Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар
Сёньня, 1 верасьня 2009 г., у Дзень Ведаў, мы мусім працягваць жыць 16-год у нашай роднай Беларусі ва ўмовах беларусафобскай дыктатуры. І мы па-ранейшаму маем жахлівую сітуацыю: нашы беларускія дзеткі на іх уласнай зямлі ў абсалютнай большасьці вымушаны зноў пачынаць вучыцца на… імперска-акупацыйнай мове. Рэдкасная па сваім глыбінным сатанізьме зьява. У дадатак напярэдадні 1 верасьня прыйшло чарговае сумнае паведамленьне: у Беларусі яшчэ два буйных горада – Магілёў і Бабруйск – цалкам, пад нуль, страцілі школьнае беларускамоўнае навучаньне (www.svaboda.org/content/article/1811527), далучыўшыся да такіх гарадоў, як і наша Гародня… Гэта поўнасьцю супярэчыць нядаўнім заявам магілёўскага ваяводы Пятра Рудніка адносна яго пазітыўнага стаўленьня да беларусізацыі (www.svaboda.org/content/article/1804477). Тактыка прыкрыцьця злачынства далейшага этнацыду? Цалкам можа быць… Артыкул паважанага прафесара Лыча, які мы падаем ніжэй, выйшаў у некалькіх нумарах “Народнай волі” яшчэ ў лютым г.г. (www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13067; …=13103; …=13331). Мы яго лічым дарэчным падаць і на нашым сайце, і менавіта сёньня – у Дзень Ведаў.
Рэдакцыя.
Катэгорыі: 1.3. Беларусь сёньня, 1.4. Гісторыя Беларусі й вакол, 2.2. Фіксуем варварства ўладаў, 2.2.1. Этнацыд беларусаў, 3.3. Мясцовыя цяперцы, 4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.
У першыя дні жніўня – самага адпаведнага месяца для “легалізацыі” па-ціхаму праз СМІ розных ідэек – на радыё “Свабода” ўсплыла праблематыка ўзаемаадносін беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі (і ў сёньняшніх трагічных этнацыдна-генацыдных варунках!) з рознымі ксенаэтнічнымі групамі, на шчасьце прысутнымі пакуль у меншасьці на нашай зямлі. Я вырашыў паўдзельнічаць ў дыскусіі па некаторых матэрыялах, якія прайшлі там. У выніку атрымалася вялікая і, што найважней, хрыстаматыйная ілюстрацыя, вартая таго, каб быць зафіксаванай на нашым сайце. Лічу, што матэрыял патрэбны і для нашых чытачоў, і для гісторыі, і для будучага падручніка па зьмястоўнай дэмакратыі й сістэмным гуманізьме (зьлева фота Ігара Банцара – 1, Леаніда Стонава – 2).
10 ліпеня 1994 года
Нядаўна з “Эўропы” прыйшло некалькі чарговых навін, якія ў той ці іншай ступені закранаюць Беларусь й інтарэсы нашага народа. На жаль, толькі адна з гэтых навін пазітыўная. Усе іншыя па-ранейшаму сьведчаць аб дэградаваным стане еўразьвязаўскіх уладаў (матэрыялы, якія пададзены ніжэй узяты з сайта радыё “Свабода”, ілюстрацыі – адтуль жа).
Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам – суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” – падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”,
Мяне трохі зьдзіўляе пазіцыя некаторых нашых беларускіх дзеячаў, для якой якраз і прызначаны выраз “101-е кітайскае папярэджаньне”. Я кажу пра перадпапярэдні матэрыял, прысьвечаны ініцыятыве і працы сп-ра Якавенкі. У цэлым добрая справа, але я пра стыль. Вы думаеце, цяперскае начальства РБ ня ведае, што робіць этнацыднае злачынства? Ведае! Вы думаеце, яго пра гэта не папярэджвалі? Папярэджвалі! Шмат разоў і ўсе апошнія 15 гадоў. Для гэтага былі створаны і ТБМ, і ТБШ, і ТБВШ. Дарэчы, сп-р Астроўскі – ініцыятар стварэньня і кіраўнік ТБВШ [Таварыства беларускай вышэйшай школы. – Рэд.] – яшчэ ў 1996 годзе сабраў подпісы ледзь не сотні выкладчыкаў усіх трох універсітэтаў Гародні пад зваротам, у якім новае начальства заклікалася да пераводу Вышэйшых навучальных устаноў Беларусі на беларускую мову [зварот быў перададзены ў Вярхоўны Савет РБ, у Раду міністраў, у Гродзенскі аблвыканкам. – Рэд.]. Пару гадоў таму была выдатная акцыя КХП з папярэджаньнем чыноўнікаў аб адказнасьці за этнацыд [гл.

Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. – Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд.
3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747.



































































