nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.3. Такая “апазіцыя”

ПРА БЕЛАРУСЬ НАШАЙ МАРЫ (2)

Лістапад 17, 2021 | 14 каментарыяў

1.5. КРЫЗІСНЫ СТАН СЁНЬНЯШНЯЙ ЛЮДСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ і БЕЛАРУСЬ

Небясьпека з боку Расейскай імперыі, адсутнасьць спадзеваў на ЕЗ, эгаістычная шавіністычна-імперская палітыка Польшчы прымушаюць нас паглядзець значна шырэй у сьвет, каб пашукаць там прыклады для перайманьня. Аднак і гэтая задача не такая простая, бо ўся наша людская цывілізацыя на планеце Зямля – нашым адзіным доме ў бясконца вялікім Сусьвете, дзе могуць жыць людзі – знаходзіцца ў крызісным стане (гл. фота Зямлі, зробленае з паверхні Месяца).

Далей »

ЧУМА НА АБОДВА ВАШЫЯ ДАМЫ!

Кастрычнік 3, 2021 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

На мінулым тыдні, 28 верасьня, у Беларусі адбылася вельмі непрыемная і адначасна трагічная падзея. З усяго, што паведамлена пра яе ў адкрытай інфармацынай прасторы, можна меркаваць, што мела месца прыкладна наступнае: у Менску каманда аператыўных супрацоўнікаў КГБ РБ вырашыла захапіць аднаго з прыхільнікаў руху “невероятных” у яго кватэры, прыйшла пад дзьверы (у звычайным менскім шматпавярховіку) і пачала іх ламаць, паколькі знутры не адчынялі, нягледзячы на патрабаваньні. У сваю чаргу жыхары кватэры патэлефанавалі ў бліжэйшае аддзяленьне міліцыі з просьбай прыехаць і разабрацца, што за людзі ломяцца да іх. Міліцыя, вядома, не прыехала… Тады жыхар кватэры Андрэй Зельцэр разам з жонкай арганізаваў відэа-трансьляцыю ў Сеціва (пра гэта ходзяць чуткі) і, узброіўшыся паляўнічай вертыкалкай, пачаў чакаць уварваньня. Калі захопнікі нарэшце ўламіліся ўнутр, пачалася стрэляніна, у якой загінулі сп. Андрэй і адзін з аператыўнікаў (Зьміцер Фядосік). Пра тое, хто пачаў страляць першым, пакуль дакладна не вядома, паколькі заявы на гэты конт (з боку афіцыйных уладаў і лідараў “невероятных”) пярэчаць адна адной. Аператыўнікі КГБ забралі з сабой непасрэднага сьведку трагедыі – жонку загінулага, таму яе паказаньні, якія могуць быць найбольш праўдзівымі, пакуль невядомыя (яшчэ больш праўдзівым будзе відэа, якое яна здымала, калі, вядома, яно зьявіцца ў Сеціве). Цяпер прадстаўнікі афіцыйных уладаў і лідары “невероятных” шлюць на адрас адзін аднаго ня толькі абвінавачваньні ды праклёны, а і пагрозы, яшчэ больш разгойдваючы грамадскую сітуацыю ў Беларусі… Пра тое, як ацэньваюць падзею і якое выйсьце прапануюць лідары цэнтрысцкіх нацыянальна-патрыятычных сіл Беларусі – Яўген Мурашка, Сяргей Высоцкі і Алесь Астроўскі – глядзіце ніжэй (фота ўверсе ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=BSNjAzLSNQY ; дарэчы, раім паглядзець гэтае відэа).

Далей »

“Беларускае” зьнебазьняцьце. Частка 1: прызнаньні і пакаяньні Пратасевіча

Чэрвень 9, 2021 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі вакол захопу Рамана Пратасевіча лукашэнкаўскімі ўладамі, а затым вакол яго прызнальнага інтэрвю мелі для Беларусі (і ня толькі!) характар чарговага (і тыповага) эфекту крука ў лесе. Натуральна, мы не маглі прайсьці міма гэтых падзей, не сабраўшы адпаведны ўраджай новых палітычных фактаў й ідэалагічных ведаў. Нязначна скарочанай тэкставай версіяй інтэрвю Пратасевіча журналісту Маркаву (яе мы набіралі сіламі рэдакцыі) мы пачынаем працэс збору названага ўраджая. Спадзяемся, калі дазволяць абставіны, яго працягнуць. “У жывую” праслухаць інтэрвю можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=J-PmITXlkgU – ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=Ov1K-f930UA. З нагоды лічым неабходным заявіць, што мы супраць практыкі падобных акцый “зьнебазьняцьця”, заклікаем спыніць фізічны ды псіхічны ціск (калі такі мае месца) на чыста палітычных зьняволеных у Беларусі і тэрмінова ўсіх іх вызваліць.

Далей »

Ушануйма памяць сапраўднага беларуса-вялікалітвіна і зробім высновы на будучыню

май 22, 2021 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньня многія ў Беларусі даведаліся пра заўчасную сьмерць у шклоўскай калоніі палітвязьня Вітольда Ашурка. Ён быў сябрам Партыі БНФ, каардынатарам руху «За свабоду», чалавекам бясконца адданым Беларусі… На жаль, ніхто зь сябраў нашай рэдакцыі ня ведаў гэтага чалавека асабіста. Але ўсе, у каго мы даведваліся пра яго, казалі пра спадара Вітольда толькі самыя высокія і цёплыя словы. У сувязі з гэтым мы прысьвячаем сьветлай памяці Вітольда Ашурка наш сёньняшні матэрыял. Яго мы сабралі ў асноўным з наступных матэрыялаў, выстаўленых на сайце “Нашай Нівы” –  https://nn.by/?c=ar&i=266848https://nn.by/?c=ar&i=273305 .

Далей »

Сяргей Высоцкі пра галоўнае ў леташніх пратэстах у Беларусі

май 19, 2021 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Месяц таму лідар АК БПС-Самаабарона С. Высоцкі даў вялікае інтэрвю вядомай усім нашым чытачам Алёне Васільевай – беларускай ютуб-блогерцы, якая сёньня жыве ва Украіне. Яно было прысьвечана леташнім падзеям у Беларусі й асьвятліла шэраг прынцыповых фактаў, якія могуць найістотна паўплываць на палітычны сьветагляд многіх беларусаў (асабліва непасрэдных удзельнікаў тых гістарычных падзей). Інтэрвю Высоцкага стала “прарыўным” для канала пані Васільевай, набраўшы рэкордную для яго колькасьць праглядаў. Таму мы вырашылі ня толькі падаць на нашым сайце адпаведны е-адрас гэтага інтэрвю (дарэчы, ён такі: https://www.youtube.com/watch?v=wXep9kPbh3Q), а і выставіць яго нязначна скарочаную атэкстоўку. Так, Лу-ка – прарасейскі агент, беларусафоб-этнацыдчык, дыктатар-узурпатар, які паставіў на мяжу існаваньня нашу Дзяржаву. Але ўвесь наш жыцьцёвы і грамадска-палітычны досьвед сьведчыць, што гэта яшчэ ня значыць, што тыя, хто ірвуцца яму на замену, лепшыя. Больш за тое, наш прынцып: “чарговы прарасейскі Лу-ка 2 (усе гэтыя бабарыкі-цэпкалы-ціханоўскія) будзе горшы за Лу-ку 1”, – мы па-ранейшаму лічым слушным.

Далей »

Да праўладнага “круглага стала” далучыўся Андрэй Клімаў. Чаму?

май 12, 2021 | 5 каментарыяў

Інфармацыю пра адзначанае мы атрымалі адсюль: https://nn.by/?c=ar&i=272443. Падзея значная па дзьвюх прычынах. Па-першае, з-за значнасьці самой асобы Клімава. Па-другое, яго аргументы на карысьць данага рашэньня ў цэлым адпавядаюць таму, за што змагаемся мы: не згубіць нашу дзяржаўную незалежнасьць ні пры якіх абставінах. У пачатку 1990-х Андрэй Клімаў быў сярод найбагацейшых людзей Беларусі, зьяўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савету, дзе і падтрымаў імпічмент Лукашэнкі. Затым тройчы быў палітвязьнем (упершыню арыштаваны ў 1998 годзе і асуджаны да 6 гадоў зьняволеньня, апошні раз выйшаў на волю ў 2008 годзе). Цяпер сп. Андрэй нечакана стаў адным з удзельнікаў “круглага стала”, які ладзіць Юры Васкрасенскі. Чаму так зрабіў, Клімаў апавёў у інтэрвю журналісту “НН” Зьміцеру Панкаўцу, якое ў нязначна адрэдагаваным выглядзе падаецца ніжэй.

Далей »

Барыс Стамахін пра актуальную сітуацыю ў Беларусі

май 2, 2021 | 16 каментарыяў

Рэдакцыя.

Адным з сацыялагічных адкрыцьцяў нашай рэдакцыі зьяўляецца наступны феномен: большасьць людзей ня здольны  ўспрымаць рацыянальна аргументаваную інфармацыю для выпрацоўкі ўласнага стаўленьня да рэчаіснасьці. Яны арыентуюцца на іншыя “апоры”. Самым істотным з апошніх зьяўляецца стаўленьне да тых ці іншых падзей іх (большасьці людзей) грамадскага асяроддзя. Істотнае значэньне маюць таксама “аргументы” масавых СМДІ, якія першымі даходзяць да іх (на тое гэтыя сродкі і “масавыя”). А яшчэ маюць значэньне меркаваньні тых асоб, якія ўспрымаюцца людзьмі як аўтарытэты. І хаця ў масавага чалавека “аўтарытэтамі” далёка не заўсёды зьяўляюцца маральныя асобы, для сябраў нашай рэдакцыі прыстойнасьць чалавека, надзейна правераная практыкай жыцьця, важыць ня менш за яго інтэлектуальныя здольнасьці. Апошнія ўласьцівасьці вызначылі тое, што ў якасьці чалавека, да якога мы раім прыслухацца нашых чытачоў у інтэрпрэтацыі падзей найноўшай гісторыі, стаў Барыс Стамахін (гл. фота зьлева). Ён вядомы расейскі дысідэнт, пра якога з 2006 г. шмат разоў пісалі мы і пра якога далей скажа пані Алёна Васільева (фота справа). Інтэрвю Стамахіна пані Алёне ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=72bm4Ko2ljM. Ніжэй падаецца яго скарочаная атэкстоўка і наш невялікі каментар.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі й Галіны Арцёменкі ўкраінскім ды беларускім блогерам

красавік 18, 2021 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы вырашылі ўдасканаліць выстаўлены раней мартэрыял са спасылкамі на некалькі інтэрвю нашага сталага чытача і каментатара, палітуцекача, старшыні З’адзіночаньня беларусаў Нямеччыны шаноўнага сп. Яўгена Мурашкі (на фота другі зьлева). Найперш было вырашана зрабіць кароткія атэкстоўкі інтэрвю (для палёгкі далейшай магчымай працы зь імі). Таксама было дадана важнае інтэрвю жонкі ды паплечніцы сп. Яўгена пані Галіны Арцёмекі (на фота першая справа). У лютым-красавіку г.г. яны размаўлялі з украінскімі блогерамі спадарамі Кастэнкам (першы зьлева) і Масійчуком, а таксама зь беларускай блогеркай пані Васільевай (другая справа). Прычына нашага такога стаўленьня да гэтых інтэрвю – у практычна 100%-м супадзеньні пазіцый вышэй названых асоб з пазіцыяй рэдакцыі. Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна па адпаведных адрасах, якія паданы ніжэй разам зь іх кароткім зьместам.

Далей »

Хто заказвае санкцыі супраць Беларусі (частка 1)

сакавік 13, 2021 | 33 каментарыя

Рэдакцыя.

Напэўна, усім беларусам вядома пра цяжкі стан, у якім знаходзіцца эканоміка Беларусі й, адпаведна, іх уласны матэрыяльны дабрабыт. Галоўная прычына заключаецца ў эканамічнай палітыцы прамаскоўскага агента, які вось ужо 27-ы год займае пасаду прэзідэнта Беларусі. Сутнасьць гэтай палітыкі – у захаванасьці ўласнасьці беларускага народу ў руках постсавецкай “чырвонай бюракратыі” (яе мы завем цяперцамі), згуртаванай вакол “прэзідэнцкай вертыкалі”. Яшчэ 30 гадоў таму гэтая эканамічная мадэль прадэмастравала ўсім сваю заганнасьць. Аднак Лу-ка ў 1994-м паабяцаў давесьці адваротнае і “пабудаваць нябачаную ў сьвеце краіну”. Колькі ні спрабавалі беларусы жыць і працаваць у такіх умовах, але і іх славутыя цярплівасьць ды ўпартасьць не дапамаглі. Толькі канчаткова пераканаліся: аб’ектыўныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету (у т.л. эканомікі) не перашыбіць… Але сёньня сітуацыя ў Беларусі дадаткова пагаршаецца з-за эканамічных санкцыяў, якія паступова пачалі ўводзіцца з боку Еўразьвязу ды іншых заходніх краін. Гэтыя дзеяньні варта таксама лічыць ня проста недружалюбнымі ў дачыненьні да нашага народу (бо яны ствараюць дадатковы эканамічны ціск на людзей), а і тымі, якія абцяжарваюць праблему будучага выхаду з таго цяжкага стану, у якім беларусы-вялікалітвіны апынуліся з-за палітыкі Лу-кі й яго маскоўскіх гаспадароў. Літаральна на днях у інфармацыйнай прасторы зьявілася заява шэрагу грамадска-палітычных дзеячаў, у якой прысутнічае заклік да сакцый (хаця сама заява была складзена і даслана ў адпаведныя адрасы яшчэ летась у ліпені, яна літаральна дасёньня заставалася фактычна таемнай), разам зь ёй быў абнародаваны і сьпіс падпісантаў. Мы вырашылі выставіць гэтыя дакументы і на нашым сайце, каб абмеркаваць (шматлікія памылкі друку выправілі, правапіс захавалі).

Далей »

ПРА “ЎСЕНАРОДНЫ СХОД”

люты 19, 2021 | 19 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона 

 

 

 

 

Ведаеце, сябры, у прынцыпе не люблю гістэрыкаў ды гістэрычак, агульных ахайнікаў, эмацыйных ідыётаў. Бо часта гэта проста дзяшоўкі…

Далей »

Масква ладзіць для Беларусі чарговую пастку

люты 3, 2021 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Апошнія падзеі ў ЗША істотна зрушылі баланс геапалітычных сіл, характэрны для эпохі Трампа. Гэта ня можа не адбіцца на сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. Ёсьць яўныя прыкметы, што ў Крамлі небясьпечна заварушыліся. І пакуль цяперскія ўлады заходзяцца антызаходняй рыторыкай ды ваююць з нацыянальнай сімволікай, пакуль “новая апазіцыя” шукае спосабы, каб мацней ударыць па нашай эканоміцы, у Крамлі ідзе напрацоўка стратэгіі па дэстабілізацыі становішча ў Беларусі для чарговага ўдару на нашай дзяржаве. Таму мы часова “вяртаемся ў Беларусь”, каб папярэдзіць пра азначанае праз падачу і на нашым сайце сьвежага артыкула вядомага беларускага эксьперта Арсена Сівіцкага (гл. фота ўверсе; узята адсюль: https://t.me/forstrategy/104).

Далей »

Я – Мурашка, а хто ты?

студзень 30, 2021 | 28 каментарыяў

Гэта мой адказ тым маім “сябрам”, якія верашчаць: “Што ты зрабіў для Беларусі?! З’ехаў, жыруеш, нямецкае піва, баварскія каўбаскі… Не вучы жыць, нас забіваюць, мы тут кроў праліваем… Прыедзь пакажы…” Ну, і яшчэ шмат “цёплых”, “прыемных” слоў.

– – –

Я нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ў Беларусі (горад Гомель) ў сям’і бедных інтэлегентаў. Бацьку не памятаю, бо ён загінуў на вайне. Выхаваньнем займаліся бабуля, вуліца і кнігі, бо маці шмат працавала. Рос сярод такой жа пасьляваеннай басаты, як і сам. Вучыўся ў 3-й Сталінскай школе ў Чыгуначным раёне г.Гомеля. Посьпехаў ў школе ня меў, бо вуліца вабіла болей, чым тая ж хімія ці батаніка. У школе лічыўся як прагульшчык, бо прапускаў ня менш за палову заняткаў, а ў міліцыі – як “атпеты” хуліган. Любімымі прадметамі былі геаграфія, гісторыя, літаратура, таму ніколі не прапускаў гэтыя заняткі. Калі ўжо “дастаў” усіх у школе, амаль што адзінагалосным рашэньнем (за выключэньнем настаўнікаў геаграфіі, літаратуры і гісторыі) выключылі з школы.

Далей »

Ці здольна большасьць вучыцца на чужым досьведзе (частка 1)

Лістапад 1, 2020 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы ад пачатку перад- і пасьлявыбарчых падзей у Беларусі заклікаем нашых людзей не разглядаць неабходнасьць замены Лу-кі на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе на іншую асобу ў адрыве ад захаваньня і ўмацаваньня нашай незалежнасьці. А такое магчыма толькі, калі ў пазітыўным ключы можа быць вырашана пытаньне: на каго мяняць? Калі не на сапраўднага беларускага патрыёта (а такія людзі ёсьць!; адзінае, што іх не пускае пад сафіты грамадска-палітычнага жыцьця інтэрнацыянальная мафія – саюз імперастаў зь ліберастамі), а на чарговага агента Крамля – Луку 2.0, гэта будзе кепская замена. Яна прывядзе да далейшага пагаршэньня сітуацыі ў нашай краіне – магчыма, да вайны і канчатковай страты незалежнасьці. Думка настолькі простая, што нават відавочная. Частка беларусаў яе засвоіла і выходзіць на пратэсты супраць правіцеля-узурпатара ў т.л. і з адэкватнымі слоганамі пра Пуціна і яго “рукі” (гл. фоты вышэй справа). Аднак гэтая думка большасьцю пратэстоўцаў усё яшчэ не засвоена. Працягваюць супраціўляцца нават былыя БНФ-аўцы – анатолі, міколы, сяргеі, паўлы – у т.л. і ў форме блявузганьня на нас: “памагатыя Лу-кі…”.  Таму працягваем падаваць на сайце ня толькі нашы аргументы, а і меркаваньні іншых аўтарытэтных асоб. На гэты раз хай гэта будуць больш дасьведчаныя ў абсалютна аналагічным пытаньні – адзінае, што ў сваёй краіне – украінцы. Пачнем з жыхара Украіны, публіцыста Віталя Портнікава (гл. фота вышэй зьлева), які нядаўна даў інтэрвю “Свабодзе”, дзе заявіў, што Беларусь – калонія Расеі, і што пакуль будзе так, ніякая барацьба грамадзян за свабодныя выбары ня дасьць плёну (на “беларускай” “Свабодзе” – нездарма мы ўвесь час пішам гэтыя словы ў дзьвюкосьсях – матэрыял быў выдалены; гл. тут –  https://svabod1.azureedge.net/a/30882473.html).

Далей »

НАША ЧАРГОВАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ДЛЯ ТЫХ, ХТО “ПРОСТА ЗА ПЕРАМЕНЫ…”

Кастрычнік 29, 2020 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

Адзін зь недахопаў дарослай людскай большасьці ў тым, што яна, нібы малыя дзеці, “хоча верыць”, што любыя перамены вядуць да лепшага. Удумлівая меншасьць ведае, што, каб так здарылася, трэба прыкладаць адмысловыя разумовыя ды фізічныя высілкі! Часта – вялікія, бо само па сабе “Лепшае” зь неба ня зваліцца, а лёс (у т.л. лёс краіны), будучы пушчаны на самацёк, хутчэй прывядзе да горшага. Занадта шмат вакол нас драпежнікаў ды шакалаў… Мы, як толькі зразумелі, што гістарычны час набліжае Беларусь да істотных перамен, увесь час імкнемся зьвярнуць увагу нашых чытачоў на гэтую простую думку. Вынікі ёсьць, але малыя. Таму сёньня выстаўляем матэрыял, які нядаўна пачаў гуляць па Сеціве (яго аўтар нейкі расеец “А.Паўлаў), і ў якім гаворыцца пра страшную небясьпеку, якая пагражае нашаму народу, калі мы ня будзем дастаткова пільнымі. Матэрыял ілюструецца карыкатурамі “Ёлкіна”, які паказвае, каму на справе пазарэз патрэбна т.зв. “интеграция”.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць разьвязка набліжаецца (частка 3)

Кастрычнік 25, 2020 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цяпер, пасьля лепшай арыетацыі ва ўнутры- і вакол-беларускай гамадска-палітычнай сітуацыі, можна перайсьці да аналізу асноўных падзей апошніх двух тыдняў. Яны нечакана “выбухнулі” на фоне паступовага сьціханьня маштабных падзей на вуліцах нашых гарадоў (на што несумніўна паўплывалі псіхічная стомленасьць людзей, рэпрэсіі з боку оркаў рэжыму, пэўнае расчараваньне ў “новай апазіцыі”) і азнаменавалі сабой пераход рэвалюцыі пратэсту ў новую фазу. Можна было чакаць, што ў сувязі з азначанай хадой падзей у Беларусі найперш актывізуюцца зь нейкімі новымі прапановамі і метадамі дзеяньня “апазіцынеры-2020”. Аднак першым, хто “падкінуў дроваў” у падзеі найноўшай гісторыі Беларусі, аказаўся сам Лу-ка.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 2)

Кастрычнік 23, 2020 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія кажуць, што ўжо ведаюць Лу-ку, “як аблупленага” ­– настолькі, што ўжо глядзець на яго ня могуць… Аднак перад тым, як казаць пра тых, хто ірвецца яму на зьмену, варта нагадаць некаторыя забытыя факты пра Лу-ку, якія дапамогуць паставіць правільныя пытаньні ў дачыненьні да яго “зьменшчыкаў”. Памятаеце, т. Лу-ка спачатку, у 1994-м, быў “усенародна абраным ПП РБ”? Аднак пазьней аказаўся “аўтарытарным кіраўніком”, яшчэ пазьней – “апошнім дыктатарам Еўропы”, а сёньня ўжо чутно пра “тыранію ў Беларусі”… Між тым Лу-ка, якім ёсьць цяпер, такім і быў 26 гадоў таму! Першы “рэферэндум” зь вяртаньнем БССРаўскай сімболікі і, фактычна, адменай дзяржаўнасьці нашай мовы адбыўся, дзякуючы Лу-ку, яшчэ ў 1995-м. Зьбіцьцё і выкіданьне дэпутатаў-галадоўнікаў з авальнай залы беларускага Парламенту (гл. фота ўверсе) адбылося тады ж і па яго загадзе. Праз год Лу-ка пры падтрымцы з Расеі і ўвогуле разганяе Вярхоўны Савет і фактычна прызначае свой ВС – “ручны ды ператраханы” (у 1996-м ужо чарговая частка ВС на чале з Сямёнам Шарэцкім, дарэчы, вельмі прыстойным чалавекам, не пагадзілася з такімі падзеямі – засталася ў апазіцыйным ВС, які, аднак, праіснаваў нядоўга). Літаральна яшчэ праз пару гадоў у Беларусі пачалі “зьнікаць” многія ключавыя фігуры апазіцыі, прычым, настолькі далёка, што дасёньня не вярнуліся… Усё адзначанае і рознае іншае было больш за 20 гадоў таму. Уяўляеце, колькі гадоў мы страцілі? Між тым, ужо тады, у сярэдзіне 1990-х, было шмат людзей, якія “цалкам прачыталі” Лу-ку. Аднак на іх заклікі маса ў сваёй большасьці рэагавала маўчаньнем. Чаму не абуралася так, як цяпер? А таму, што заўвагі прыстойных людзей тады маса лічыла неістотнымі на фоне абяцаньняў “пабудаваць нябачаную ў Сьвеце дзяржаву”, якія гучалі з боку  “ўсенародна-абранага”. Многім, хто належыць сёньня да “ачунялых”, спатрэбілася страціць да чвэрці стагоддзя ўласнага жыцьця (!), каб нарэшце і ў іх галовах “туркнула”… Аднак цяпер многія ачараваныя Ціханоўскай, і зноў ня вераць папярэджаньням дальнабачных, патрыятычных беларусаў, нават не задумваюцца аб магчымасьці прыходу на месца Лу-кі 1 Лукі 2. Няўжо хочуць страціць яшчэ чвэрць стагоддзя жыцьця? Напэўна, не. Проста ня думаюць. Відаць, яшчэ замала страцілі, каб назапасіць дастаткова жыцьцёвага досьведу. Каб гісторыя не паўтарылася, давайце прыгледзімся да кіраўнікоў “новай апазіцыі”…

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 1)

Кастрычнік 18, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Беларускі народ моцна зьдзівіў многіх сваімі рашучымі і ўпартымі пратэстнымі дзеяньнямі, якія ён, дзякуючы сучасным СМІ, дэманструе на ўвесь сьвет вось ужо больш за два месяцы (https://www.youtube.com/watch?v=4emeGGBZe_Q). Ужо гэта настолькі ўзьняла нашу нацыянальную годнасьць і міжнародную рэпутацыю, што агульным месцам для шэрагу палітолагаў стала меркаваньне пра “нараджэньне новай беларускай нацыі”. Яны, вядома, забылі пра аналагічныя “нараджэньні” ў 1918-20 гг., у 1990-91 гг. (гл. фоты вышэй), але, бог зь імі… У ходзе даных падзей асаблівае значэньне набывае тое, што адбылося ў апошні тыдзень. Гэтыя зусім нядаўнія падзеі па сваім значэньні істотна перавысілі асярэднены паказчык грамадска-палітычнай значнасьці таго, што адбывалася два папярэднія месяцы. Масаваць вулічных акцый з часам паступова зьмяншалася (мелі ўплыў іх працяглы час, рэпрэсіі з боку лукашыстаў, але ня толькі), і тут раптам адбыўся выбух якасна новых і значных падзей… Іх варта абмеркаваць, каб вызначыцца што да будучыні.

Далей »

ПРА НАШУ РЭВАЛЮЦЫЮ : НАТАТКІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКАРАТА

Верасень 26, 2020 | 10 каментарыяў

Анатоль Сідарэвіч (узята адсюль – http://bsdp.org/naviny/palityka/24-09-2020/anatol-sidarevich-pra-nashu-revalyucyyu ; аўтарская арфаграфія захаваная; намі выдзелены толькі тры моманты)

 

Жыццё дабягае канца. Трэба дарабіць тое, што ніхто за мяне не зробіць. Як даследчык, я жыву цяпер у часавых рамках 1900–1919. Працую з дакументамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Вымушаны каторы раз асэнсоўваць рэвалюцыйныя падзеі пачатку ХХ стагоддзя. Ногі ўжо “не тыя” і на дэманстрацыі я не пайшоў. А мітынгі я не люблю, бо навошта слухаць прамоўцаў, калі я і без іх ведаю, у чым і ў кім “прычына нашых крыўд і бед”. І ўсё ж 15 жніўня я не стрымаўся і паехаў на развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім.

Далей »

Што сёньня кажа “Захад” пра Беларусь і наш народ

Верасень 24, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі, якія пачаліся ў Беларусі ў першай дэкадзе жніўня і працягваюцца сёньня, сталі настолькі нечаканым і яркім грамадска-палітычным фактам (і ўжо нават гістарычным), што не маглі не справакаваць, як мы яго называем, “эфект крука ў лесе”. То бок, многія з тых міжнародных структур і адказных асоб, якія іх прадстаўляюць – людзей на вялікіх дзяржаўных пасадах, хто ў іншых абставінах мог бы моўчкі адседзецца ў сваіх офісах, замках, бунгала, сёньня мусяць (!) рабіць адваротнае – публічна выказвацца, даючы свае ацэнкі таму, што адбываецца ў нашай Бацькаўшчыне. За 26 гадоў яны, магчыма, не прысьвяцілі Беларусі й 26 хвілін сваёй увагі, затое ў апошнія дні мусяць аддаваць значна больш. І ў гэты самы момант мы можам пабачыць-пачуць ня толькі сам тэкст іх заяў, а і на грунце таго, што імі было абнародавана, ацаніць тое, чым напраўду “жывуць і дыхаюць” гэтыя людзі, які іх грамадска-палітычны сьветагляд. У гэтым заключаецца істотная дадатковая карысьць (у дадатак да факта саміх выказваньняў) ад пралёта беларускага “крука” над заходнім “лесам”.

Далей »

Тое-сёе пра “Нехту”

Верасень 18, 2020 | 12 каментарыяў

Рэдакцыя.

Паколькі набліжаюцца чарговыя выхадныя і многія беларусы пойдуць на вуліцы гарадоў працягваць выказваць свае патрабаваньні ў адрас уладаў, мы прапануем бліжэй пазнаёміцца з тымі, хто ў многім кіруе пратэстнымі акцыямі. Робім гэта таму, што заўсёды выступалі за тое, каб людзі ведалі праўду рэчаіснасьці. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=jrOxsjdeccw – знаходзіцца інтэрвю, якое расейскі блогер Дудзь узяў у некаторых прадстаўнікоў каманды “Нехта”.  Назва: “NEXTA – галоўнае медыя беларускага пратэсту”.

Далей »

Зьбіцьці ды катаваньні – адна з галоўных рыс “выбарчай кампаніі” ў Беларусі ў 2020-м годзе (частка 2)

Верасень 15, 2020 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Зьбіцьці беларусаў і зьдзекі над імі пачаліся ў гэтым годзе яшчэ 9 жніўня адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, працягваліся больш за месяц, адбываюцца і цяпер. Напрыклад, 13 верасьня ў нашай Горадні на вуліцы Горкага беларусаў таксама хапаˊлі оркі Лу-кі, якія прыехалі на аўтобусах з чорнымі вокнамі і ў аўтазаках – разам было 9 адзінак тэхнікі (гл. фота версе справа, жоўтыя стрэлкі паказваюць на 7 адзінак тэхнікі, дзьве ня ўвашлі ў кадр). Зь іх павыскоквалі АМАПаўцы і пачалі хапаць людзей (па назіраньнях некаторых сябраў рэдакцыі, больш за палову затрыманых былі… жанчыны). У многіх прысутных, асабліва тых, хто калісьці наглядзеўся савецкіх фільмаў пра вайну, уся гэтая аперацыя адразу стала выглядаць, як нямецкі хапун на нейкім кірмашы ў час акупацыі Беларусі ў Другой сусьветнай вайне. Такая асацыяцыя аўтаматычна выклікала патрэбу разам крычаць: “Фа-шыс-ты! Фа-шыс-ты!”.

Далей »

Старонка 1 з 1612345...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы