nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

У 1960-80-я гады былі рэпрэсаваныя дзесяткі беларусаў-дысідэнтаў

21 лістапада, 2011 | 5 каментарыяў

У 1990-я ў Беларусі было распаўсюджана меркаваньне, што ў савецкія часы былі асуджаныя дысідэнты “украінцы, рускія, татары, прадстаўнікі іншых народаў, а  беларусаў сярод дысідэнтаў не было”. І вось сёньня я раптам даведваюся, чытаючы  “Свабоду”, што гэта чарговая накінутая нашаму народу мулька комплексу непаўнавартасьці.  Аказваецца, за савецкім пасьляваенным часам бальшавікамі-камуністамі былі рэпрасаваны дзесяткі беларусаў-літвінаў! У гэтым мы ані трохі ня горшыя за іншых! Зьвесткі былі схаваны ў сярэдзіну матэрыяла з некалькі іншым зьместам (гл. тут:  http://www.svaboda.org/content/article/24396579.html). Заклікаю рэдакцыю тэрмінова падаць гэты матэрыял на сайце // Віталь Хромаў.

Мы так і вырашылі. Матэрыял, пра які ідзе гаворка (узяты з пададзенага сайта радыё “Свабода”), у пачатку праілюстраваны фота дысідэнтаў Сяргея Ханжанкова і Міхася Кукабакі, а таксама гісторыкаў Ігара Кузьняцова і Андрэя Вашкевіча.

Рэдакцыя.

Далей »

Літварусь і польскае пытанне

20 лістапада, 2011 | 21 каментарый

Павал Біч


Рэдакцыя падзяляе далёка ня ўсе меркаваньні, выказаныя аўтарам у артыкуле (напрыклад, мы ня згодныя зь яго спадзевам на “беларускіх палякаў”, зусім інакш бачым прыярытэтную вагу тых ці іншых механізмаў нацыянальнага беспамяцтва ва ўмовах расейскага каланіялізму, а вось над прапановай магчымай назвы нашай краіны “Літварусь” лічым вартым падумаць), але выстаўляем матэрыял на сайце, каб прадэманстраваць узор мысьленьня беларуска-літвінскага інтэлігента пачатку ХХІ стагоддзя.

Рэдакцыя.

Далей »

Рэцэпт ад усялякіх бед – аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа

14 лістапада, 2011 | 17 каментарыяў



Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце https://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.

Галіна Арцёменка

Далей »

ВЯЛІКІЯ і ЖЫВЫЯ. Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 1)

30 красавіка, 2011 | Няма каментараў

Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты. Хто яны? Што гэта за людзі? На меркаваньне рэдакцыі, гэта тыя, хто значную частку свайго жыцьця прысьвячае адстойваньню аб’ектыўных інтарэсаў нашага беларуска-літвінскага народу, хто ў гэтай справе ўпарты, нязломны, непадкупны, хто разумны, дасьведчаны і мае здабыткі… Некаторым можа падацца, што такія людзі могуць быць толькі ў нашым уяўленьні, маўляў, яны – ідэальныя, і таму іх… няма. На шчасьце такія людзі сярод беларускага народу ёсьць. Іх цяпер не рэкламуюць, пра іх сёньня не ўзгадваюць СМІ (у т.л. “незалежныя”, “апазіцыйныя”). Таму за справу азнаямленьня нашага народу з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты вырашыла ўзяцца наша рэдакцыя. Самым яскравым прадстаўніком такіх людзей на Гарадзеншчыне сёньня несумненна зьяўляецца Алесь Мікалаевіч Белакоз. Больш года таму мы, сябры рэдакцыі (далей пазначаныя як АА і НН), пачалі запісваць фрагменты вуснага аповеда Алеся Мікалаевіча пра яго жыцьцё і змаганьне, каб пазнаёміць зь ім вас – нашых чытачоў. Выконваем таксама просьбу Алеся Мікалаевіча і папярэджваем, што пададзены ніжэй тэкст з’яўляецца запісам непасрэднай жывой размовы і таму мае стылістычныя асаблівасьці, характэрныя для вуснай гаворкі… (Усе чорна-белыя ілюстрацыі – фотаздымкі з уласнага архіва спадара Алеся)

Далей »

Міхалевіч публічна адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім КГБ

28 лютага, 2011 | 10 каментарыяў

Сёньня ў беларускім грамадска-палітычным жыцьці адбылася неардынарная падзея. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Аляксей Міхалевіч (які чамусьці любіць называць сябе Алесем і пра якога мы ўжо неаднаразова пісалі на нашым сайце) сабраў журналістаў розных апазіцыйных СМІ й аб’явіў, што ён разрывае дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую нібыта вымушана падпісаў пад уплывам катаваньняў, калі знаходзіўся ў СІЗА (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2323421.html; http://nn.by/?c=ar&i=51049).  У сувязі з неардынарнасьцю падзеі мы вырашылі часова зьмяніць нашы рэдакцыйныя планы, каб зафіксаваць яе яшчэ і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Адраджэньне Нацыі

26 лютага, 2011 | 46 каментарыяў


Артыкул кіраўніка БПС быў дасланы нам з умовай, каб мы ў рэдакцыі самі вырашылі, ці выставіць яго як каментар да папярэдняга артыкула аўтара, ці падаць асобна. Мы абралі другі варыянт.

Рэдакцыя.

Далей »

Які канец Кадафі быў бы карысным

24 лютага, 2011 | 11 каментарыяў

Глеб Шчарбатаў

Артыкул, які мы падаем ніжэй, узяты з сайта рускіх шавіністаў (гл. http://ari.ru/news/3656/), верагодна, зьвязаных з расейскім ФСБ ці ГРУ (мы пра гэта адкрыта папярэджваем). Але бываюць выпадкі, калі падыдзе нават матэрыял расейскіх “арыйцаў”, каб, не губляючы шмат уласнага часу, адзначыць некаторыя рэчы… Аўтарскі стыль у цэлым захаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

Цяжка быць чалавекам у часы дыктатуры (+ дадатак)

14 лютага, 2011 | Няма каментараў

Аляксандар Лялікаў

На нашым сайце мы ўжо выстаўлялі матэрыялы, у якіх вядомыя сьнежаньскія падзеі апісваюцца з пазіцыі ўнутраных перажываньняў іх удзельнікаў (гл. https://nashaziamlia.org/2010/12/26/3866/;  https://nashaziamlia.org/2011/01/14/3929/). Матэрыял, які падаецца ніжэй, у тым жа ключы. У ім дацэнт гарадзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы апісвае ўласны досьвед. Перажытыя пачуцьці прымусілі яго напісаць ліст на радыё “Свабода”, які мы падаем і на нашым сайце (узята з http://www.svaboda.org/content/transcript/2304348.html).

Рэдакцыя.
Далей »

Чаму захлынулася чарговая беларусiзацыя

13 лютага, 2011 | 12 каментарыяў

Павал Біч

Было тры спробы вярнуць уласны нацыянальны твар нашаму народу. Першая – у 1917-30 гады, другая – у 1941-44 гг., i трэцяя – на нашых вачах, у 1990-94 гг. Усе яны скончылiся паразай. Толькi з другой усё адносна ясна – яна iшла пад прыкрыцьцём замежных войскаў, а ўплыў Расеі быў зведзены да мiнiмуму. З адыходам немцаў яна скончылася, яе ўдзельнiкi былi аб’яўленыя памагатымi фашыстаў i цi былi зьнiшчаны, цi эмiгравалi на Захад. Першая спроба скончылася масавым зьнiшчэньнем нацыянальнай iнтэлігенцыi ўключна  з нацыянал-камунiстамi. Трэцяя – абышлася амаль без фiзічнага вынiшчэньня нацыянальнага элементу. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеi ёсьць магчымасьць русiфiкаваць нярускiя народы больш тонкiмi, чым праз масавыя забойствы, спосабамi. Заўважым, што на iншыя народы былых Саюзных Республiк гэтыя спосабы не падзейнiчалi. Ад Эстонii да Кiргiзii прайшла незваротная хваля нацыяналiзацыi, i, здаецца, Расея з гэтым зьмiрылася [пакуль будзе “Расея”, яна з гэтым не зьмірыцца. – Рэд.].

Далей »

Тайныя спружыны й урокі сьнежаньскай “рэвалюцыі”

12 лютага, 2011 | 8 каментарыяў

Кастусь  Калiновiч

Нечакана жорсткімі й драматычнымі падзеямі завяршылася чарговая выбарчая “рэвалюцыя” 19 сьнежня ў Менску. Вельмі  стратнымі  вынікі “рэвалюцыі” сталі для ўсіх яе арганізатараў і шматлікіх удзельнікаў. Стратнымі яны сталі й для рэжыму Л. Стратнымі для Беларусі, для Захаду, стратнымі для ўсіх нас. Хто ж выйграў? Чаму так адбылося?

Далей »

Ці дадуць беларусам стаць “Швейцарыяй”

10 лютага, 2011 | 23 каментарыя

Сяргей Высоцкі

Перад тым, як прыступіць да канчаткована аналізу ваколвыбарчай сітуацыі, мы вырашылі выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў, якія паступілі ў рэдакцыю ад нашых чытачоў і няштатных аўтараў за апошнія тыдні. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені таксама закранаюць тэму выбараў. Першым выстаўляем артыкул старшыні Арганізацыйнага камітэту Беларускай партыі Свабоды (АК БПС) Сяргея Высоцкага.

Рэдакцыя.

Далей »

Як пазьбегчы “афрыканізацыі” замежнай дапамогі для Беларусі

9 лютага, 2011 | 14 каментарыяў

YK (Яраслаў Крывы)

Пасьля таго, як “Захад” вырашыў “дапамагчы беларускай дэмакратыі” аж на 120 мільёнаў, на гэтыя – будучыя – мільёны, як мухі на ***, пачалі зьлятацца розныя “дэмакраты” як у Беларусі, так і ў замежжы. Натуральна, са сваімі прапановамі. На аднаго такога “дэмакрата” нас вывела радыё “Свабода” (інфармацыя вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/2300118.html), якое падала частку яго артыкула, выстаўленага па-англійску. Мы выстаўляем гэты артыкул цалкам у перакладзе на нашу мову (узята адсюль: http://belarusdigest.com/2011/02/07/preventing-africanization-of-foreign-aid-to-belarus/; аўтар падае сябе пад нікам “YK”, у матэрыяле “Свабоды” ён падаецца як Яраслаў Крывы; верагодна, гэта таксама псеўданім). Азнаямленьне з гэтым артыкулам дапамагае даведацца пра шмат з таго, што большасьці з нас малавядомага. Матэрыял ілюструе фота канферэнцыі “доранаў Беларусі ў Варшаве” (на трыбуне бачны Сікорскі, у прэзідыюме – Мілінкевіч; на заднім плане – сьцягі заходніх краін і лозуг “Салідарнасьць зь Беларусьсю”).

Рэдакцыя.

Далей »

Адкрыты ліст у Раду ЕўраЗьвязу ад Зянона Пазьняка

25 студзеня, 2011 | 22 каментарыя

Сталыя чытачы нашага сайта ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Зянона Пазьняка, пачынаючы ад 1992 году. Навырабляў пан Зянон і ў час апошняй выбарчай кампаніі, пра што абавязкова будзе на сайце пазьней. Але бываюць выпадкі, калі Пазьняк робіць учынкі, якія мы ацэньваем станоўча, бо яны цалкам упісваюцца ў Беларускую дактрыну, якая фармуецца на нашым сайце. Да такіх выпадкаў належыць яго ўчорашні адкрыты зварот, тэкст якога мы паўтараем ніжэй (узята з http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/00–20110124–01; папраўлена ў адпаведнасьці з нармальнай беларускай лексікай).

Рэдакцыя.

Далей »

Нашы людзі істотна вырасьлі ў апошні час

20 студзеня, 2011 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя

Чытаючы матэрыялы, прысьвечаныя ацэнцы падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі з боку асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы розных замежных сіл, мы са ўсё большым задавальненьнем знаёмімся і з каментарамі да гэтых матэрыялаў з боку звычайных беларусаў. Бачныя прыкметы выразнага паглыбленьня разуменьня сітуацыі нашымі людзьмі, якое істотна наблізілася да таго, пра што ўжо шмат гадоў пішам мы. Нам невядома, з-за чаго гэта адбываецца – ці з-за таго, што мае эфект наша праца (як і праца тых, хто зьвязаны з нашым сайтам), ці з-за таго, што самі падзеі вакол Крывавай нядзелі многім раскрылі вочы. Магчыма, і тое, і тое. Зрэшты, гэта ня так важна. Важкім ёсьць сам факт істотнага нарастаньня крытычнасьці  стаўленьня да “дэмакратычнага Захаду” і “брацкай Расеі”, як і нарастаючае разуменьне, што дэмакратыю ў Беларусі можа ўсталяваць толькі сам беларускі народ – калі нацэліцца на гэта. Давайце зафіксуем гэты факт.

Далей »

Зварот беларускай грамадзкасьці да Еўрапарлямэнту

12 студзеня, 2011 | 2 каментарыя


Шэраг апазіцыйных палітыкаў, а таксама сваякі арыштаваных за акцыю ў дзень 19 сьнежня 2010 г., прынялі зварот да дэпутатаў Эўрапейскага Парлямэнту ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Падаем тэкст гэтага звароту, узяты з www.svaboda.org/content/article/2273303.html. Найбольш істотнае на наш погляд мы выдзелілі тоўстым.

Рэдакцыя.

Далей »

Кроў на сьнезе

2 студзеня, 2011 | 8 каментарыяў

Міхаіл Падаляк. 20 сьнежня 2010 г. (паводле http://dec19.org/?p=2852)

Аўтар папярэдняга артыкула, Сяргей Абламейка, спаслаўся на артыкул Міхаіла Падаляка, які, як высьветлілася, адразу пасьля падзей Крывавай нядзелі абнародаваў свае эмацыйныя перажываньні й разуменьні. Па некаторых зьвестках, спадар Падаляк – агент уплыву расейскай імперыякратыі (гл. http://news.21.by/society/2010/08/31/143620.html). Можа, гэта і так, а можа, і не (глядзіце іншыя матэрыялы гэтага аўтара, у т.л. на нашым сайце, і самі рабіце свае выстовы). Тым ня менш, яго ацэнкі тых падзей, якія ўжо сталі гісторыяй Вялікай Літвы-Беларусі, таксама ўяўляюць для нас цікавасьць. Таму і падаем іх ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Вось усе бы так у Беларусі – журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы…

1 студзеня, 2011 | Каментары (1)

Напярэдадні Новага году адбылася знакавая падзея. Ня тое, каб яна была занадта вялікай і пры гэтым незаўважанай. Не такая ўжо вялікая і заўважаная многімі. Але, на наш погляд, заўважаная і адзначаная недастаткова. Таму гэты матэрыял мы і прысьвячаем ёй. Гаворка пра, фактычна, заяву журналіста радыё “Свабода” (!) Сяргея Абламейкі, якая інсьпіраваная падзеямі Крывавай нядзелі 19 сьнежня (гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/2261138.html). Чаму заява гэтага чалавека настолькі важная? А таму, што ён – журналіст (ды яшчэ радыё “Свабода”, якое займаецца прапагандай ліберастызму) – і сказаў пра “Захад” такое, што вельмі набліжана да праўды. Гэта сустракаецца вельмі рэдка ў наш час і таму дорага каштуе. Па-другое, праўда гэтая аказалася той, пра якую мы ўжо шмат гадоў кажам на нашым сайце – нам, беларусам-літвінам, з багны прарасейскай беларусафобскай дыктатуры давядзецца выбірацца… толькі самім. Захад нам не дапамагаў і дапамагаць ня будзе! Эх, калі б усе беларускія журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы дайшлі да разуменьня гэтага ж, мы б ужо пачалі жыць у Новай, значна лепшай Беларусі. Але лёд, як бачна, трэснуў і зрушыўся! Ніжэй падаем аўтарскі тэкст і большасьць каментароў да яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Іларыёнаў: 19 сьнежня былі дзьве правакацыі – расейская і “беларуская”

1 студзеня, 2011 | 3 каментарыя



Былы дарадца расейскага прэзідэнта па эканоміцы Андрэй Іларыёнаў у эфіры Еўрарадыё распавёў сваю версію таго, што адбывалася ў Менску 19 сьнежня. Чалавек яўна мае нейкія дадатковыя крыніцы інфармацыі (падаецца паводле http://euroradio.by/ru/1443/reports/59128/?tpl=208).

Далей »

“Баязьлівасьць і хлусьня – вялікія грахі”

26 снежня, 2010 | 5 каментарыяў

Цікавую заяву, якая можа служыць сімвалам лукашысцкіх часоў, а таксама псіхічнай дылемы людзей, якія падпадаюць пад рэпрэсіі, зрабіў расейскі фотакарэспандэнт з Санкт-Пецярбургу Аляксандар Астаф’еў. Пасьля трохдзённай адсідкі ў сувязі з падзеямі Крывавай Нядзелі яго выпусьцілі на волю. Пазьней Астаф’еў нечакана напісаў… пакаянны ліст да беларусаў, які быў выстаўлены на сайце “Беларускі партызан” (гл. http://belaruspartizan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=73695&newsPage=0). Падаем гэтую заяву ў перакладзе рэдакцыі радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2259522.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Сіле кулака супрацьпаставім сілу духу! (слова колішняга партызана-заслонаўца)

23 снежня, 2010 | 5 каментарыяў


Ніжэй пададзены тэкст належыць Мікалаю Крукоўскаму. Ён – доктар філасофскіх, кандыдат філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі навук “Еўразія”, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі РБ, сябра Саюзу мастакоў Беларусі, былы старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Беларусі, былы прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, былы начштаба атрада 2-й Заслонаўскай партызанскай брыгады, інвалід 2-й сусьветнай вайны.

–  –  –

Далей »

Сумесная заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) і Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)

21 снежня, 2010 | 10 каментарыяў

Паважанае спадарства!

Сёньня ноччу, 19-20.12.2010 г., дыктатар Лукашэнка зьдзейсьніў сваё чарговае крывавае злачынства. Супраць бяззбройнага беларускага народу былі кінутыя магутныя сілы: міліцыя, АМАП, КДБ, войска. Гэта кваліфікуецца як гвалтоўны захоп улады, бо вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя. Гвалт над народам завяршыўся крывавай бойняй, зьдзейсьненай дзякуючы правакацыі з боку рэжыму. Сіла і жорсткасьць, зь якой зьбівалі людзей, несуразмерныя зь мірным характарам дэманстрацыі пратэсту. Адзінае, чаго патрабавалі людзі – гэта каб Лукашэнка пакінуў пасаду прэзідэнта, на якую ён згубіў юрыдычнае і маральнае права. Беларускі народ усьведамляе сваё жабрацкае становішча і ня хоча болей жыць у сталым страху, жадае пераменаў. Беларусы маюць права на ўласны выбар разьвіцьця, і на плошчы яны гэта даказалі.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы