Матэрыял, які мы прапануем нашым чытачам ніжэй, фактычна працягвае і разьвівае тэму папярэдняга матэрыяла (https://nashaziamlia.org/2016/05/26/8625/), бо паказвае, што пэўныя сілы на Захадзе нарэшце ня толькі пачалі рэвізаваць свае ранейшыя павярхоўна-фармальныя ўяўленьні пра Расею, а і пачынаюць крытычна пераансэнсоўваць уласную ролю – ролю самаго Захаду – у тых негатыўных працэсах, якія ідуць сёньня на глабальнай палітычнай сцэне. Ніжэй мы выставілі тэкст інтэрвю, які дала Лілія Шаўцова (гл. фота) для выданьня Newsader (браў інтэрвю Аляксандр Кушнар). Яна расейская гамадзянка, доктар гістарычных навук, палітолаг, сёньня працуе ў Брукінгскім інстытуце (тэкст інтэрвю набраны адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=DfvTfuH3-kM).