nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў аўтара

Народ і “руская” царква

6 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Прадстаўляем вашай увазе погляд на Рускую Праваслаўную Царкву (РПЦ) аднаго з тэарэтыкаў рускага шавінізму Аляксея Шырапаева. Робім так для таго, каб нас не абвінавацілі ў прадузятасьці. На думку рускіх шавіністаў РПЦ увесь час свайго існаваньня займалася вынішчэньнем нацыянальнай культуры, спрыяла эксплуатацыі рускага народу – заўсёды станавілася на бок прыгнятальнікаў, абслугоўваючы іх інтарэсы… Як да РПЦ павінны ставіцца мы – беларусы, калі так да яе ставяцца самі рускія – вось наш пасыл. Артыкул скарочаны, асабліва на тыя абзацы, дзе прэзентаваліся расісцкія і каляфашыстоўскія погляды.
Рэдакцыя.

Далей »

Няўжо «аб’яднаная апазіцыя» сапраўды вырашыла ня толькі «дзейнічаць», а і думаць? Наўрад ці… (Такая “апазіцыя” – 4)

4 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У часы прыснапамятнага СССРа ў армейскім асяродку быў папулярны адзін анэгдот. І хаця аднаму з нас пэўны час давялося паслужыць прапаршчыкам, мы ўсё роўна хочам яго расказаць. Галоўнае, каб маладыя беларусы нешта разумелі ў гэтым жыцьці!

Далей »

НАША СПРАЎКА (прыглядаемся да Захаду – 4)

4 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач

Дзеля справядлівасьці нельга не сказаць і пра тыя сродкі, якія выдзяляе Захад на «барацьбу за дэмакратыю» ў Беларусі. Вось некаторыя зьвесткі, атрыманыя з адкрытых крыніц за апошні год.

Далей »

НАША СПРАЎКА

3 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Па даных некаторых інтэрнэт-выданьняў у бюджэце Расеі на 2006 г. прадугледжана выдзяленьне 600 млрд. рублёў (21 млрд.$) на армію і амаль столькі ж — 540 млрд.рублёў (19 млрд.$) — на «дзяржаўную бясьпеку». Для параўнаньня: вайсковы бюджэт ЗША на 2006 г. складае 426 млрд.$, а на “дзяржаўную бясьпеку” будзе патрачана 30 млрд.$. Такім чынам, РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРСКАЯ БЮРАКРАТЫЯ ў гэтым годзе скіравала на барацьбу з уласным грамадствам, а таксама з грамадзянамі Беларусі й іншых краін постсавецкай прасторы (сачэньне, падслухоўваньне; вярбоўка; агентурная дзейнасьць у апазіцыйна-дэмакратычных асяродках, скіраваная на іх дэзарганізацыю; шантаж, катаваньні; атручаньні, забойствы; падаўленьне інтэрнэт-сайтаў й іншых СМІ, якія распаўсюджваюць праўду; распаўсюджваньне няпраўды і г.д., і т.п.) 47% бюджэтных сродкаў, скіраваных на фінансаваньне ўсіх «сілавых структур», а КАЛЯЛІБЕРАЛЬНАЯ ЎЛАДНАЯ ЭЛІТА ЗША — толькі 6,5%. Акрамя таго, сродкі ЗША, хоць й ня будуць дапамагаць сапраўднай беларускай дэмакратыі, дык і шкодзіць амаль ня будуць. З гэтага вынікае, што бюджэт Расеі з’яўляецца сьпецслужбісцкім, і гэты факт несумніўна негатыўна праявіць сябе ў беларускай і сусьветнай палітыцы…

ДЗІЎНЫЯ СПРАВЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМЕЖЖЫ (працяг)

3 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк.

Далей »

ДЗІЎНЫЯ СПРАВЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМЕЖЖЫ (пачатак)

3 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк

Далей »

Папы-ФСБэшнікі

2 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Выкарыстаньне Рускай праваслаўнай царквы ў мэтах выведкі было «звычайнай практыкай» савецкіх, а сёньня зьяўляецца «звычайнай практыкай» расейскіх сьпецслужбаў.

Далей »

Канал «Эўраспорт». Дзякуем і запамінаем!

1 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

(вось, гэта іншая справа)

Сёньня ўвечары тэлеканал “Эўраспорт” вёў наўпроставую трансьляцыю тэніснага матчу са знакамітых тэнісных кортаў “Ралан Гарос” у Парыжы. У матчы другога раўнду сустракаліся беларуская спартоўка Анастасія Якімава і вядомая бэльгійская тэнісістка Жусьцін Энэн-Ардэн. Нечакана нават для спэцыялістаў Якімава прабілася ў наступны этап, перайграўшы перад гэтым амэрыканку Джыл Крэйбас у першым коле. І хоць менш вопытная 20-гадовая беларуска сёньня саступіла бэльгійскай зорцы (2:6, 5:7), камэнтатары вельмі высока ацанілі яе прафэсійны ўзровень.
Для тэлезаўзятараў паказальным было тое, што інфармацыя пра Анастасію Якімаву, а таксама лік у гэймах і сэтах, дэманстравалася побач зь БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ СЬЦЯЖКОМ каля прозьвішча беларускі. Такім чынам, Беларусь на адным з самых прэстыжных тэнісных турніраў была прадстаўленая пад нацыянальна-гістарычным бел-чырвона-белым сьцягам.
Прадстаўнікі беларускай грамады Бэльгіі паведамілі Радыё Свабода, што маюць намер навіраваць КІРАЎНІЦТВУ ТЭЛЕКАНАЛУ “ЭЎРАСПОРТ” ліст з падзякай.

Рэдакцыя «нашайзямлі.орг» зь вялікай радасьцю далучаецца да гэтага.
Паводле сайта http://www.svaboda.org за 1 чэрвеня 2006 г.

Успаміны Антона Шукелойця пра Беларускую аўтакефалію

1 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў
(з кнігі З.Пазьняка “ Гутаркі з Антонам Шукелойцем ”)

Антон Шукелойць – кіраўніка Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня на эміграцыі – разважае пра падзеі 1930-1940-х гадоў, якія і так перакручаныя, але яшчэ і сфальшаваныя, замоўчаныя ворагамі Беларусі.

Далей »

Зянон Пазьняк. ВЕРА I ПАЛІТЫКА

31 мая, 2006 | Няма каментараў

Сярод значных фігур беларускай апазіцыі сябрам рэдакцыі вядомы, у тым ліку асабіста, два чалавекі, стаўленьне да якіх у нас, мякка кажучы, неадназначнае. З аднаго боку гэта людзі, якія з’яўляюцца несумніўнымі беларускімі патрыётамі й інтэлектуаламі, а з другога боку ў іх такія характары, што… “зварыць зь імі агульную кашу” практычна немагчыма. Гэтыя людзі – Зянон Пазьняк і Вячаслаў Сіўчык. Нягледзячы на дадзеную супярэчнасьць, рэдакцыя сайта будзе распаўсюджваць матэрыялы, створаныя і гэтымі асобамі, у такой ступені, у якой яны будуць спрыяць зьдзяйсьненьню АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. Асабліва гэта будзе адбывацца тады, калі іх пазіцыя супадае з прынцыповымі поглядамі сябраў рэдакцыі амаль што абсалютна.
Рэдакцыя.

Далей »

Гісторыя Беларускай Аўтакефальнай Царквы працягваецца…

31 мая, 2006 | Няма каментараў

19 кастрычніка 2005 г. на радыё “Свабада” прагучала інтэрвю, якое карэспандэнтка Валянціна Аксак узяла ў дасьледчыка гісторыі беларускага рэлігійнага руху Юрыя Гарбінскага. Сп-р Юрый стаў складальнікам тому духоўнай і творчай спадчыны актыўнага дзеяча беларускае эміграцыі сьвятара Мікалая Лапіцкага. Падрыхтаваная Гарбінскім кніга “Мікалай Лапіцкі. У служэньні Богу і Беларусі” нядаўна выйшла ў сэрыі “Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцьця”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку супольна з Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі навук.
Рэдакцыя.

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА Ў СЁНЬНЯШНЯЙ БЕЛАРУСІ (фота)

30 мая, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Мы, ведаючы пра дзейнасьць БАПЦ ва ўмовах сёньняшняй РБ – сапраўды ахвярную, вырашылі не абмяжоўвацца той інфармацыяй, якую далі гэтыя сьціплыя людзі пра сябе (гл. папярэднія артыкулы сайта), і дапаўняем яе вядомымі нам фактамі.

Далей »

ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ АЎТАКЕФАЛІІ (Ч.4)

29 мая, 2006 | Няма каментараў

(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)

На падставе агульнага духоўнага пісьма мітрапаліта Антона і япіскапа Макара Хараненкі ў 1991 годзе архіяпіскап Саратаўскі і Вольскі Пімен пры саслужэнні яшчэ аднаго япіскапа здзейсніў хіратонію айца Пятра Гушчы ў япіскапы. Хіратонія адбылася ў Свята-Траецкім кафедральным саборы горада Саратава. Такім чынам уладыка Пётр заняў мейсца супачылага ўладыкі Макара і права звацца япіскапам Полацкім і Наваградскім, месцаахоўнікам мітрапалітавага пасаду.

Далей »

ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ АЎТАКЕФАЛІІ (Ч.3)

29 мая, 2006 | Няма каментараў

(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)

Пасля прыходу ў Беларусь нямецкіх войскаў у 1941 годзе па распараджэнні германскіх уладаў было адноўлена царкоўнае жыццё беларускага народу. 30 жніўня 1942 года ў Менску распачаліся паседжанні Аўтакефальнага Усебеларускага Праваслаўнага Сабору. Сабор адкрыў і далей быў абраны ягоным старшынём арх.Філафей.

Далей »

ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ АЎТАКЕФАЛІІ (Ч.2)

28 мая, 2006 | Няма каментараў

(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)

Пасля бальшавіцкага перавароту 1917 году япіскапы Беларусі баранілі Царкву ад бальшавіцкай бязбожнай улады і наступу аднаўленцаў і жывацаркоўнікаў. Менскім япіскапам у тую пару быў Мэлхісэдэк (Паеўскі).

Далей »

ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ АЎТАКЕФАЛІІ (Ч.1)

28 мая, 2006 | Няма каментараў

(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)

Праваслаўная вера [так у выданьні – Рэд.] на беларускіх землях з’явілася ў 10-м стагоддзі. Прынесена яна сюды з Канстанцінопалю праз Кіеў і расцвіла тут ва ўсім яе харастве.

Далей »

ПРАЗ БЕЛАРУСКІ ХРАМ – ДА З’ЯДНАННЯ НАЦЫІ (кБНІ)

25 мая, 2006 | Няма каментараў

Гэтым артыкулам Уладзіміра Мароза – на час правядзеньня канферэнцыі сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза беларускіх кінематаграфістаў, адказнага сакратара часопіса „Бярозка” (Мінск) – мы завяршаем прэзентацыю матэрыялаў раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» матэрыялаў канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.

Далей »

ХРЫСЦІЯНСКАЯ ІДЭЯ Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ ХХ СТАГОДДЗЯ (кБНІ)

24 мая, 2006 | Няма каментараў

Артыкулам Алега Пятровіча мы працягваем прэзентацыю матэрыялаў раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.

Далей »

ЗВАРОТ РЭДАКЦЫІ (ЦП)

20 мая, 2006 | Няма каментараў

да магчымых удзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестываля нацыянальных культур”, які павінен прайсьці праз 2 тыдні ў Гародні

УСІМ, ХТО КАРЫСТАЕЦЦА ГАСЦІННАСЦЮ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ ЭТНІЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ (мапа)

20 мая, 2006 | Няма каментараў

(паводле артыкула В.С.Цітова, узятага з “ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ”, ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ. – Мн., «Бел.савец.энцыклапедыя» імя П.Броўкі. – 1989 г.)

Этнічная тэрыторыя – тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенэз і этнічная гісторыя. Вызначаецца ўстойлівасцю на працягу многіх стагоддзяў. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі геаграфічнае асяроддзе – гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча акаляючага прыроднага асяроддзя, надаючы яму характар культурнага ландшафту, а родны край (бацькаўшчына) становіцца для яго, як і для народа ў цэлым, гістарычнай спадчынай.

Далей »

ДЗЕЙНАСЦЬ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ Ў КАНСАЛІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА (Ч ІІ; кБНІ)

19 мая, 2006 | Няма каментараў

Святлана Марозава

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы