nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

Акцыя беларускай салідарнасьці ў Празе

23 лютага, 2013 | 4 каментарыя

 

 

 

 

16.02.2013 г. беларускія палітуцекачы і актывісты правялі каля амбасады РБ у Празе акцыю салідарнасьці пад назвай “За вызваленьне палітвязьняў”. Некаторыя ўдзельнікі гэтага пікету папрасілі нашу рэдакцыю паінфармаваць наведвальнікаў сайта пра акцыю. Адгукаючыся на гэтую просьбу, падаем ніжэй некалькі фота з падзеі.

Рэдакцыя.

Далей »

Віншуем усіх наведвальнікаў сайта зь Міжнародным днём роднай мовы (+ дадатак)

22 лютага, 2013 | 3 каментарыя

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год 21 лютага з 2000 году дзеля спрыяньня моўнай і культурнай разнастайнасьці ў сьвеце. Гэтая дата была абраная ў знак памяці пра падзеі 21 лютага 1952 г., калі ў Дацы (сталіцы Бангладэш) ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону іх роднай бенгальскай мовы, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны (гл. http://nn.by/?c=ar&i=105335). Магчыма, з гэтай нагоды ў т.л. і ў Гродна зьявіліся агітацыйныя плакаты на карысьць беларускай мовы. Напрыклад такі, які паказаны на фота.

Далей »

Вянок памяці: Сакрат Яновіч

18 лютага, 2013 | Каментары (1)

 

 

Памёр Сакрат Яновіч — адзін з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы, яму было 76 гадоў (падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/transcript/24905552.html).

Далей »

Заява аргкамітэту РНА

16 лютага, 2013 | 9 каментарыяў

Аргкамітэт па стварэньні Рады Нацыянальнага Адраджэньня мае гонар заявіць аб наступным:

8 лютага 2013 г. на сваім паседжаньні аргкамітэт разгледзеў пытаньне аб сімвалах. Былі прынятыя наступныя ўзоры:

1. Сьцяг: бел-чырвона-белы з выявай слыннага сына Беларусі  Кастуся Каліноўскага (гл. ўнізе).

2. Нагрудны значык: кола з выявай Кастуся Каліноўскага з надпісам “Рада Нацыянальнага Адраджэньня Беларусі” (гл. ўверсе).

3. Пячатка.

11.02.2013 г.

Старшыня аргкамітэту РНА

Ул. Барадач.

Зварот да беларусаў Уладзіміра Барадача і Яўгена Мурашкі

16 верасня, 2012 | 16 каментарыяў

 

 

 

Вітаем Вас, нашы паважаныя браты і сёстры.

Далей »

НЯ БЫЦЬ СКОТАМ

11 верасня, 2012 | 26 каментарыяў

 

 

Паколькі падрыхтоўка чарговага матэрыяла сайта зацягваецца, вырашана выставіць артыкул аднаго з нашых сталых аўтараў – старшыні АК БПС Сяргея Высоцкага. Гэты артыкул, вядома, перарывае калекцыю матэрыялаў, прысьвечаных аналізу сучаснага расейскага апазіцыйнага і праўладнага “нацыяналізму”. Але, па-першае, мы гэтую серую тут жа працягнем, а, па-другое, артыкул спадара Сяргея, на наш погляд, з-за сваёй актуальнасьці варты таго.

Рэдакцыя

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2д)

24 жніўня, 2012 | 16 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Пра Уладзіміра Квачкова (гл. фота) – вайскоўца і адначасна праваслаўнага хрысьціяніна, “рускага нацыяналіста” – мы ўжо ўзгадвалі на сайце ня раз (гл., напрыклад, цікавыя матэрыялы тут: https://nashaziamlia.org/2010/03/11/3142/#more-3142  – і тут: nashaziamlia.org/2010/10/29/3633/). Найбольш жа ён “засьвяціўся” пад канец 2010 года ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем у Маскве мітынгу дэсантнікаў (гл. серыю матэрыялаў пад агульнай назвай “Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі”; пачынаць тут: https://nashaziamlia.org/2010/10/31/3640/ – заканчваць тут: https://nashaziamlia.org/2010/11/07/3686/). Cамы час прыгледзецца да гэтага неардынарнага чалавека паўважлівей. Пачнем зь біяграфіі.

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2г)

3 жніўня, 2012 | 32 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

 

     

 

Варта падаць зьвесткі таксама пра “рускіх нацыяналістаў”, якія існуюць у сілавым блоку сёньняшняй Расеі. Хай першым зь іх будзе генерал-палкоўнік Леанід Івашоў. Пачнем зь яго біяграфіі.

 

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2б)

25 ліпеня, 2012 | 17 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

 

Сярод тых, хто ў Расеі ўдзельнічае ў супраціве зьнішчэньню рускага народу, дастаткова шмат навукоўцаў. Гэтаму напэўна спрыяе абсалютна неабходны для іх прафесійнай дзейнасьці крытычны (рэалістычны) склад розуму. Адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў “рускіх нацыяналістаў” ад навукоўцаў зьяўляецца прафесар Уладзімір Жданаў (фізік і псіхолаг). Многія ўжо маглі завочна пазнаёміцца зь ім, дзякуючы лекцыям на тэму “Як вярнуць сабе зрок па метаду Бейца-Шычко” ці лекцыі пра карысьць для нашага здароўя ад прадуктаў пчалярства.

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2а)

22 ліпеня, 2012 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Сярод асобаў, якія таксама змагаюцца за інтарэсы рускага народа, але істотна адрозьніваюцца ад узгаданай у першай частцы гэтага матэрыяла тусоўкі, у апошнія гады можна было бачыць такіх людзей, як генералы Канстанцін Пятроў і Леанід Івашоў, палкоўнік Уладзімір Квачкоў, былы міністар па друку ва ўрадзе раньняга Ельцына Барыс Міронаў, прафесар Уладзімір Жданаў, губернатар Краснадарскага краю Мікалай Кандраценка (першы “бацька”), некаторыя іншыя (большасьць з гэтых асоб таксама ня супраць заявіць пра сябе, як пра рускіх нацыяналістаў, таксама зьяўляючыся пры гэтым больш ці менш прыхаванымі расейскімі імпер-шавіністамі). Для таго, каб ахарактэрызаваць гэты гатурак рускіх нацыяналістаў варта і ў даным вырадку спачатку зьвярнуць увагу на тое, што хвалюе гэтых людзей, зь якім пасланьнем яны выходзяць да расейскага грамадства, як яны называюць сілы, віноўныя ў бедах рускага ды іншых народаў расейскай імперыі. Прапануем пачаць з сына Барыса Міронава Іван (гл. фота), які, у адрозьненьні ад папярэдняга нашага “героя” спадара Крылова, ужо адседзеў 2 гады у турме да суду па абвінавачаньні ў пакушэньні на Чубайса.

Далей »

Палякі далі адпор т.зв. “расейскім балельшчыкам” : На чыім баку быць беларусам-літвінам

4 ліпеня, 2012 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кожны раз пасьля выстаўленьня матэрыяла, аналагічна папярэдняму, у сябраў рэдакцыі ўзьнікае жаданьне яшчэ раз падрэсьліць, што пры ўсім тым мы ня маем ніякай асаблівай перадузятасьці да польскага народу як такога. Народ сабе, як народ… Калі ёсьць магчымасьць падтрымаць палякаў у іх праведных дзеяньнях, мы, як сапраўдныя інтэр-нацыяналісты, робім гэта з задавальненьнем. Калі ж нехта хоча, каб мы здраджвалі праўдзе і справядлівасьці, якія адпавядаюць аб’ектыўным інтарэсам беларусаў-літвінаў, мы з-за штучнай “паліткарэктнасьці” рабіць такое ня будзем (хай да здрады апускаюцца тыя, хто залежыць ад польскіх імперыялістаў; сьцяг ім ў рукі й чорная метка на лоб…). Каб і ў дадзеным выпадку пацьвердзіць адзначаныя прынцыпы, мы пасьля папярэдняга падаем ніжэй новы матэрыял, які падтрымлівае палякаў у іх праведных дзеяньнях.

Далей »

На фоне фестывалю “нацыянальных культур” у Гародні

29 чэрвеня, 2012 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

1 чэрвеня, у дзень адкрыцьця Фестывалю “нацыянальных культур”, у Гародні было холадна. Цэлы дзень ліў дождж. Надвор’е моцна сапсавала ўладам мерапрыемства і ў наступныя дні. Але, напэўна, яшчэ больш папсавала настрой мясцовым цяперцам г.зв. “польская меншасьць”. Паколькі рэдакцыя дастаткова выразна выказала сваё стаўленьне і да ўзгаданага “фестывалю” (гл. папярэдні матэрыял), і да “польскага пытаньня” ў Беларусі (пра яго мы пісалі ня раз; гл. адпаведную рыбрыку), мы палічылі важным прааналізаваць тое, што адбылося, і запрапанаваць беларусам-літвінам ды г.зв. “беларускім палякам” варыянт стаўленьня да скандальных гарадзенскіх падзей пачатку чэрвеня 2012 года.

Далей »

ЗВАРОТ да ўдзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестывалю нацыянальных культур”

29 мая, 2012 | 25 каментарыяў

Беларусафобскі этнацыдны рэжым, які захапіў уладу над беларускім народам і нашай зямлёй, хутка і ў чарговы раз будзе праводзіць у Гародні г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім зьбіраюцца прыняць удзел прадстаўнікі розных нацыянальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 18 гадоў (!) зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд беларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Мы, з-за азначаных абставін, пачынаючы з 2006 году, ужо двойчы зьвярталіся да прадстаўнікоў нацыянальных грамадаў у Беларусі байкатаваць гэты “Фестываль” (гл. https://nashaziamlia.org/2006/05/20/107/; https://nashaziamlia.org/2008/06/12/1388/). Да нас не прыслухаліся… Сітуацыя ж у Беларусі за гэты час толькі пагоршылася. Таму мы ў трэці раз зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “Фестывалю нацыянальных культур” з ранейшай просьбай. Таксама мы папярэджваем: калісьці ўлада ў Беларусі стане нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. І тады Ваша сёньняшняя пастава можа набыць прынцыпова іншую вагу…

З павагай, рэдакцыя.

Далей »

9-май і яго сімвал – каларадская стужачка (Д пр-п 133)

28 мая, 2012 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Да пытаньня, што адзначаюць 9 траўня цяперскія ўлады ў Беларусі й імперыякратыя на Расеі, мы вяртаемся мусова, бо гэтыя адзначэньні ўсё працягваюцца і працягваюцца (дарэчы, яны суправаджаюцца характэрнай у апошнія гады прыкметай – павязваньнем паласатых стужачак на розныя месцы аўтамабіляў; сёлета ў Гародні гэтыя стужачкі можна было бачыць прыкладна на 2-3 аўта са 100; летась было больш). Паколькі няма адзнак, што цяперцы й імперасты зьбіраюцца спыніць цынічна выкарыстоўваць “перамогу ў Вялікай айчыннай” у сваіх палітычных мэтах, з тэмай неабходна добра нарэшце разабрацца і канчаткова вызначыцца.

Далей »

Дзень нацыянальнай ганьбы, або аб перамозе ў Другой сусьветнай вайне

20 мая, 2012 | 10 каментарыяў

 

Падаем яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны “перамозе ў Вялікай айчыннай вайне”. Яго аўтар – Юры Несьцярэнка (гл. фота) – у адрозьненьне ад двух папярэдніх аўтараў, падае дадатковыя цікавыя факты і спрабуе аналізаваць гэтую падзею зь іншых пазіцый – максімальнай бесстароннасьці, аб’ектыўнасьці. Наколькі ў яго гэта артымліваецца – кожны чытач сайта можа ацаніць сам (узята з http://yun.complife.ru/miscell/antivict.htm; нязначна скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Заява і загадка Брэйвіка (частка 2: нашы меркаваньні)

7 мая, 2012 | 5 каментарыяў

У папярэдняй, 1-й, частцы гэтага матэрыяла былі сьцісла пададзены матывы ўчынка Брэйвіка зь яго ўласных слоў. Цікава, важна! Ці ня праўда?  (Каму гэтага замала, можна пачытаць Палітычную дэкларацыю Брэйвіка, напісаную на англійскай мове аж на 1.500 старонках – гл. тут: news.nswap.info/wp-content/uploads/2011/07/2083+-+A+European+Declaration+of+Independence.zip ; альбо кароткую інфармацыю пра яе – гл. тут: http://news.nswap.info/?p=73422#more-73422).  А цяпер давайце паспрабуем адысьці ад таго, што нам хочуць скарміць розныя падкантрольныя СМІ ці сам Брэйвік, і наблізіцца да сапраўднай сутнасьці справы.

Рэдакцыя.

Далей »

“Нашайзямлі.орг” – 6 гадоў

16 красавіка, 2012 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

 

 

 

Кожны раз у пачатку красавіка мы імкнемся зрабіць справаздачу перад нашымі чытачамі за чарговы год працы рэдакцыі. Летась гэта не атрымалася па суб’ектыўна-аб’ектыўных прычынах, таму сёньня мы даем справаздачу за два апошнія гады. Асноўныя вынікі ў колькасным выглядзе пададзены ў табліцы зьлева. Зробім толькі ўдакладненьне. Справа ў тым, што паўтара гады таму адбылася рэканструкцыя сайта (найперш з мэтай пазбаўленьня ад спаму і для атрыманьня магчымасьці для больш аб’ектыўнай ацэнкі вынікаў нашай працы). Таму цяпер трохі інакш выглядае і выніковая табліца. І хаця гэта фармальны бок справы, усё роўна прыемна, што за апошнія 2 гады магчымасьці нашага сайта, як вы бачыце, вырасьлі яшчэ прыблізна ў 2 разы.


Далей »

Сёньня Барысу Кіту 102! Шчыра віншуем спадара Барыса!

6 красавіка, 2012 | 25 каментарыяў

 

Ён быў дырэктарам Віленскай і Наваградскай гімназіяў, арыштоўваўся немцамі ў час Другой сусьветнай вайны і месяц знаходзіўся пад пагрозай расстрэлу, пасьля вайны эміграваў у ЗША, дзе арганізоўваў беларускі асяродак пад Ню-Ёркам і плённа працаваў у НАСА. Сёньня, адказваючы на пытаньні Сяргея Навумчыка, сказаў, што верыць у вольную Беларусь і што Сяргей Каваленка – народны герой, які выказвае жаданьні беларускага народу. Некаторыя сябры рэдакцыі бачылі спадара Барыса ў Гародні ў пачатку 1990-х і шчыра ганарацца гэтым.

Далей »

Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)

29 сакавіка, 2012 | 107 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.


Далей »

Інфармацыйнае паведамленьне Сяргея Высоцкага

27 сакавіка, 2012 | Каментары (1)

 

 

25-га сакавіка 2012 г. а 12-й гадзіне ў Вільні каля памятнага крыжа паўстанцам 1863-64 гг. быў праведзены Ўрачысты сход! Дзеля гэтай імпрэзы, а таксама на нашую нараду што да дзеянняў у такі крытычны для Незалежнасці нашай беларускай дзяржавы час прыехалі сябры БПС з Менску. У імпрэзе таксама прынялі ўдзел латышскія ды літоўскія патрыёты, беларусы Вільні, а таксама такія вядомыя людзі, як Валянцін Стэх – прадстаўнік Віленскага цэнтру генацыду, Валянцін Лучко з Гародні, дэпутат Літоўскага Сейму Казімірас Ўока.


Далей »

ІДЭАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАШАГА РУХУ

23 сакавіка, 2012 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы  (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) – мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы