nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Студзень, 2009

Сістэма сацыяльных паразітаў па-над Беларусьсю і Украінай (Д пр-п 125)

Студзень 26, 2009 | Каментары (3)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d096d18bd180d18bd0bad196




Аналітычны матэрыял, пададзены ніжэй, ёсьць вынік абагульненьня шэрагу фактаў сучаснай палітыкі, якія ня “любяць” аналізаваць практычна ўсе СМІ, хаця і падаюць. Мы, наадварот, важкія моманты імкнемся ня толькі заўважаць, а і аналізаваць. У некаторых выпадках з мэтай акцэнтаваньня ўвагі мы робім прагноз, каб пазьней праверыць, наколькі былі блізкія да разуменьня зьместу падзей (нагадаем, адным з крытэраў навуковасьці любой тэорыі зьяўляецца здольнасьць рабіць на яе грунце адэкватны прагноз).

Далей »

Адзін навязьлівы “еўрапеец” ізноў вырашыў распавесьці нам, беларусам, пра рэжым у Беларусі й «цывілізаваную» Расею

Студзень 23, 2009 | Каментары (3)

d0a0d0b0d180



Пасьля азнаямленьня нашых чытачоў у шэрагу папярдніх артыкулаў з некаторымі асьпектамі расейскай і еўрапейскай рэчаіснасьці, якія адкрыліся, мы ўжо зьбіраліся рабіць абагульненьне. Але адзін наш чытач пад нікам Актывіст у сваім каментары да папярэдняга матэрыяла фактычна падказаў нам ідэю выставіць атрыкул вядомага нямецкага палітолага А.Рара, які той склаў для праўрадавай “Народнай газеты”. Мы вырашылі гэта зрабіць.

Рэдакцыя.

Далей »

Cамавыкрыцьцё Еўразьвязу!

Студзень 22, 2009 | Каментары (5)

Рэдакцыя. На падставе паведамленьня радыё “Свабода” ад 15.01.2009 г. (гл. www.svaboda.org/content/Article/1370557.html)

d095d097-d0a0d091У нас ужо даўно ўзьніклі падазрэньні, што тое, што агалошвае “Захад” адносна Беларусі, і тое, чаго ён сапраўды жадае дасягнуць – гэта дзьве розныя рэчы. З аднаго боку, мы ўвесь час чуем, што галоўная задача “Захаду” – “дэмакратызацыя Беларусі”. Аднак, у выніку назіраньня за тым, якія сілы атрымліваюць матэрыяльную, палітычную і арганізацыйную падтрымку, якая ідэалогія прапануецца пад выглядам “дэмакратычнай”, а таксама за тым, хто адштурхоўваецца ды ігнаруецца, нам стала відавочна: ніякая сапраўдная дэмакратызацыя у Беларусі “Захад” не цікавіць. Уся прапаганда на гэты конт – адзін татальны падман. Паралельна з гэтым мы пачалі сачыць таксама і за тым, а што на самой справе цікавіць “Захад” у Беларусі. Выказваньні палітолагаў з розных бакоў беларуска-еўразьвязаўскай мяжы дазволілі высьветліць, што “Захад” цікавяць наша зямля, лясы, вадаёмы, нетры, нашы транзітныя шляхі, прадпрыемствы, а асабліва – праца нашага беларускага народу, вынікі якой яны маглі б прысабечваць. Нядаўна мы атрымалі канчатковыя (бо афіцыйныя) пацьверджаньні правільнасьці ўсіх нашых самых нядобрых падазрэньняў.

Далей »

“У лідараў Захаду поўная няздольнасьць разумець сапраўдныя матывы рускіх”

Студзень 21, 2009 | Каментары (2)

�л�к�ман.JPG

Тэкст, пададзены ніжэй – гэта інтэрвю, якое даў Андрэ Глюксман (гл. фота) польскаму часопісу «Dziennik». Глюксман – адзін з важнейшых сучасных еўрапейскіх філосафаў ліберальнага кірунку. Ён нарадзіўся ў 1937 годзе, але і сёньня працягвае істотна ўплываць на еўрапейскую грамадскую думку. Пэўную павагу нашай рэдакцыі заслужыў за тое, што ў свой час хоць трохі крытыкаваў вайну Расеі ў Чачні. Інтэвюіраваў Глюксмана Мацей Навіцкі. Падаецца паводле inosmi.ru/stories/05/09/02/3453/245970.html.

Рэдакцыя.

Далей »

“Газавая эра Расеі завяршылася”

Студзень 20, 2009 | Каментары (1)

��а�ана�.JPG

Працягваючы зьбіраць эксьпертныя меркаваньні што да грамадскага, палітычнага і эканамічнага стану сёньняшняй Расеі, падаем выступ галоўнага рэдактара расейскай газеты “Заўтра”, пісьменьніка, заснавальніка і лідара руху “Дзень” Аляксандра Праханава. Падазены ніжэй тэкст – гэта яго вусны выступ у праграме “Асаблівае меркаваньне” на RTVI. Мы, натуральна, не прыхільнікі Праханава. Падаем яго выказваньні з-за зьместу, а імперскія погляды просім ігнараваць (паводле forum.msk.ru). 

Рэдакцыя.

Далей »

Паліталагічны лікбез на фоне крызісу й “эпідэміі забурэньняў”

Студзень 19, 2009 | Каментары (1)

�аб���н�н�.JPG

На фоне вулічных забурэньняў, якія ахапілі Еўропу, і з нагоды набліжэньня вясны, калі, як вядома, масы актывізуюцца дый эканамічны крызіс павінен паглыбіцца, РІА “Новы рэгіён” вырашыла апытаць некаторых расейскіх палітолагаў пра магчымасьць аналагічных падзей у Расеі, і, у прыватнасьці, у Маскве. Вось якія адказы былі атрыманы (падаецца паводле nr2.ru/moskow/215820.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Прызначаны новы імперскі ідал. Што далей?..

Студзень 19, 2009 | Каментары (1)

Саад Мінкаілаў (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/01/63149.shtml)

�е��к�.JPG

Паколькі з усёй відавочнасьцю набліжаюцца вялікія падзеі, удзельнікамі якіх будуць Расея, Еўразьвяз, ЗША, Украіна ды іншыя краіны, нам варта прыглядзецца да ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных абставін, якія ў іх на дадзены момант склаліся. Найперш нас цікавіць Расея і Еўразьвяз, паколькі наша Беларусь знаходзіцца паміж імі. Істотнай ідэалагічнай падзеяй, якая нядаўна мела месца ў расейскай імперыі, была акцыя пад назвай “Імя Расея”. Пра таго, хто перамог 28 сьнежня 2008 г., мы ўжо даўно падалі матэрыял на нашым сайце (гл. http://nashaziamlia.org/2008/06/26/1412). Тады мы не маглі ведаць, што Аляксанд Неўскі будзе абраны галоўным расейскім героем, так супала. Цяпер ведаем. З гэтай нагоды і падаем артыкул сп-ра Мінкаілава, у якім паказана на шэраг дадатковых цікавых рэчаў. У якасьці ілюстрацыі падаем малюнак і фота прызёраў на “Імя”.

Рэдакцыя.

Далей »

У першых шэрагах пагромшчыкаў у Рызе былі сябры расейскай НБП

Студзень 18, 2009 | Каментары (1)

Антон Переверзев (паводле kontury.info/publ/39-1-0-88)

РÑ�га пагÑ�ом.JPG 

Рыжскія гарадскія ўлады паведамілі, што шкода, якая была нанесена нядаўнімі пагромамі гораду Рызе, склала каля 100.000 даляраў (пабітыя паліцэйскія аўтамабілі, выварачаныя камяні з бруку, зламаныя дарожныя знакі, разьбітыя вокны і пашкоджаны фасад у будынку парламента). Пры гэтым яшчэ не падлічаны страты дзяржаўных і муніцыпальных устаноў, а таксама разрабаваных крамаў і прыватных асоб.

Далей »

Чорны крамлёўскі клоўн прысьпешвае Крэмль напасьці на Украіну

Студзень 18, 2009 | Каментары (1)

����к.JPG

Артыкул, які пададзены ніжэй, узяты з сайта жырыноўцаў — ldpr.ru/press/analitics/5780. Стылістыка захаваная, важнае выдзелена, тэкст скарочаны. Наша пазіцыя выказана ў загалоўку.

Рэдакцыя.

Далей »

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 3)

Студзень 15, 2009 | Няма каментараў

У заключэньні падаем частку крытычных водгукаў чытачоў як на непасрэдна папярэдні артыкул, так і на паводзіны расейскай імперыякратыі. Так што наш каментар да артыкула рускіх “арыйцаў” стаўся не патрэбным – яго цудоўна заменяць выказваньні чытачоў.

Рэдакцыя.

Далей »

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 2)

Студзень 12, 2009 | Каментары (2)

Крэатывы “газавай” вайны: Юшчанка абрыне эканоміку Украіны

Рыгор Кутузаў (7 студзеня 2009 г.; паводле ariru.info/doc/?id=3206)

Далей »

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 1)

Студзень 12, 2009 | Каментары (2)

�Р�.JPG

Адной з важнейшых задач, якія мы, рэдакцыя сайта “нашазямля.орг”, ставім перад сабой, зьяўляецца пошук у Расеі сапраўдных рускіх дэмакратаў (без ліберастычных ці імперастычных вывіхаў) – г.зн. такіх людзей, якім лёс рускага народу быў бы сапраўды важным. Прычына ў тым, што такія людзі мусяць быць катэгарычна супраць Расеі-імперыі, і, такім чынам, павінны быць натуральнымі саюзьнікамі для нас – дэмакратаў беларускіх. Далейшы гуманістычны прагрэс чалавецтва (зрабіць унёсак у які ёсьць нашай вышэйшай мэтай) практычна магчымы толькі на шляху шчырага інтэрнацыянальнага супрацоўніцтва ўсіх зьмястоўных дэмакратаў – прадстаўнікоў сапраўднай эліты сваіх народаў. Доўгі час, ігнаруючы такія-сякія ляпы, мы спадзяваліся, што тыя, хто мае ў сеціве рэсурс ariru.info і называе сябе “рускімі нацыяналістамі”, могуць належаць да тых, каго мы шукаем. Аднак стаўленьне “арыйцаў” да леташніх грузінскіх падзей пераканала нас, што мы маем дачыненьне не з нацыяналістамі, а з рускімі імпер-шавіністамі, што і было адлюстравана ў Д пр-пе 63а. Стаўленьне ж “арыйцаў” да сёньняшняга газавага канфлікту “паміж Украінай і Расеяй” канчаткова пацьвердзіла нашу правату. Мы вырашылі зафіксаваць адкрытае праз выстаўленьне на нашым сайце іх самавыкрывальных матэрыялаў. Першы зь іх выказвае пазіцыю, што той, хто распальвае варажнечу паміж украінцамі й рускімі, ёсьць ворагам абодвух народаў (частка 1); другі, які быў выстаўлены праз тры тыдні, накіраваны на абсалютна супрацьлеглае – на актыўную падтрымку Крэмля ў газавай вайне супраць Украіны; трэці – гэта каментары чытачоў з Украіны і Расеі на другі артыкул.

Рэдакцыя

Далей »

Алег Соскін: «Неўтральны» статус для Украіны ёсьць немагчымы

Студзень 10, 2009 | Каментары (2)

Паводле www.soskin.info/material.php?pokaz=2480

 

25 вересня 2008 року директор Інституту трансформації суспільства, професор, завідувач кафедри міжнародної економіки та підприємництва Національної академії управління, заступник голови Координаційної ради Громадської ліги Україна — НАТО Олег Соскін провів на сайті ОКІА «Новини Полтавщини» online-відео-конференцію на тему євроатлантичної інтеграції України. Нижче наводимо спілкування учасників online-конференції.

Далей »

Другі дывізіён Еўразьвязу: Балтыя — Чарнаморыя – Каспій

Студзень 10, 2009 | Няма каментараў

Алег Соскін, доктар эканомікі, прафесар, дырэктар Інстытута трансфармацыі грамадства (падаецца паводле газеты «Экспрэс» (Украіна) №2, ад 9-10 сьнежня 2006 году і www.soskin.info/material.php?pokaz=2182)

Со�к�н.JPG

Адгукаючыся на прапанову Сяргея Высоцкага, выстаўляем два артыкулы Алега Соскіна (ніжэй – першы зь іх; гэты ж матэрыял, але ў больш пашыранай версіі, можна прачытаць тут: kyiv.osp-ua.info/index.php?newsid=10874). Дэманструючы павагу да блізкага нам украінскага народу, які, як да гэтага часу, не выяўляў імперскага стаўленьня да народу нашага, разьлічваючы на брацкае супрацоўніцтва і ў будучыні, а таксама на тое, што для большасьці беларусаў украінская мова ня ёсьць істотнай праблемай, падаем артыкулы на мове арыгінала.

Рэдакцыя.

Далей »

Паміж Менскам і Кіевам

Студзень 10, 2009 | Няма каментараў

Сяргей Высоцкі

���о�к� 1.JPG

“Беларусь – краіна парадоксаў”, — такое выслоўе даводзілася чуць часта. Аднак, як бы гэта выказацца мягчэй, парадоксы гэтыя ўсе маюць адзін складнік – накінутае нам рабства. Гэта трагедыя старога еўрапейскага народу (не варта сабе хлусіць, што гістарычна беларускі этнас юны). Закатаваны, падняволены, прыгнечаны, падмануты да страты нават імя свайго – так. Але зусім не малады. Трагедыя светлага і цывілізаванага народу, заняпалага ў векавых супрацьстаяннях з драпежнай і цёмнай імперыяй. На жаль, сябры, гэтая драма не заўсёды мае “happy end”.

Далей »

Брусель – закладнік унутраных супярэчнасьцяў

Студзень 9, 2009 | Каментары (2)

�аза н�ма.JPG

На іншы канфлікт вакол “газы” варта паглядзець вачыма еўрапейцаў. Для гэтага мы прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з рэдакцыйным артыкулам у італьянскай La Republica ад 8 студзеня г.г. Найбольш цікавыя меркаваньні аўтара, станоўчыя і адмоўныя, мы, як звычайна, выдзелілі (падаецца паводле www.tribuna.com.ua/digest/172626; www.inosmi.ru/text/stories/06/01/05/3473/246496).

Рэдакцыя.

Далей »

Зладзействы сіяністаў

Студзень 9, 2009 | Няма каментараў

�аза.JPG

Сёньня ў сьвеце дзьве праблемы “з газай” – прычым, магчыма, зьвязаныя паміж сабой. Адна зь іх – гэта вайна ў сектары Газа ў Палестыне. У міжнародных і беларускіх СМІ шырока паведамляецца пра пазіцыю аднаго з бакоў канфлікту, а бачаньне сітуацыі вачыма палестынцаў замоўчваецца. Але ж для складаньня аб’ектыўнага ўражаньня аб падзеях патрабуюцца веды аб пазіцыі ўсіх. Гэта вядомае патрабаваньне да любых СМІ, што прэтэндуюць на аб’ектыўнасьць. Ратуючы гонар “беларускіх” “незалежных” СМІ, мы падаем Прэс-Рэліз, падрыхтаваны Ісламскім Інтэрнэт-бюро перакладаў «Г1азотан байракх», які адлюстроўвае пазіцыю палестынскага боку канфлікту ў Газе (узята з kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/08/63265.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Пра “Карту Муда́ка”, тэхналогію махлярства і падліньніка-сьцярвятніка, які косіць пад белага арла (частка 3; Д пр-пы 66а, 112, 112а)

Студзень 8, 2009 | Каментары (5)

Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�алÑ�кÑ� 3.JPG 

Сталыя чытачы нашага сайта маглі заўважыць, што калі мы ў серыі артыкулаў аналізавалі адносіны паміж карэнным беларуска-літвінскім этнасам і ксенаэтнічнымі імігрантамі на трыторыі цяпершняй РБ (адпаведныя матэрыялы пачынаюцца тут: http://nashaziamlia.org/2008/07/24/1458, заканчваюцца тут: http://nashaziamlia.org/2008/08/09/1467), у гэтым аналізе адсутнічаў польскі этнас. Мы яго тады не закранулі па адной прычыне – з “палякамі” трэба было разьбірацца адмыслова. Бо польскае пытаньне ў Беларусі вельмі сьпецыфічнае. Цяпер час настаў…

Далей »

Пра “Карту Муда́ка”, тэхналогію махлярства і падліньніка-сьцярвятніка, які косіць пад белага арла (частка 2)

Студзень 1, 2009 | Каментары (4)

Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

�ал�к� 2.JPG

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы