Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і прапановы выстаўляем ніжэй.