Завяршыўся чарговы (4-ы) год працы нашага сайта. З гэтай нагоды мусім даць кароткую справаздачу. Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі за ўсе папярэднія гады і мінулы год пададзеныя ў табліцы зьлева. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла ў 1,7 раза (індэкс каментаваньня вырас у 1,83 раза; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, разьмешчаных на першых дзьвюх старонках (цяпер мы будзем выкарыстоўваць гэты паказьнік) – у 1,28 раза, максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў – у 2 разы; лічба 1,7 – гэта сярэдняе арыфметычнае з даных паказьнікаў).