Матэрыял, які падаецца ніжэй, асьвятляе даную тэму. Ён суправаджаецца фота расейскіх тэрарыстаў, якія пры падтрымцы Расеі акупавалі частку ўкраінскага Данбаса.
Рэдакцыя.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Матэрыял, які падаецца ніжэй, асьвятляе даную тэму. Ён суправаджаецца фота расейскіх тэрарыстаў, якія пры падтрымцы Расеі акупавалі частку ўкраінскага Данбаса.
Рэдакцыя.
Некалькі дзён таму на адрас нашай рэдакцыі прыйшой тэкст ультыматыўнай заявы, у якой называюцца многія факты, асьвятляючыя сутнасьць падзей ва Ўкраіне, прысутнічаюць вельмі крытычныя заўвагі што да новых уладаў Украіны. Так склалася, што адзін зь сябраў рэдакцыі пабываў пасьля гэтага ва Ўкраіне. Шэраг прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычнай апазіцыі пацьвердзілі слушнасьць асноўных палажэньняў гэтай заявы. Таму мы вырашылі выставіць яе на нашым сайце.
Рэдакцыя.
Учора рэдакцыя атрымала вельмі важны матэрыял у працяг тэмы, якую мы ўзьнялі ў папярэднім (https://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/) і некаторых ранейшых нашых матэрыялах. На жаль, аўтар артыкула, які мы выстаўляем ніжэй, цытуе ня ўсе СМІ, якія прынялі ўдзел у раскрутцы “праекта П”, а таксама не ўзгадвае першасную ініцыятыву нашай рэдакцыі ў яго выкрыцьці. Але гэта – дробязі на фоне прынцыповай важнасьці таго, што яшчэ нехта, хто глыбока знаёмы з праблемай, далучаецца да выкрыцьця крывавых гешэфтмахераў.
Рэдакцыя.
Пакуль адныя шчыра змагаюцца за свабоду Ўкраіны ці добраахвотна выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак, іншыя піярацца. Такое цяпер жыцьцё. Што зробіш… Вось толькі, калі апошняе адбываецца на фоне сьмерці тысячаў сапраўдных герояў ці іх цяжкага калецтва, піяраўская валтузьня ў СМІ спыняе быць бяскрыўднай забавай. Яна ператвараецца ў цяжкае злачынства блюзнэрства ды крывадушнасьці… Нешта падобнае намячаецца зь вядомым атарадам “П”, пра які мы ўжо пісалі (спачатку тут: https://nashaziamlia.org/2014/07/08/7267/ – затым тут: https://nashaziamlia.org/2014/07/08/7277/). Нядаўна піяраўскі вэрхал меў працяг. Мы вырашылі таксама зафіксаваць яго. Для гісторыі…
Рэдакцыя.
Цалкам зразумела, чаму ўкраінскія патрыёты ваююць супраць расейскага агрэсара ў сёньняшняй вайне на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Але яшчэ больш станоўчым зьяўляецца тое, што ім, рызыкуючы жыцьцямі, аказваюць інтэрнацыянальную падтрымку прадстаўнікі брацкіх народаў – беларусы і нават рускія. Некалькі дзён таму ў сеціве зьявіліся інтэрвю некаторых зь іх. Мы палічылі важным зафіксаваць гэтыя інтэрвю для гісторыі.
Рэдакцыя.
Яўген Мурашка
“Хто не жадаў вучыць украінскую ва Ўкраіне,
вучаць у Расеі башкірскую…”
Многія жыхары Данбаса раней скардзіліся, што ім цяжка разумець і вывучаць украінскую мову. У Данецку і Луганску праходзілі нават акцыі супраць «украінізацыі». Пасьля пачатку баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны некаторыя данчане і луганчане падаліся ў бягі на ўсход. Расея іх прыняла і рассяліла… па розных аўтаномных рэспубліках, – піша InfoResist (гл. http://inforesist.org/zhiteli-donecka-i-luganska-uzhe-uchat-v-rossii-yazyki-nacionalnyx-menshinstv/). Цяпер тыя, хто не хацеў вучыць украінскую, а таксама іх дзеці вучаць бурацкую, адыгейскую, башкірскую ды іншыя мовы “шматнацыянальнай” расейскай імперыі.
Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС, каардынатар Цэнтру Беларуска-Украінскага супрацоўніцтва “Пагоня”.
“Кажаце, вам вядома толькі пра нямецкі фашызм з Захаду?”
Беларускіх грамадзянаў расейская прапаганда падвяргае штодзённаму замбаваньню адносна падзей ва Ўкраіне. Беларусы вельмі мала ведаюць, што ж напраўду адбываецца на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны. Бо насамрэч амаль усё, што падае РТР, НТВ, ОРТ – неаб’ектыўная і перакручаная інфармацыя. Кажу гэта, бо сам доўгі час знаходзіўся ва Ўкраіне і бачыў на ўласныя вочы зусім іншую карціну…
Мы ўжо шмат гадоў даводзім на нашым сайце, што адной з асноўных прычын бязладдзя, якое назіраецца і нарастае ў сьвеце, зьяўляецца нягегласьць ды маральнае дэграданцтва “Захаду”. Паступова гэтая думка пачынае даходзіць і да некаторых найбольш інтэлектуальных заходнікаў. Што ня можа не абнадзейваць… Аўтарам выказваньня, якое падзена ў загалоўку, як і артыкула, выстаўленага ніжэй, зьяўляецца Цімаці Снайдэр – прафесар гісторыі Ельскага ўніверсітэта (артыкул узяты адсюль: http://www.politico.com/magazine/story/2014/09/to-understand-putin-read-orwell-110551.html#.VBCMh1eVoRQ; перадклад зроблены сіламі рэдакцыі; зьлева фота галоўных герояў артыкула). Вымушаны папярэдзіць толькі аб адным: аўтар – чалавек, кантужаны заходнім ліберастызмам.
Рэдакцыя.
Тэкст данай заявы быў выстаўлены на сайце “Новай газеты” ўчора – 5 версьня 2014 г. – тут: http://www.novayagazeta.ru/news/1686648.html. У канцы тэкста прапаноўвалася падпісацца ўсім жадаючым. Сёньня – 6 верасьня – на старонцы збора подпісаў пазначана, што заяву падпісалі 1824 человекі й што збор подпісаў… зачынены (https://nowarcongress.com/petitions/199/; поўны сьпіс падпісантаў гл. тут: https://nowarcongress.com/petition/7/people/).
Рэдакцыя.
С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар беларуска-украінскага цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”
Ведаю, што маю старонку ў Facebook чытаюць ня толькі прадстаўнікі розных сьпецслужбаў, але і розныя чыноўнікі. Напрыклад, калі я аб’ектыўна крытыкаваў бяздарнасьць польскай зьнешняй палітыкі, адсутнасьць хоць якой талковай дапамогі беларускаму руху, няздатнасьць хоць неяк сур’ёзна дапамагчы Ўкраіне – мне перадалі крытычныя папярэджаньні. Маўляў, “Высоцкі – вораг ня толькі расейскі, але і польскі…”. На справе ж я ніколі не ставіў знак роўнасьці між Расеяй і Польшчай.
Сёньня з Прагі прыйшла сумная навіна (гл. http://www.svaboda.org/content/article/26518558.html; http://nn.by/?c=ar&i=133010). На 87-м годзе жыцьця памёр вядомы дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Спадар Ю.Станкевіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў Вільні ў сям’і выбітнага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. Вучыўся ў ЗША на інжынера, дзе пазьней атрымаў грамадзянства і працаваў. На пенсію пераехаў у Прагу.
У сувязі са зьяўленьнем на нашым сайце папярэдняга матэрыяла, свой каментар да яго, як і да асобы пана Гузя, даслаў Сяргей Высоцкі. Тэрмінова выстаўляем меркаваньне паважанага спадара Сяргея па прычыне яго актуальнасьці.
Рэдакцыя.
Паданая ніжэй інфармацыя сёньня шырока распаўсюджана ў сеціве (гл., напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=131322). Паступіла яна і ў нашу рэдакцыю. Мы вырашылі таксама выставіць яе на нашым сайце. Рэдакцыя.
–
Тое, што падана ў загалоўку, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намесьнік кіраўніка Валынскай абласной рады маладзёвай арганізацыі «Нацыянальны альянс» Ігар Гузь (гл. фота; на ім спадар Гузь справа). “Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёньня ён і яго сябры ва Ўкраіне праходзяць спецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на ўсходзе Ўкраіны! У бліжэйшы час будзе сфармаваны беларускі атрад супраціву “Пагоня”. Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі. БЕЗ СВАБОДНАЙ УКРАІНЫ, НЯ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ! Прашу ўсіх неабыякавых беларусаў і ўкраінцаў дапамагчы хлопцам з набыцьцём амуніцыі! У першую чаргу патрэбныя бронекамізэлькі й каскі! Справаздачу прадаставім!” – напісаў Гузь. Жадаючыя далучыцца да атраду спачатку павінныя напісаць ліст на адпаведны е-мэйл.
Рэдакцыя.
Калі ў www.google.by набраць словы “Украіна, карта баявых дзеяньняў”, можна выйсьці на матэрыялы, зь якіх становіцца зразумелым, дзе сёньня ва Ўкраіне адбываюцца баявыя дзеяньні за вызваленьне гарадоў ды зямлі ўкраінскага народу ад расейскіх ды прарасейскіх тэрарыстаў-сепаратыстаў і як гэты працэс адбываецца ў дынаміцы. Ніжэй мы падаем шэраг такіх мапаў (даты на іх мы падкрэсьлілі чырвонай лініяй).
За апошнія два дні ў канфлікце вакол Украіны адбыліся важныя падзеі. Так, Пуцін прапанаваў расейскай Радзе Федэрацыі (гл. http://nn.by/?c=ar&i=130755) адмяніць дазвол ад 1 сакавіка 2014 г. (гл. https://nashaziamlia.org/2014/03/02/6601/#more-6601) на выкарыстаньне ўзброеных сіл Расеі на тэрыторыі Ўкраіны. Гэта, вядома, навіна пазітыўная. У той жа час у Данецку пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў (Кучма) з прарасейскімі тэрарыстамі-сепаратыстамі (гл. фота, а таксама відэа тут: https://www.youtube.com/watch?v=QtxdOiw8ffM&feature=youtu.be). А гэта ўжо непрыемны факт, бо падобныя перамовы аб’ектыўна легітымізуюць прарасейскіх злачынцаў, іх тэрарыстычныя метады і сепаратысцкія мэты. У гэтай сітуацыі лічым важным улічыць меркаваньне вядомага палітычнага аналітыка Андрэя Іларыёнава (гл. фота), якое ён нядаўна падаў на публічны агляд і якое мы выстаўляем ніжэй (узята адсюль: http://aillarionov.livejournal.com/702983.html).
Рэдакцыя.
Папулярны актор тэатра і кіно, народны артыст СССР Алег Басілашвілі (гл. фота зьлева) даў інтэрвю пецярбужскаму інфармацыйнаму агенцтву “Росбалт”. Яго асноўная тэма – падзеі на паўднёвым усходзе Ўкраіны і роля ў іх кіраўніцтва Расеі. Задаваў пытаньні актору (часта правакацыйныя) журналіст Андрэй Валодзін. Большую частку гэтага інтэрвю мы падаем ніжэй (узята адсюль: http://www.rosbalt.ru/piter/2014/06/22/1282692.html). Нашая мэта – зафіксаваць, што нават прыстойныя расейцы з-за расейскай прапаганды мала ў чым здольныя разабрацца…
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
У сувязі з абраньнем украінскім народам новага прэзідэнта і нарастаньнем ціску ўкраінскіх патрыятычных сіл на расейскіх агрэсараў ды іх памагатых на ўсходзе Ўкраіны расейска-украінская вайна пераходзіць у ключавую фазу. Пытаньне становіцца рубам: альбо расейскія ды прарасейскія тэрарысты-сепаратысты будуць цалкам здушаныя, альбо Пуціну трэба ўводзіць рэгулярныя войскі на тэрыторыю сувярэннай Украны. У апошнім варыянце Пуціну давядзецца канчаткова скінуць маску “я тут ні пры чым, гэта ўсё сілы самаабароны” і ператварыць сучасную гібрыдную вайну, у якой дадаткова да класічных ваенных дзеяньняў ключавую ролю адыгрываюць новыя формы прапаганды, у тыповую імперска-захопніцкую вайну. У іншым выпадку ўкраінскі народ канчаткова выйграе даную партыю гістарычных шахмат з усімі вынікаючымі для расейскай імперыі наступствамі. Натуральна, у такіх абставінах цяперашняе кіраўніцтва Расеі й персанальна Пуцін атрымліваюць рознанакіраваныя парады па пытаньні, што ж рабіць у данай кропцы біфуркацыі. Можна лёгка прадказаць, што пры гэтым адныя раяць яму ні за што далей ня лезьці ва “ўкраінскую пастку”, а іншыя зь ястрабінай безагляднасьцю заклікаюць як мага хутчэй… нападаць (дарэчы, пра ястрабіную безагляднасьць; вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=oOB24oweSC8 – можна пабачыць, як аднаногі ястраб-перапёлачнік напаў на каўку, і чым усё закончылася; вельмі сімбалічныя кадры…).
Рэдакцыя.
Лічым неабходным зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя асьпекты ўчорашняй важнай падзеі – прысутнасьці Лу-кі на інаўгурацыі новага прэзідэнта Ўкраіны, якім пасьля славутых падзей на Майдане канца мінулага году і пачатку гэтага стаў Пётар Парашэнка. Цяпер мы яшчэ ня ведаем, ці паехаў Лу-ка ў Кіеў па ўласным рашэньні, ці па “просьбе” Пуціна. Калі гэта канчаткова высьветліцца, толькі тады сэнс яго зьяўленьня і заяваў у Кіеве можна будзе адэкватна інтэрпрэтаваць. Таму пакуль толькі факты (усе паданыя ніжэй факты ўзятыя з сайта “Нашай нівы”: http://nn.by/?c=ar&i=129775; http://nn.by/?c=ar&i=129778; http://nn.by/?c=ar&i=129782).
Рэдакцыя.
Этнацыд – адзін са спосабаў генацыду, які пераважна заснаваны на інфармацыйных тэхналогіях. Выконваюцца яны так: людзям – прадстаўнікам адпаведнага карэннага народу-гаспарада – на іх уласнай этнічнай тэрыторыі й нават у іх уласнай дзяржаве проста не даюць ведаў пра іх славутую гісторыю, не дазваляюць ганарыцца сваімі продкаму і сімваламі, не даюць магчымасьці выхоўвацца ва ўласнай культуры, прымушаюць зьняважліва ставіцца і забываць іх уласную мову… Гэта ўсё тое, што адбываецца сёньня ў нашай Беларусі (як і ўсе апошнія 20 гадоў найноўшай гісторыі). Аднак, паколькі этнацыд робіцца ціха ды паступова, многія простыя людзі яго сатанінскіх крокаў нават не заўважаюць, пра наступствы не задумваюцца. Наступствы, між тым, вядомыя. Як і пры класічным генацыдзе – гэта сьмерць народа! Усяго адзначанага ня могуць ня ведаць і не ўсьведамляць прадстаўнікі самых розных народаў, якія жывуць у нашай Беларусі. Па-першае, яны жывуць тут і бачаць усе асьпекты трагедыі беларусаў-літвінаў – народа-гаспадара. А, па-другое, яны ведаюць і адкрыта заяўляюць пра важнасьць захаваньня іх уласных культур, моваў, гістарычнай памяці. Карацей, у Гародні праходзіць чарговае сьвята сатаны – г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”…
Узята з http://nn.by/?c=ar&i=129727 – і нязначна адрэдагавана
5 сутак у катоўні тэрарыстычнай арганізацыі «Данецкая народная рэспубліка» (ДНР) правёў член акруговай выбарчай камісіі Даніла, 30-гадовы жыхар Данецка (з-за небясьпекі для яго жыцьця не называецца прозьвішча і не публікуецца яго фота). Ён распавёў выданьню «Обозреватель» пра тое, хто кіруе дзеяньнямі тэрарыстаў, як выкрадальнікі ўзьдзейнічаюць на закладнікаў, і чаму, знаходзячыся ў палоне, ён спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам.
Другі раз даем слова на нашым сайце Сямёну Сяменчанка – камандзіру батальёна “Данбас”. Батальён быў створаны вясной бягучага года з мэтай захаваньня непадзельнасьці Ўкраіны, зьнішчэньня ўзброеных прарасейскіх сепаратыстаў (інтэрвю ўзята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129546).
Рэдакцыя.