Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
Гаворачы пра артыкул двух амерыканскіх прафесараў, які некалькі тыдняў таму быў выстаўлены на нашым сайце, немагчыма не адзначыць ня толькі яго вялікае ідэалагічнае значэньне, а і грамадскі подзьвіг аўтараў. Вельмі цяжкую праблему яны ўзьнялі як для Амерыкі, так і для ўсяго цяперашняга “цывілізаванага сьвету”. Што тут скажаш – малойцы, героі! Але пры параўнаньні іх пазіцыі з пазіцыяй, прынятай у нашай рэдакцыі, бачная іншая плоскасьць падачы матэрыялу. Так, у сп-роў Уолта і Міршаймера атрымліваецца, што ёсьць нейкая неверагодная дзяржава Ізраіль, кіраўнікі якой проста ўсе пагалоўна палітычныя геніі. Яны стварылі ў ЗША магутнае лобі, якое сёньня кіруе ўсёй амерыканскай унутранай і вонкавай палітыкай (а разам зь імі й усёй 300-мільённай амерыканскай нацыяй, на 98% негабрэйскай), прычым так, што тая дзейнічае ў інтарэсах маленькай габрэйскай краіны, разьмешчанай на супрацьлеглым канцы сьвету. Як бачыце, ужо проста ясная падача сітуацыі ў аўтарскім кантэксьце выяўляе яе парадаксальнасьць, а, дакладней… міфалагічнасьць. З пункту гледжаньня аб’ектыўнага погляду на сітуацыю, асабліва, калі дадаць гістарычныя факты, ўсё выглядае, вядома ж, інакш.
Сёньня з нагоды Дзядоў мы падаем тэкст выступу Зянона Пазьняка на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах, 30 кастрычніка 2005 г.
Рэдакцыя.
Зянон Пазьняк (выступ на кастрычніцкім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ; http://zianonpazniak.de/publications/articles/waytoyourselves.htm)
Нас вельмі ўсьцешыў апошні выступ сп-ра Зянона на Сойме яго партыі. Яшчэ зусім нядаўна мы былі адзінымі сярод беларускіх апазіцыянераў, хто крытычна аналізаваў Захад (нават рубрыку завялі “Прыглядаемся да Захаду”). З 14 кастрычніка г.г. мы такія ўжо не адзіныя…
Рэдакцыя.
Жан Брыкман (Counterpunch; зыходную англамоўную версію можна прачытаць тут: http://counterpunch.org/bricmont09042007.html)
Многія людзі ў антываенным руху спрабуюць пераканаць самых сябе: Буш проста ня можа напасьці на Іран. У яго няма сродкаў для гэтага, дый не да такой жа ступені ён ідыёт, каб пайсьці на такі небясьпечны крок. Вылучаюцца розныя аргументы. Напрыклад: калі ён нападзе, іракскія шыіты перарэжуць шляхі забесьпячэньня амерыканскай арміі. Калі ён нападзе, дык іранцы блакуюць Армузскі праліў альбо разьвяжуць тэрор па ўсім сьвеце. Расея не дазволіць напасьці. Кітай не дапусьціць нападу – кітайцы абваляць даляр. Арабскі сьвет выбухне ў абурэньні.
Усё гэта вельмі сумніўна.
У папярэднім артыкуле мы выказаліся за публічныя дэбаты паміж прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзі-Нежадам і кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі па вострых міжнародных пытаньнях. Але мы (як, напэўна, і вы) ведаем: такіх дэбатаў ня будзе. Прычына: ЗША здрэйфяць… Але спрагназаваць, як у прынцыпе маглі б выглядаць такія дэбаты, можна. Зыходзячы з гэтага пасылу, друкуем адно з апошніх публічных інтэрвю, якое даў прэзідэнт Ахмадзі-Нежад прадстаўнікам заходніх СМІ (у прыватнасьці, нямецкаму часопісу “Шпігель”).
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Два дні таму міністар замежных спраў Францыі Бернар Кушнер заявіў, што “сьвет павінен рыхтавацца да вайны”, якая можа быць выклікана “ядзернымі амбіцыямі Ірана”. Па яго словах, перамовы зь Іранам што да яго ядзернай праграмы павінны працягвацца “да самога канца”, аднак, калі Тэгеран створыць ядзерную зброю, яна будзе несьці “рэальную пагрозу ўсяму сьвету”.
З гэтай нагоды друкуем выступ Зянона Пазьняка на жнівеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Рэдакцыя.
Яўген Бяласін
На ёй, гэтай нашай Зямлі, яшчэ многа неадэкватнасьцяў (больш, відаць, адно што неадэкватных людзей). Гэтыя неадэкватнасьці можна назваць перакосамі, пакуль яны яшчэ ня сталі гуманітарнымі катастрофамі. Іх прычыны найчасьцей палягаюць у недасканалым, памылковым кіраваньні, няправільным уплыве на сістэмы.
Чым больш мы ўсьведамляем усю злачынную генацыдна-этнацыдную сутнасьць цяперашняга дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, чым больш мы разумеем, што гэты рэжым ёсьць вытворнае ад звышзлачыннай сатанінскай расейскай імперыякратыі, тым больш хочацца верыць, што на Захадзе ёсьць сілы, здольныя дапамагчы нам – беларусам – супрацьстаяць чарговай імперскай навале з усходу, каб уратаваць незалежнасьць, вярнуць свабоду і дэмакратыю. Але чым больш мы прыглядаемся да цяперашняга Захаду, тым больш становіцца відавочным яго дэгенераваны стан. І нашыя аптымістычныя мроі распускаюцца, як ранішні туман… Разбурэньню нашых спадзеваў спрыяе шмат чаго, у т.л. і персоны заходніх лідараў. Удумайцеся. Шродар – былы канцлер Германіі (!), цяпер працуе клеркам у адной з газавых кампаніяў Пуціна, прэзідэнт Францыі Шырак ўзнагароджвае Пуціна Ордэнам ганаровага легіёну, Продзі падазраецца як даўнішні агент КГБ-ФСБ, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Блэр не выконвае свае абавязацельствы перад Беларусьсю (гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/22/460). Калі да ўсяго гэтага дадаць, напрыклад, ксенаэтнічныя пагромы на вуліцах французскіх гарадоў, падтрымку расейскай 5-й калоны ў Эстоніі з боку Amnesty International (гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/19/454), паездкі невыязднога Зімоўскага “па Еўропах” і г.д., і да т.п., карціна вымалёўваецца сапраўды непрыглядная… Але якой бы горкай, непрыемнай ні была праўда, яе заўсёды лепш ведаць, чым ня ведаць. Таму намі і заведзеная адпаведная рубрыка, каб сачыць за падзеямі ў Еўропе (найперш, Заходняй). Але мы баімся прапусьціць істотныя факты. Таму мы з удзячнасьцю ўспрынялі сітуацыю, калі па Е-пошце сталі рэгулярна атрымліваць матэрыялы ад групы, якая вядзе Партал праўды www.prauda.org і якая, напэўна, зьяўляецца блізкай да КХП-БНФ. Асноўныя сябры гэтай групы, як вы можаце пераканацца далей, гэта Валеры Буйвал, Юрка Марозаў і Янка Базыль. Зь усяго, што было перададзена нам за апошнія паўгады, мы выбралі тое, што датычыць заходняй часткі Еўразьвязу, і вырашылі прэзентаваць вам. Падабенства ацэнак падзеяў, практычна 100%-е, з боку сябраў нашай рэдакцыі і з боку сябраў Партала праўды асабіста нас уражвае.
Рэдакцыя.
Надышоў час зноў паглядзець ня толькі на ўсход, але і на захад. Гэты артыкул, нядаўна надрукаваны ў аўтарытэтным амерыканскім выданьні “The Washington Times“, належыць Полю Бельену (Paul Belien). Аўтар зьяўляецца рэдактарам Brussels Journal і адначасна супрацоўнікам Хадсанаўскага інстытута. Для нас сапраўды прыемным адкрыцьцём стала тое, што на Захадзе існуюць погляды на працэсы ў Еўрапе, аналагічныя нашым поглядам…
Рэдакцыя.
Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)
Супраць прафесара Марыё Скарамэлы (гд. фота), які сустракаўся ў Лондане з Аляксандрам Літвіненка ў дні атручаньня апошняга агентамі расейскай імперыякратыі на чале з Лугавым й які адразу па вяртаньні на радзіму 24 снежня 2006 году быў арыштаваны і пасаджаны ў рымскую турму, высунуты новыя абвінавачваньні. Як паведаміла агецтва Ansa, на гэты раз прафесара абвінавацілі ў “нанясеньні шкоды… Нацыянальнаму парку Везувія”.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.
Мал. 1. Удзень 26 красавіка на цэнтральнай плошчы Таліна каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі перад “Бронзавым салдатам” сабраліся сотні людзей. Зьлева: перапужаны эстонскі хлопчык туліцца да паліцэйскага і зь нянавісьцю нешта крычыць у бок натоўпу рускамоўных малойчыкаў. Па цэнтры і справа: расейскія шавінюгі-імперасты. Азлобленыя твары, абражальныя надпісы ў адрас ураду Эстоніі на бэджыках і на скуры, яшчэ нешта пра СССР, сярпаста-малаткасты там жа. У паветры сталы сьвіст і воклічы “Россия! Россия!”, “Позор!”, «Фашысты!».
Мал. 2. Уноч на 27 красавіка. Вуліцы Таліна ў час пагромаў і пасьля іх. Абаронцы “Бронзавага салдата” аказаліся звычайнымі пагромшчыкамі, падпальшчыкамі, марадзёрамі…
Уладзімір Букоўскі
Уладзімір Букоўскі (нар. у 1942 г.) – выбітны расейскі пісьменьнік і публіцыст, па адукацыі біёлаг, адзін з самых вядомых дысідэнтаў Савецкага Саюзу. За апазіцыйную дзейнасьць улады неаднаразова зьнявольвалі яго ў турмах і ў псіхіятрычных лякарнях. У 1976 г. быў высланы з СССР наўзамен за чылійскага камуніста Луіса Карвалана. Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Вядомы крытычнымі выказваньнямі ў адрас сучасных уладаў Расеі і негатыўным стаўленьнем да Еўрапейскага Саюзу (а мы ўжо пачыналі былі камплексаваць, што мы адзіныя такія). Апублікаваў шэраг кнігаў, у тым ліку “І вяртаецца вецер”, “Пацыфісты супраць міру”, “Маскоўскі працэс”. Нядаўна Ул.Букоўскі разам з шэрагам палітолагаў, у прыватнасьці, з Расеі (Глебам Паўлоўскім), Польшчы (Анджэям Новакам) выступаў на вялікай канферэнцыі, якая праходзіла ў Польшчы і была прысьвечана ацэнцы сітуацыі ў Еўропе і Расеі. Яго адказы на пытаньні былі пададзены, у прыватнасьці, у польскім часопісе “Dziennik“. Ня будзем хаваць, шэраг пазіцый, выкладзеных Букоўскім, вельмі блізкія да поглядаў сябраў нашай рэдакцыі… Ён выступаў пасьля Г.Паўлоўскага, які заявіў, што “1990-я гады былі ў Расеі бесперапыннай катастрофай… Усё па-сапраўднаму кепскае, што ёсьць там цяпер, зьвязана з тым часам, а не з камунізмам… Гады кіраваньня Пуціна – гэта час радыкальнага абнаўленьня… Адзінае, што азмрочвае карціну – гэта рэлікты ельцынізму”.
Рэдакцыя.