Галіна Арцёменка.
Хрысьціянства, якім прасякнута сучасная культура ў Беларусі, на жаль перашкаджае пашырэньню гістарычнага сьветагляда за межы 1000-гадовай даўніны. Цяперскія ўлады па вядомых прычынах гэтаму не спряюць тым больш, яны ўсё яшчэ накідаюць нам міфы нават пра блізкія 1917-22, 1937 і 1941-45 гг… Хрысьціянства ж, як толькі гаворка пачынае заходзіць пра падзеі, якія мелі месца 2000 і больш гадоў таму, адразу падсоўвае нам міфы пра нейкіх Каіна і Авеля, Маісея і Саламона, а таксама пра жыцьцё і пакуты Хрыста, якія да сапраўднай гісторыі беларусаў-літвінаў ня маюць аніякага дачыненьня (усе гэтыя постаці з культуры іншага народу навязьліва накідаюцца нам, каб замяніць нам нашае). Гэтую штучную перашкоду надзвычай варта пераадолець, бо сапраўдная гісторыя беларуска-літвінскага народу пачынае выглядаць больш-менш цьмяна толькі недзе за мяжой 4.500-5.000 гадоў. А таму наш гістарычны сьветагляд, калі ён ахоплівае меншы час, варта запоўніць больш-менш навуковымі ведамі, а ня міфамі. Так, у апошняй кнізе нашага знакамітага навукоўца-генетыка Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы” (да скарочанага агляду гэтай кнігі мы, на жаль, аніяк не дабярэмся) сьцьвярджаецца: “Карыстаючыся “генетычным гадзіньнікам”, можна сьцьвярджаць, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод цягам ня меней як 130-140 пакаленьняў, гэта значыць, пачынаючы сама пазьней з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя перад Нараджэньнем Хрыстовым”. Гэты й іншыя факты заклікаюць нас набываць веды аб перыядзе жыцьця нашых далёкіх продкаў у інтэравале часу 5.000-1.000 гг. таму. На асьвятленьне гэтага пытаньня накіравана энтузіястная праца шаноўнай пані Галіны. Таму мы выстаўляем трэцюю запар яе працу. Нагадваем таксама пра сайты, на якіх падобныя матэрыялы падаюцце спадарыняй Галінай больш шырока і свабодна: http://bel-diaspora-de.livejournal.com/; http://galinaartemenko.livejournal.com/.
Рэдакцыя.
Далей »