Пол Уотсан
У пачатку чэрвеня 2010 г. у г.Сітха, Гішпанія, адбылося чарговае паседжаньне тайнай Більдэрбергскай групы (гэта, нагадаем, адна з галоўных масонскіх ложаў). Парадак дня Білдэрберг-2010 быў хутка выкрыты і агалошаны ветэранам сачэньня за гэтай закрытай арганізацыяй сусьветнай закулісы Джымам Такерам (яго сілуэт вы бачыце зьлева ўверсе). З парадку дня “глабалістаў” вынікае, што яны знаходзяцца ў пэўным крызісе: устрывожаныя, што іх зборышчы ў апошнія гады ўсё больш выходзяць на паверхню, расчараваныя, што ня здольны выратаваць еўра і што ў сьвеце адсутнічае падатак на выкіды вугляроду. Але найбольшую трывогу ў Такера выклікае тое, што большасьць членаў Більдэрберга ў цяперашні час гатовыя падтрымаць ваенныя ўдары з паветра па Іране (далейшая інфармацыя пададзена паводле http://www.prisonplanet.com/bilderberg-agenda-revealed-globalists-in-crisis-supportive-of-attack-on-iran.html).