Рэдакцыя.
Мы ад пачатку перад- і пасьлявыбарчых падзей у Беларусі заклікаем нашых людзей не разглядаць неабходнасьць замены Лу-кі на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе на іншую асобу ў адрыве ад захаваньня і ўмацаваньня нашай незалежнасьці. А такое магчыма толькі, калі ў пазітыўным ключы можа быць вырашана пытаньне: на каго мяняць? Калі не на сапраўднага беларускага патрыёта (а такія людзі ёсьць!; адзінае, што іх не пускае пад сафіты грамадска-палітычнага жыцьця інтэрнацыянальная мафія – саюз імперастаў зь ліберастамі), а на чарговага агента Крамля – Луку 2.0, гэта будзе кепская замена. Яна прывядзе да далейшага пагаршэньня сітуацыі ў нашай краіне – магчыма, да вайны і канчатковай страты незалежнасьці. Думка настолькі простая, што нават відавочная. Частка беларусаў яе засвоіла і выходзіць на пратэсты супраць правіцеля-узурпатара ў т.л. і з адэкватнымі слоганамі пра Пуціна і яго “рукі” (гл. фоты вышэй справа). Аднак гэтая думка большасьцю пратэстоўцаў усё яшчэ не засвоена. Працягваюць супраціўляцца нават былыя БНФ-аўцы – анатолі, міколы, сяргеі, паўлы – у т.л. і ў форме блявузганьня на нас: “памагатыя Лу-кі…”. Таму працягваем падаваць на сайце ня толькі нашы аргументы, а і меркаваньні іншых аўтарытэтных асоб. На гэты раз хай гэта будуць больш дасьведчаныя ў абсалютна аналагічным пытаньні – адзінае, што ў сваёй краіне – украінцы. Пачнем з жыхара Украіны, публіцыста Віталя Портнікава (гл. фота вышэй зьлева), які нядаўна даў інтэрвю “Свабодзе”, дзе заявіў, што Беларусь – калонія Расеі, і што пакуль будзе так, ніякая барацьба грамадзян за свабодныя выбары ня дасьць плёну (на “беларускай” “Свабодзе” – нездарма мы ўвесь час пішам гэтыя словы ў дзьвюкосьсях – матэрыял быў выдалены; гл. тут – https://svabod1.azureedge.net/a/30882473.html).