Свабода”, уключна з фотаздымкамі), апрацавалі іх й вырашылі зафіксаваць для будучыні ды абмеркаваць. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.
Рэдакцыя.
7-га ліпеня ў Ватыкане была прадстаўлена чарговая энцыкліка Бенедыкта XVI “Caritas in Veritate” (Любоў – у праўдзе). Зь яе поўным тэкстам на англійскай мове можна пазнаёміцца тут: http://www.vatican.va/holy_father/benedict_xvi/encyclicals/documents/hf_ben-xvi_enc_20090629_caritas-in-veritate_en.html. Гэта трэцяя энцыкліка цяперашняга папы – дзьве папярэднія, “Deus Caritas Est” (Бог ёсьць любоў) i “Spe Salvi” (Уратаваныя надзеяй), былі апублікаваныя ў 2005 і 2007 гг. Поўны аб’ём новай энцыклікі складае каля 150 старонак тэксту. За яе абнародаваньнем пасьледавалі каментары. Грунтуючыся на іх, пададзім ключавыя моманты гэтага дакумента і абмяркуем яго.
Яўген Мурашка
Паважаныя суайчыннікі, Звяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) вітае вас у Бацькаўшчыне.
На вялікі жаль, прадстаўнікі нашай арганізацыі – ЗБН – не маюць магчымасці прысутнічаць у агульнай з вамі залі. Аргкамітэт з’езду не запрасіў нас прыняць удзел у такой важнай для кожнага беларуса замежжа падзеі, як сустрэча з суайчынікамі, і нават не даслаў тлумачэнняў на конт адмоўнага адказу, хаця мы своечасова даслалі у аргкамітэт (сп. Ніне Шыдлоўскай) усе неабходныя паперы. Таму мы вымушаны прасіць дапамогі у паважаннага сп-ра Юркі Станкевіча – сябра Аргкамітэту па стварэньні Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнаг Руху – быць звязуючым звяном паміж намі і нашымі дарагімі суайчыннікамі.
Рэдакцыя.
20 чэрвеня г.г. старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі быў рэкамэндаваны ў якасьці партыйнага прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі. Гэтае рашэньне было прынятае на прайшоўшым у Палацы культуры Менскага трактарнага заводу сходзе-нарадзе. Супраць Л.Баршчэўскага галасаваў толькі адзін удзельнік сходу, яшчэ 7 чалавек устрымаліся. Усе астатнія (а паводле арганізатараў, зарэгістраваліся больш за 220 чалавек) падтрымалі свайго партыйнага лідэра. Рашэньне носіць рэкамэндацыйны характар, а афіцыйнае абраньне плануецца зрабіць на партыйным з’езде восеньню (гл. два фота з таго сходу; дарэчы, абсалютная большасьць інфармацыі для артыкула ўзята з матэрыялаў www.svaboda.org). Здавалася б, на гэтым можна паставіць кропку. Аднак з пададзенага факту наш аповед пра актуальную сітуацыю ў БНФ толькі пачынаецца...
Сяргей Высоцкі
4 ліпеня 2009 года загінуў Васіль Міхайлавіч Чэрваній – адзін з лідараў Украінскай Народнай Партыі (УНП). Прычынай смерці стаў удар маланкі. Васіль Чэрваній пражыў 50 гадоў, але паспеў стаць адной з найбольш яскравых фігур украінскай палітыкі. Ён быў аплотам многіх беларускіх пачынанняў ва Украіне. Толькі такі дзеяч у рэжыме жорсткага супрацьдзеяння расейскім і лукашэнкаўскім спецслужбам змог адстаяць ідэю Беларускага Нацыянальна-Дэмакратычнага Цэнтру ў Кіеве. Улетку 2005 года Цэнтар дзякуючы высілкам беларускіх і ўкраінскіх патрыётаў быў адчынены. На жаль, праз чатыры месяцы пасля бясконцых правакацый, розных “наездаў” амбасадаў Беларусі і Расеі ўкраінская ўлада здала Цэнтар. Пазьней Васіль Чэрваній пазбавіўся пасады кіраўніка Ровенскай вобласці.
Рэдакцыя.
Мусім паведаміць смутную навіну. 4 ліпеня г.г., як паведамляюць украінскія СМІ, у выніку ўдару маланкі загінуў экс-губернатар Ровеньскай вобласьці Украіны Васіль Чырваній. Гэта адбылося пасьля 12 гадзінаў дня ў Кастапыльскім раёне, дзе пан Васіль быў на рыбалцы. Чырванія даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленьне Цэнтральнага раённага шпіталя каля 14:15 у скрайне цяжкім стане. Лекары да апошняга змагаліся за жыцьцё пана Васіля, але, на жаль, выратаваць яго ня здолелі. Сёньня, 6 ліпеня, каля Сьвята-Пакроўскага кафедральнага сабору ў Роўна адбылося пахаваньне выбітнага ўкраінскага патрыёта.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі