Рэдакцыя.
Сёньня ў працяг словаў Кастуся Каліноўскага – нашага нацыянальнага героя (гл. папярэдні матэрыял) – мы выстаўляем на нашым сайце частку інтэрвю знакамітага чачэнскага прэзідэнта-героя Джахара Дудаева (гл. фота). Адпаведны матэрыял быў выстаўлены ў сеціве журналістам Віталём Скобельскім (https://www.youtube.com/watch?v=mSAAZaIKuLU; мы выстаўляем частку ў інтэрвале 9:20-13:40). З нагоды нагадваем, што ўвесь час яго прэзідэнцтва (з кастрычніка 1991 г.) за Дж..Дудаевым палявалі расейскія “сьпецслужбы”. Тры замахі скончыліся няўдачай. Але ў красавіку 1996 года Дудаеў быў забіты расейскай ракетай, наведзенай на яго мабільны тэлефон і выпушчанай з ваеннага самалёта. Па зьвестках чачэнцаў, нацэльваць ракету дапамагалі амерыканскія сьпецслужбы, якім паступіў адпаведны загад з адміністрацыі прэзідэнт ЗША Біла Клінтана (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2016/04/21/112059/20-let-nazad-21-aprelya-1996-goda-byl-ubit-dzhokhar-dudaev.shtml).