Рэдакцыя.
Палітычны крызіс ў ЗША працягваецца. Лёс людскай цывілізацыі ў значнай ступені вырашаецца сёньня там. Літаральна празь некалькі тыдняў у залежнасьці ад таго, хто ў ЗША атрымае канчатковую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах (рэспубліканцы на чале з Трампам ды Пенсам ці “дэмакраты” на чале з Байдэнам-Харыс), мы даведаемся, пойдзе чалавецтва шляхам далейшай ліберастычнай хаатызацыі і дэградацыі, ці ў людзей захаваецца права мець Радзіму і яны змогуць спадзявацца на сацыяльную справядлівасьць ды гуманістычны прагрэс (а зь імі на дасягненьне сваіх мар). Адзначанае абумоўлівае тое, што мы столькі ўвагі надаем аналізу амерыканскіх падзей. Але і ў нашым уласным Доме ня ўсё стабільна ды ладна. За апошнія некалькі месяцаў беларусы атрымалі палітычны ўрок гістарычнага маштабу – падзеі вялі нас праз магутныя эмацыйныя ўсплёскі, радыкальныя ломкі грамадска-палітычных сьветаглядаў, а то і наўпрост кардынальна мянялі лёсы… Каб неяк аблегчыць псіхічны стан нашых людзей, мы прапануем навагодні падарунак. Яго назва ўжо абнародавана ўверсе, а прызначэньне – дапамагчы беларусам з’арыентавацца ў хаосе інфармацыйнай рэчаіснасьці (які наўмысна нагнятаюць ўсе СМДІ), разабрацца самім з сабой, вызначыцца з тымі, хто вакол нас, а яшчэ больш з тымі, хто выступае перад намі з тэлевізійных ды кампутарных экранаў.