10 ліпеня 1994 года ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамог Аляксандар Лукашэнка. 20 ліпеня 1994 года адбылася яго інагурацыя як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пайшоў 16-ы год беларусафобскай дыктатуры. Яе негатыўныя наступствы для лёсу нашага беларуска-літвінскага народа відавочныя ўсім прыстойным людзям. Скарочана найгалоўныя зь іх адлюстраваны ў 80-м прынцыпе нашай Дактрыны. На гэтым фоне цікава, як адбрэхваюцца ад такіх вынікаў 15-гадовай дыктатуры ідэалагічныя служкі рэжыму, што кажуць розныя падазроныя асобы нібы ад апазіцыі, як на ўсё гэта рэагуюць прыстойныя беларусы – на колькі яны разумеюць сітуацыю і ўзброены аргументамі? Некаторыя адкуазы на гэтыя пытаньні былі ў перадачы Валерыя Карбалевіча (на малюнку уверсе, 3) на радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/1774267.html)
Рэдакцыя.

Ва Украіне адбываецца 10-дзённы візіт “патрыярха Маскоўскага і Усея Русі”
У

Хочам зафіксаваць на сайце цікавую падзею. Група інтэлектуалаў і былых палітычных лідэраў Еўропы (сярод іх такія вядомыя, як
Нядаўна з “Эўропы” прыйшло некалькі чарговых навін, якія ў той ці іншай ступені закранаюць Беларусь й інтарэсы нашага народа. На жаль, толькі адна з гэтых навін пазітыўная. Усе іншыя па-ранейшаму сьведчаць аб дэградаваным стане еўразьвязаўскіх уладаў (матэрыялы, якія пададзены ніжэй узяты з сайта радыё “Свабода”, ілюстрацыі – адтуль жа).
20 чэрвеня г.г.

Вясной гэтага года ў адрозьненьні ад папярэдняй прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі, калі амаль уся “аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя” шукала “адзінага”, назіраюцца іншыя працэсы. “Адзінага” “апазіцыя” ўжо не шукае (хаця ў 2005 -м менавіта гэта аб’яўлялася надзейным лекам ад дыктатуры), затое маса яе прадстаўнікоў імкнецца вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Акрамя таго, да выбараў яшчэ два гады, а кампанія фактычна ўжо пачалася. Такога таксама раней не было. Няўжо кіраўніцтва розных апазіцыйных кланаў атрымала зьвесткі, што выбары адбудуцца на год-паўтара раней запланаванага часу? Пра апошняе мы ня ведаем. Ведаем толькі, што найлепшым спосабам кіраваньня апазіцыяй з боку рэжыма заўсёды былі чуткі, якія ўкідаліся ў яе асяроддзе… Як бы там ні было, але яшчэ да пачатку гэтага года пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі Мілінкевіч, Міхалевіч, зь дзясятак сябраў БНФ (нават Саньнікаў вынюхваў магчымасьці вылучацца ад БНФ), тры сябры БХК, іншыя. У будучай выбарчай кампаніі, гарантуем, будзе ўдзельнічаць і Пазьняк, паспрабуе хто-небудзь з АГП – Лябезька ці Раманчук. І вось прайшлі першыя зьезды, кангрэсы, сходы, канферэнцыі. Прэтэндэнтамі ў кандыдаты на вышэйшую пасаду ў беларускай дзяржаве афіцыйна былі вылучаны Рымашэўскі, Статкевіч, Баршчэўскі. Мы вырашылі зафіксаваць і, па-магчымасьці, прааналізаваць гэтыя факты. Пачнем з партыі БХД –
Сёньня, 3 ліпеня, у чарговы раз у лукашэнкаўскай РБ пад назвай “Дзень незалежнасьці” адзначаецца вызваленьне Менску з-пад нямецкай акупацыі. Сэнс наўмыснага сутыкненьня і перамешваньня розных, не зьвязаных паміж сабой паняцьцяў, датаў, падзей, ацэнак зразумелы – задача цяперцаў збэсьціць сьвятое для кожнага прыстойнага беларуса паняцьце Незалежнасьці (найперш, ад расейскай імперыі), максімальна дэзарыентаваць і перайначыць ягоны сьветагляд. Цяперцы працягваюць рабіць сваю чорную справу, а мы – працягваем змагацца зь ёй. Наш метад – праўда. Вы жадаеце, каб паняцьце незалежнасьці ў новых пакаленьняў беларусаў зьвязвалася з Другой сусьветнай вайной? Добра. Пагаворым пра вынікі гэтай вайны. Мы ўзялі тэкст Георгія Кутузава (адсюль: