З адыходам у мінулае яшчэ аднаго году пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны 1939-45 гг. улады Расеі й залежнай ад іх Беларусі ўсё грамчэй адзначаюць чарговую гадавіну пераможнага заканчэньня “Великой отечественной войны 1941-45 гг.”. Усё сьведчыць пра тое, што гэтыя адзначэньні будуць працягвацца і пасьля сьмерці апошняга ветэрана той вайны. Мы ўжо ня раз пратэставалі супраць блюзьнерскага выкарастаньня палітычнымі прайдзісьветамі вялікай трагедыі, якая адбылася ў тыя гады ў дачыненьні найперш да беларускага, украінскага, расейскага народаў — не для ветэранаў і тым больш не для блізкіх славянскіх народаў прызначаецца гэтае адзначэньне… Як прыстойныя людзі, мы мусім пратэставаць. З нагоды выстаўляем артыкул, прысьвечаны азначанай тэме, невядомага нам В. Росава (узяты адсюль: http://my.mail.ru/community/stalin_criminal/43AF130DAA1BA384.html). Адразу папярэджваем: аўтар ня ёсьць пасьлядоўны беларускі ці рускі дэмакрат. Па кантэксьце бачна, што ён расейскі нацыяналіст, патрыёт, праваслаўны й, такім чынам — імперыяліст (таму пасьля выстаўленьня яго артыкула мы тое-сёе вымушаны будзем дадаткова абмеркаваць). Аднак многія думкі нават такога чалавека што да цяперашняга адзначэньня “9-маеў” нельга не прызнаць слушнымі…
Рэдакцыя.
















Давайце падсумуем кароткую серыю матэрыялаў, прэзентуючых думкі й спадзевы тых, хто называе сябе рускімі нацыяналістамі ды рускімі нацыянал-дэмакратамі. Нагадаем, гэта ўсе тыя, хто ва ўмовах выбару, які агучаны ў загалоўку, абірае другое. Мы шмат гадоў сочым за трыма асобамі, якія ня толькі далучаюць сябе да рускага народу, а і зьяўляюцца выбітнымі (у тым сэнсе, што яны выпінаюцца над іншымі) ідэалогамі рускага нацыяналізму (гл. фота: зьлева — Аляксей Шырапаеў, уверсе — Пётар Хамякоў, унізе — Уладзіслаў Карабанаў). Тры папярэднія артыкулы, выстаўленыя на сайце, паказалі сёньняшнія думкі даных асоб. Час і нам іх прааналізаваць, зыходзячы, натуральна, з нашай — беларуска-літвінскай, гуманістычнай — сістэмы каштоўнасьцяў.
У заключэньні кароткага шэрагу меркаваньняў, выказваемых рускімі нацыяналістамі й нацыянал-дэмакратамі што да бліжэйшай будучыні Расеі, выстаўляем артыкул добра вядомага нашым чатачам А.Шырпаева. На наш погляд, аўтар выказвае некалькі ідэй, якія маюць прынцыповае значэньне для паўнаты ахопу разглядаемай тэмы.
Пагадзіцеся, заявы і памкненьні чалавека (ды яшчэ прафесара, этнічнага рускага) правесьці ў Кіеве «Міжнародны антыімперскі з’езд» прадстаўнікоў нацыянальна-дэмакратычных сіл тых народаў, над якімі працягвае панаваць ці якім перашкаджае разьвіваць свае дзяржавы расейская імперыякратыя, заявы і памкненьні правесьці гэты з’езд з намерам стварыць «Антыімперскі нацыянальна-дэмакратычны фронт (АНД-фронт)» дорага каштуюць у наш час. Таму можна толькі шкадаваць, што рэдакцыя, як на мой погляд, недастаткова ўвагі зьвяртала працам Пятра Хамякова (гаворка пра яго). Прапаную запоўніць гэты прабел выстаўленьнем на сайце некаторых апошніх артыкулаў гэтага чалавека. Перакананы, многія нашы чытачы знойдуць там шмат цікавых думак, якія дапамогуць ім падрыхтаваць сябе да будучых падзей у Расеі.






























































