Напярэдадні выбараў у Беларусі мы працягваем сачыць за падзеямі й некаторымі знакавымі асобамі ў Расеі. Бо не сакрэт, што палітычныя сілы гэтай імперыі (а яны далёка не аднастайныя) будуць уплываць на хаду выбараў у нашай дзяржаве. У сувязі з гэтым мы вырашылі выставіць і на нашым сайце артыкул, надрукаваны ва ўрадавай (!) газеце “Рэспубліка”. Там было пададзена інтэрвю небезьвядомага “замахоўца на Чубайса” палкоўніка Квачкова, які, хутчэй за ўсё, належыць да групы вайскоўцаў – аўтараў вядомага “Закліку да рускага народу, афіцэраў арміі й флоту…” (гл. https://nashaziamlia.org/2010/03/11/3142/). Гэтая падзея яўна не выпадковая і будзе мець працяг у будучыні. Каб не дазваляць расейскай імперскай прапагандзе (а Квачкоў – тыповы расейскі тэрытарыяльны імперыяліст) хоць трохі зачапіцца за душы беларусаў, шэраг найбольш адыёзных выказваньняў гэтага “таварыша” мы каментавалі адразу па ходу тэкста (узята з сайта “Нашай Нівы”, http://nn.by/?c=ar&i=45028, і трохі падпраўлена).
Рэдакцыя.










Давайце падсумуем кароткую серыю матэрыялаў, прэзентуючых думкі й спадзевы тых, хто называе сябе рускімі нацыяналістамі ды рускімі нацыянал-дэмакратамі. Нагадаем, гэта ўсе тыя, хто ва ўмовах выбару, які агучаны ў загалоўку, абірае другое. Мы шмат гадоў сочым за трыма асобамі, якія ня толькі далучаюць сябе да рускага народу, а і зьяўляюцца выбітнымі (у тым сэнсе, што яны выпінаюцца над іншымі) ідэалогамі рускага нацыяналізму (гл. фота: зьлева – Аляксей Шырапаеў, уверсе – Пётар Хамякоў, унізе – Уладзіслаў Карабанаў). Тры папярэднія артыкулы, выстаўленыя на сайце, паказалі сёньняшнія думкі даных асоб. Час і нам іх прааналізаваць, зыходзячы, натуральна, з нашай – беларуска-літвінскай, гуманістычнай – сістэмы каштоўнасьцяў.
У заключэньні кароткага шэрагу меркаваньняў, выказваемых рускімі нацыяналістамі й нацыянал-дэмакратамі што да бліжэйшай будучыні Расеі, выстаўляем артыкул добра вядомага нашым чатачам А.Шырпаева. На наш погляд, аўтар выказвае некалькі ідэй, якія маюць прынцыповае значэньне для паўнаты ахопу разглядаемай тэмы.
Пагадзіцеся, заявы і памкненьні чалавека (ды яшчэ прафесара, этнічнага рускага) правесьці ў Кіеве “Міжнародны антыімперскі з’езд” прадстаўнікоў нацыянальна-дэмакратычных сіл тых народаў, над якімі працягвае панаваць ці якім перашкаджае разьвіваць свае дзяржавы расейская імперыякратыя, заявы і памкненьні правесьці гэты з’езд з намерам стварыць “Антыімперскі нацыянальна-дэмакратычны фронт (АНД-фронт)” дорага каштуюць у наш час. Таму можна толькі шкадаваць, што рэдакцыя, як на мой погляд, недастаткова ўвагі зьвяртала працам Пятра Хамякова (гаворка пра яго). Прапаную запоўніць гэты прабел выстаўленьнем на сайце некаторых апошніх артыкулаў гэтага чалавека. Перакананы, многія нашы чытачы знойдуць там шмат цікавых думак, якія дапамогуць ім падрыхтаваць сябе да будучых падзей у Расеі.
Як абяцалі ў завяршэньні папярэдняй серыі матэрыялаў, у бліжэйшых публікацыях мы пакажам узоры бачаньня расейскай рэчаіснасьці й яе будучыні (а таксама стаўленьня да гэтай будучыні) тымі, хто называе сябе “рускімі нацыяналістамі” ці “рускімі нацыянал-дэмакратамі”. Гэта тыя людзі, якія каштоўнасьці рускага народу ставяць вышэй за “абавязковае захаваньне цэласьці Расеі” (прынамсі, на словах). Іх бачаньне сітуацыі ёсьць актуальным у сувязі з магчымым пераходам Расеі ў бліжэйшыя гады альбо ў стан фінансавай імперыі пад кіраўніцтвам ліберал-імперастаў, альбо вяртаньнем яе ў стан імперыі тэрытарыяльнай пад кіраўніцтвам класічнай расейскай імперыякратыі. У даным выпадку мы выстаўляем артыкул вядомых расейскіх “арыйцаў”, за якімі сочым больш за 10 гадоў. Стылістыка артыкула ў многім захаваная, падрыхтуйцеся да гэтага…
Яшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 15 Беларускай дактрыны, праз які абвясьцілі расейскую імперыякратыю галоўным ворагам (ворагам №1) нашай беларускай і многіх іншых дэмакратый. Пры гэтым мы патлумачылі, што расейская імперская бюракратыя складаецца з “крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторый – г.зв. губернатараў; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур [напрыклад, кіраўнікоў СМІ]”. Гэтае ўяўленьне пра нашага галоўнага ворага за прайшоўныя 4 гады прынцыпова не зьмянілася. Але новыя факты, якія выйшлі на паверхню (многія зь іх пададзены ў папярэдніх артыкулах серыі), дазваляюць удакладніць нашыя веды пра данага соцыяпаразітнага монстра. Давайце гэтае ўдакладненьне і зробім.
Яшчэ аднім пацьверджаньнем таго, што ў Расеі сапраўды адбываецца вострая барацьба паміж дзвюма галінамі расейскай імперыякратыі, могуць быць нядаўнія загадвакавыя сьмерці двух далёка ня простых людзей. Адзін зь іх – чалавек агульнавядомы. Гэта Ягор Гайдар (гл. першае фота зьлева) – галоўны публічны выканаўца пераходу Расеі ад “камунізму” да капіталізму, які рабіўся ў першай палове 1990-х. Але ня многія ведаюць, што за тры тыдні да сьмерці Гайдара, таксама ў таямнічых абставінах памёр іншы чалавек – нехта Антон Сурыкаў (гл. другое фота). Мы лічым, што сьмерці названых асоб могуць быць зьвязаныя паміж сабой. І гэта – яшчэ адзін доказ таемнай вайны, якая ідзе ў нетрах расейскай імперыякратыі.
У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі – аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя – не злачынцы…
У двух папярэдніх матэрыялах прысутнічаюць цяжкія абвінавачваньні ў бок расейскай ФСБ. Маўляў – гэта злачынная арганізацыя, якая бароніць ня столькі інтарэсы грамадзян Расеі, колькі інтарэсы алігархаў ды купкі крамлёўскіх уладароў. Прадстаўнікі ФСБ забіваюць людзей і скідаюць віну на іншых, арганізуюць з палітычна матываваных прычын маштабныя крывавыя правакацыі ўзроўню Норд-Оста, Беслана, падрываў дамоў зь мірнымі грамадзянамі… Прымаць на веру такія абвінавачваньні можна толькі разам зь вельмі сур’ёзнымі доказамі. Апошнія варта зьбіраць з розных ня зьвязаных паміж сабой крыніц. Ніжэй мы падаем некаторыя меркаваньні й факты, якія пацьвярджаюць матэрыял двух папярэдніх артыкулаў.

































































