С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, каардынатар АБЧН
Зараз, калі я пішу гэты артыкул, паветра тут, у Кіеве, страшна сьмярдзіць гарэлым. Дыхаць цяжка. Улады папярэджваюць, што нельга доўга знаходзіцца на адкрытым паветры, неабходна часта абмывацца. Паветра насычанае атрутай, але дзе ты вытрымаеш у закрытым памяшканьні, калі сьпякоцьце больш за 30 градусаў… Каля Кіева гараць сховішчы для нафты. Ніхто пакуль ня можа вызначыць прычыну выбухаў ды пажару. Але пажарным затушыць агонь не ўдаецца ўжо 5-я суткі. Амаль як па камадзе адбыліся два выбухі ў Адэсе, падарвана чыгунка Марыўпаль – Кіеў, яшчэ выбух у Віньніцы. Нейкія бандзюгі ў масках учынілі разьню ў Харкаве. З гранатамётаў быў разбураны газапровад, які забясьпечваў газам Марыўпаль. І ўсё гэта за двое сутак! Расейская імперыя вядзе жорсткую дыверсійную вайну супраць Украіны, і адначасна намагаецца сеяць роспач ды канфлікты сярод украінцаў, каб дэмаралізаваць іх. ФСБ знутры наносіць удары па ўкраінскаму грамадству. Увесь набор гібрыднай вайны – гэта так у стылі старога чэкіста… Але людзі ва Ўкраіне усьміхаюцца, працуюць, жывуць…