Алесь Астроўскі
Выстаўленыя раней матэрыялы (як сп-ра Хаменкова, так і зьвесткі пра вядомага ў сьвеце “пантэіста” Тэяра дэ Шардэна) стварылі грунт для таго, каб далей удакладніць наша ўяўленьне пра сапраўднага Бога, якое, напэўна, будзе складаць ядро нашай Сьветагляднай дактрыны.
Каб падрабязна асьвятліць некаторыя прынцыповыя пытаньні суадносінаў сапраўднага Бога ды Сьвету і вызначыцца зь імі, возьмем за аснову класіфікацыю сьветаглядаў, пададзеную ў артыкуле Хаменкова са спасылкай на Ціхамірава (гэтая класіфікацыя аформлена таксама ў сьхемачным выглядзе, знаходзіцца ў пачатку таго ж артыкула). Справа ў тым, што, як на мой погляд, яе варта крытычна прааналізаваць і перайначыць. Тая сьхема, якая пры гэтым будзе абгрунтоўвацца, пададзена ў пачатку гэтага артыкула. На ёй усё паказана нібы зьверху.
Далей »
Рэдакцыя.

Калі гаворка ідзе пра манізм і пантэізм – філасофію адзінства Бога і Сьвета – адным з найбольш часта ўзгадваных аўтараў (у сусьветным маштабе) зьяўляецца Тэяр дэ Шардэн. Мы вырашылі пазнаёміцца самі й пазнаёміць вас і з гэтым чалавекам, і зь яго сьветаглядам. Галоўная задача ранейшая – супаставіць наша разуменьне суадносін Сьвета і Бога з тым, якое прапануюць іншыя філосафы. Матэрыял, які падаецца ніжэй, сабраны з наступных крыніц: ru.wikipedia.org; www.gumer.info/bogoslov_Buks/Philos/Spirk/35.php; http://filosof.historic.ru/enc/item/f00/s11/a001116.shtml; http://save-kolbich.livejournal.com/53093.html; http://www.alexandermen.ru/books/tom1/1_pril10.html
Далей »
Хаменкоў А.С. (паводле www.studzona.com/referats/view/37686)
З жаданьнем далей удасканаліць сваё разуменьне Сьвета, Бога, рэлігіі ды іншых істотных сьветаглядных рэчаў, мы працягнем супастаўляць наша іх разуменьне з тымі, што прапануюць іншыя. Падаем цікавы, як на наш погляд, артыкул яшчэ аднаго крэацыяніста (на гэты раз дастаткова памяркоўнага). Каштоўнасьць гэтага артыкула палягае ў дзьвюх рэчах: новых крэацыянісцкіх аргументах (іх моц мы праверым) і ў пададзенай арыгінальнай сістэматызацыі сьветаглядаў. У канцы выкарыстаем сваё права абмеркаваць матэрыял.
Рэдакцыя.
Далей »
Алесь Астроўскі
Адзін з нашых чытачоў пад нікам “VITAL” у сваім каментары на мой нядаўні артыкул “Сьвет і Бог” параіў зьняць яго, а на просьбу патлумачыць прычыну падаў спасылкі на тры крэацыянісцкія сайты. Праігнараваць такую паставу нельга: па-першае, мы, у рэдакцыі, імкнемся да максімальнага ідэйнага адзінства ўсіх патэнцыйных паплечнікаў у нашай беларускай справе, а, па-другое, пытаньне сапраўды найістотнае, так што да яго, відаць, прыйдзецца вяртацца, можа, яшчэ і не раз…
Ключавым момантам у сур’ёзным адказе на пытаньне сп-ра Vitala (якое, паўтаруся, было сфармулявана своеасабліва – у выглядзе спасылкі на крэацыянісцкія сайты) зьяўляецца тое, што гэты адказ трэба даваць на трох асобных узроўнях – сьветаглядным, узроўні грамадска-палітычнай практыкі й індывідуальна-псіхалагічным (калі жадаеце, інтымным). Буду так і рабіць, але на пачатак паспрабую яшчэ раз патлумачыць неабходнасьць прынцыповага вызначэньня ў сьветаглядных пытаньнях для нашай справы (што, дарэчы, было пастаўлена ў якасьці адной з задачаў сайта яшчэ ў час яго заснаваньня).
Далей »
Ала Квяткоўская (http://kryuja.org/artykuly/inszyja_autary/da_pytannia_pra_prusau_pierasialiencau_na_terytoryji_bielarusi_u_siaredniavieczczy.html)
У сувязі з войнамі Тэўтонскага ордэну й польскіх князёў на тэрыторыі Прусіі, частка тамтэйшага жыхарства была змушаная міграваць на ўсход, часткова ў Верхняе Панямонне, на землі роднасных прусам яцвягаў. Гэта адбылося ў апошняй траціне ХІІІ ст. У Іпаццеўскім летапісе ёсць запіс, у якім паведамляецца, што ў 1276 г. прыйшлі Прусы да князя Трайдзеня, прыгнечваныя праз немцаў са сваёй айчыны. Ён жа прыняў іх да сябе і пасадзіў частку ў Горадні, а частку - у Слоніме.
Далей »
(узята з kryuja.org/artykuly/recenziji/bielarusy_radavod_da_sto_tryccataha_kaliena.html; спасылкі скарочаны)
Кніга вядомага антраполага і генетыка, доктара біялагічных навук Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы”, што нядаўна ўбачыла свет, з’яўляецца фактычна падсумаваннем шматгадовай працы даследніка ў галіне вывучэння асаблівасцяў генафонду і антрапалагічнага аблічча прадстаўнікоў беларускага этнасу. Многія высновы, зробленыя ў кнізе, можна было знайсці і ў ранейшых публікацыях, але некаторыя з іх, што маюць важнае значэнне для этнагенетычнай праблематыкі, агучаныя ўпершыню.
Падставовая тэза, якую даводзіць аўтар – гэта магчымасць вылічыць з дапамогаю новай генагеаграфічнай тэхналогіі вывучэння прасторавай структуры генафонду прыкладны ўзрост беларускага этнасу. У звязку з гэтым, між іншага, адзначаецца, што генафонд беларусаў “заставаўся абароненым ад вонкавага ўплыву і заўважнага пранікнення генаў суседніх этнасаў. І такім чынам фенатыпы і генатыпы пры ўсёй стахастычнасці генетычных працэсаў захавалі сваю стабільнасць” (с. 12).
Далей »
Джон Дэй (узята з http://kryuja.org/artykuly/druvis/dej_indajeurapiejcy.html; пераклаў з ангельскай мовы Аляксей Дзермант паводле: Day J. V. In Quest of Our Linguistic Ancestors. The Elusive Origins of the Indo-Europeans // The Occidental Quarterly. 2002. Т. II. № 3)

Па прапанове аднаго з нашых чытачоў мы зьвярнулі ўвагу на сайт http://kryuja.org. Па шэрагу прыкмет асноўны кірунак працы рэдакцыі гэтага сайта сапраўды ёсьць вельмі важным. Тут выстаўляецца навуковая інфармацыя пра гісторыю нашага народу шматтысячагадовай даўніны. З мэтай паспрыяць таму, каб чытачы нашага сайта пазнаёміліся з kryuja.org, мы вырашылі выставіць тры артыкулы з гэтага сайта, якія падаліся нам цікавымі (усе тры артыкулы некалькі скарочаны).
Рэдакцыя.
Далей »
Галіна Арцёменка
Яшчэ зусім нядаўна пра васьміканцовую зорку я не ведала нічога і да вялікага майго сораму нават не цікавілася. Але ёсць вельмі добрая штука - Інтэрнэт. Дзякуючы яму, я даведалася практычна ўсё пра нашу чароўную беларускую зорку і яе трыюмф у сусветнай культуры.
Само слова зорка – гэта ёсць зара. Прасачыце, калі ласка, утварэнне гэтага слова: ЗА-РА, дзе РА ёсць сонца і мае боскую сутнасць. Богу РА (сонцу) пакланяліся арыі (беласкурыя абарыгены Еўропы). Сам назоў - арыі (А-РА) - таксама паходзіць ад назова Бога РА (сонца) і хутчэй за ўсё азначае паклоннікаў сонца ці, як вобразна яны сябе называлі - Божая раса (у сэнсе, як юр’еўская ці купальская раса). Пазней гэты тэрмін пазначаў колер скуры. Аб боскай сутнасці васьміканцовай зоркі і прыналежнасці яе да язычнікаў кажа наша вялікае свята Каляды (калядная зорка). Само свята Каляды святкуецца ў гонар нараджэння новага, маладога – пасля яго зімовага аддалення ад Зямлі – Сонца. Адсюль і яшчэ адзін назоў свята – Раство.
Далей »
Валеры Грыцук (незалежны палітолаг, з замежжа)
На Усход ад ЭўраЗвязу (ЭЗ) дыктатары аб’ядноўваюцца, іхні клан павялічваецца. Азербайджанскі дыктатар таксама зладзіў “рэферэндум” дзеля сваёй пажыцьцёвай улады. А што Эўропа? Зразумела, што геаграфічна Беларусь – гэта Эўропа. Але… выключна геаграфічна. 19 сакавіка г.г. на саміце краін ЭЗ зацьверджана праграма “Усходняе Партнэрства”. Гэта праграма фінансавай дапамогі на 600 мільёнаў эўра для 6 краін (Грузія, Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан і Беларусь ). Да апошняга моманту ўдзел Беларусі быў пад пытаньнем. На папярэдняй нарадзе міністраў ЭЗ было прынятае фармальнае рашэньне уключыць Беларусь. Але пытаньне заставалася. Саміт такі зацвердзіў удзел Беларусі. Добра гэта ці дрэнна?
Далей »
Мікалай Крукоўскі
Мы ўжо зьбіраліся выстаўляць трэцюю і апошнюю частку артыкула паважанага прафесара, як да нас зьвярнуўся наш няштатны аўтар “Сейбіт”, які папрасіў выставіць, хаця б у трэцяй частцы, больш дасканалую версію працы сп-ра Крукоўскага. Мы пайшлі насустрач, але гэта каштавала нам дадатковых высілкаў і… часу.
Рэдакцыя.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
2.5.2. ЗША, прыкметы дэградацыі,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6. Ідэалогіі, іх бараціба | Красавік 9, 2009
Мікалай Крукоўскі
Тое, што культура сапраўды ўяўляе сабою як бы адбітак самога чалавека, бачна ўжо з самага першага позірку на яе агульную структуру. Як і сам чалавек, яна ўяўляе сабою сваеасаблівае адзінства духоўнай і матэрыяльнай субкультур, якія часта таксама называюцца культурамі, чым падкрэсліваецца іх пэўны самастойны характар. Гэтыя больш прыватныя культуры таксама супрацьстаяць адна адной, як душа і цела ў самім чалавеку [паўторымся, такога “супрацьстаяньня” ў здаровых умовах няма; яно ўзьнікае, калі яго наўмысна правакуюць з мэтай абыдліць грамадства і кожнага чалавека. – Рэд.]. Але гэтак жа, як і ў чалавеку, яны непарыўныя і звязаны адна з адной, утвараючы сабою цэласную сістэму культуры ўвогуле. Звязвае іх у адно цэлае трэці від больш прыватнай культуры, у ролі якой выступае культура мастацкая.
Далей »
Мікалай Крукоўскі (паводле http://www.nation-sos.info/index.php?option=com_content&task=view&id=53&Itemid=71)
«Нашы часы – часы агульнай заблытанасці, часы праменных быццам ідэалаў і іх канечнага знікання праз нядоўгі час… Тое, што раней здавалася чыстым і светлым, штодзённа аплятаецца жыццёвым брудам і пылам. Так знікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнасць. У такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы ўсё тое, што здавалася каштоўным, святым і жаданым». Так яшчэ ў 1921 годзе пісаў старанна замоўчваны ў савецкія часы беларускі філосаф Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), які і не думаў, напэўна, што ягоныя словы і ў нашыя складаныя часы будуць гучаць па-прароцку дакладна і трапна.
Далей »
Паводле http://www.nation-sos.info/index.php?option=content&task=view&id=56
Зьвярнуць увагу на гэтага чалавека і яго працы прапанаваў адзін з нашых няштатных аўтараў пад нікам Сейбіт. Я сп-ра Крукоўскага зрокава ведаю яшчэ з 1990-х, але ўпершыню пазнаёміўся зь некаторымі яго працамі літаральна на днях і… ахнуў. Столькі стратэгічных супадзеньняў у яго поглядах з маімі й калег па рэдакцыі: тут й ідэя аб’яднаць матэрыялізм зь ідэалізмам у рэалізме; й прапановы шырэй выкарыстоўваць кібернетычную тэорыю шматузроўневых сістэм для тлумачэньня зьяваў рэчаіснасьці й знаходжаньня правільнага кірунку руху ў ёй; й ідэя залатой сярэдзіны; й крытыка сучаснага дэкадэнцкага заходняга лібералізму са зьвяртаньнем увагі на тое, што ён ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай усходняму таталітарызму; й папярэджаньне аб небясьпецы будучай алігархічнай прыхватызацыі ў Беларусі; й разуменьне сутнасьці чалавека, як дваістай жывёльна-духоўнай істоты; й успрыняцьце неабсалютнасьці сьмерці; й узгадваньне таго, што выйсьце з цяперашніх беларускіх праблем у строгім сьледаваньні Беларускай нацыянальнай ідэі й да т.п. Усё гэта вырашальна пераважае над некаторымі несупадзеньнямі (напрыклад, мы ў рэдакцыі інакш разумеем інтэрнацыяналізм, зьмест некаторых біялагічных зьяваў, па-іншаму ўспрымаем “Расею”, мы звычайна не задавальняемся канстатацыяй феноменаў грамадскай дэградацыі, а імкнемся выявіць іх патагенэз ды этыялогію (г.зн. механізмы, прычыны) і да т.п.). Усе дасягненьні беларускай філасофскай думкі трэба папулярызаваць (тым больш, што канвергентнае супадзеньне нашых думак – каштоўны доказ праваты абодвух). Наш сайт прызначаны ў т.л. і для гэтага. Таму ў кароткай серыі бліжэйшых матэрыялаў мы (рэдакцыя) вырашылі пазнаёміць нашых чытачоў з адной з працаў сп-ра Крукоўскага, як і зь ім самім.
Алесь Астроўскі.
Далей »
Паводле матэрыялаў www.svaboda.org
Сёньня выдатны навуковец і асьветнік Барыс Кіт адзначае свой 99-ты дзень народзінаў. У біяграфіі Барыса Кіта – дырэктарства ў славутых беларускіх гімназіях ў Вільні і Наваградку, навуковая дзейнасьць ў ЗША, пэдагагічная праца ў Нямеччыне, удзел у касьмічнай праграме НАСА (ён адзін з тых, хто вынайшаў склад ракетнага паліва, што зрабіла магчымым высадку амэрыканскіх астранаўтаў на Месяц), сяброўства з выдатнымі асобамі ХХ стагодзьдзя, у тым ліку і з Васілём Быкавым, які зрабіў кнігу-інтэрвію з Барысам Кітам “Цярновы шлях”.
Далей »
Алесь Астроўскі (у якасьці ілюстрацыі да артыкула пададзены фотаздымкі Галактык, якія сутыкаюцца, зробленыя тэлескопам Габла).

Думаю, што гэты артыкул будзе адным з ключавых у фармаваньні Сьветагляднай дактрыны на нашым сайце. У ім вызначаецца наша ўспрыняцьце Сьвету, у якім мы маем гонар жыць, сфармулявана наша разуменьне Бога і зроблена прапанова аб’яднацца рацыяналістам-навукоўцам, якія высока цэняць маральныя каштоўнасьці (апошнія маюць ня толькі рэлігійнае паходжаньне), і веруючым людзям, якія шукаюць апірышча для ўласных маральных каштоўнасьцяў у рамках той ці іншай рэлігіі. Усім нам – змагарам за Дабро прагрэсу – не перамагчы зло дэградацыі, калі не аб’яднацца. Нягледзячы на істотныя сьветаглядныя супярэчнасьці, якія існуюць паміж людзьмі Ведаў й людзьмі Веры, нас на фоне нарастаючага панаваньня ў сёньняшнім сьвеце сілаў зла аб’ядноўвае нашмат больш, чым падзяляе. І хаця навука грунтуецца на аб’ектыўных фактах, а рэлігія на тых ці іншых аўтарытэрах, кампраміс можа быць заснаваны на тым, што навукоўцы пагодзяцца ўвесьці ў свой ужытак паняцьце “Бог”, а веруючыя пагодзяцца прыняць той зьмест гэтага паняцьця, які запрапануе навука. (Праўда, акрамя таго, навукоўцы напэўна будуць настойваць на секулярнасьці грамадства і будуць заклікаць успрымаць рэлігію часткай такой сьферы грамадскага жыцьця, як культура, а веруючыя людзі на гэта таксама мусяць пагадзіцца).
Далей »
Рэдакцыя.
Пачаўся 4-ы год працы рэдакцыі нашага сайта. У сувязі з гэтым хочацца зноў падаць нейкі аптымістычны, па-веснавому каляровы матэрыял.
Перад вамі звычайны, на выгляд, пластыкавы ваўчок – дзіцячая цацка (гл. фота зьлева). Цэнтар цяжару гэтага ваўчка знаходзіцца зьнізу. Таму, як яго ні пастаў на любой роўнай паверхні, ён заўсёды імкнецца, нібы неваляшка, заняць тое становішча, якое і паказана на фота зьлева. Здаецца, што альтэрнатыўнае становішча, якое ваўчок займае на фота справа, ёсьць абсалютна немагчымым.
Далей »
Рэдакцыя.

Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі сайта “наша зямля.орг” за папярэдні год пададзены ў табліцы. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла прыблізна ў 2 разы (індэкс каментаваньня – у 2 разы; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, пакуль яны праходзяць першую старонку – прыблізна ў 2 разы; максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў – у 1,8 раза).
Далей »