Беларусафобскі этнацыдны рэжым, які захапіў уладу над беларускім народам і нашай зямлёй, хутка і ў чарговы раз будзе праводзіць у Гародні г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім зьбіраюцца прыняць удзел прадстаўнікі розных нацыянальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 18 гадоў (!) зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд беларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Мы, з-за азначаных абставін, пачынаючы з 2006 году, ужо двойчы зьвярталіся да прадстаўнікоў нацыянальных грамадаў у Беларусі байкатаваць гэты “Фестываль” (гл. https://nashaziamlia.org/2006/05/20/107/; https://nashaziamlia.org/2008/06/12/1388/). Да нас не прыслухаліся… Сітуацыя ж у Беларусі за гэты час толькі пагоршылася. Таму мы ў трэці раз зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “Фестывалю нацыянальных культур” з ранейшай просьбай. Таксама мы папярэджваем: калісьці ўлада ў Беларусі стане нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. І тады Ваша сёньняшняя пастава можа набыць прынцыпова іншую вагу…
З павагай, рэдакцыя.















Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.
Аўтар пададзенага ніжэй тэксту – палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (
Падаем чарговы артыкул нашага цяпер ужо сталага аўтара (гл. іншыя артыкула Паўла Біча на сайце). На гэты раз ён на фоне крытычнага стаўленьня да выказваньняў вядомага філосафа Валянціна Акудовіча (гл.фота 2), які, аказаваецца, як і Ўладзімір Мацкевіч (фота 4), прапануе беларусам стаць “рускамоўнай нацыяй” (цяпер будзем ведаць пра абодвух, разам зь Сямёнам Букчыным, фота 3, якога П.Біч крытыкаваў раней…), падае цікавую і важкую аргументацыю на карысьць нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці. Мяркуем, артыкул будзе карысным усім прыстойным беларусам. Найбольш істотнае мы, як сайт ідэалагічны, дазволілі сабе выдзяліць тоўстым шрыфтам, а асноўныя нашы каментары пакінулі пасьля артыкула.
На левым фота Троцкі (Бранштэйн), Ленін (па маці Бланк) і Каменеў (Разенфельд) у 1920 годзе. У цэнтры і справа: сёньня ў Беларусі ды па ўсёй постсавецкай прасторы адныя калечаць і дэмантуюць помнікі бальшавіцкім правадырам, іншыя працягваюць іх абагаўляць… 

































































