Рэдакцыя.
Калі мы сёньня ўбачылі відэакадры з учорашняга мітынгу ў Кіеве на Еўрамайдане, першае, што мы адчулі – гэта радасьць за брацкі ўкранскі народ. Нашы ўкраінскія браты ня толькі змагаюцца, а і пры такім раскладзе вельмі блізкія да чарговай сваёй перамогі. І хаця мы заранёў ведаем, што ўцёкі з Расеі ў сёньняшні Еўразьвяз – гэта ўцёкі ад крыві ў г*но (таму мы ўвесь час і прапануем трэці шлях – садружнасьць нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў у цэнтры Еўропы), мы ўсё роўна і перажываем за ўкраінцаў, і шчыра радыя іх посьпехам. Мы на іх баку ўжо таму, што гэта іх выбар. Хай заўсёды будуць вольнымі, хай робяць, як лічаць неабходным. Прыйдзе час – разьбяруцца лепш… Другое, што мы падумалі: барані божа, нашы чытачы ня ўбачаць гэтыя кадры, не адчуюць тое, што мы – атмасьферу нацыянальнай еднасьці, моцы, волі, якія ахінаюць у такія хвілі тысячы і тысячы людзей. Таму глядзіце ўсе: http://www.youtube.com/watch?v=uhwtsjFbQK4.