Заўтра 1 верасьня. Кожны год у гэты дзень мы – беларусы – назіраем жахлівую, сатанінскую карціну: нашыя дзеткі на іх роднай беларускай зямлі ідуць вучыцца ў нашыя ж школы і зь першых дзён пачынаюць навучаньне там на… імперска-акупацыйнай мове!!! Этнацыд працягваецца! Гэта робіцца для таго, каб кожнае чарговае пакаленьне беларусаў не было гаспадаром на сваёй уласнай зямлі, а стала рабамі й салдатамі расейскай імперыякратыі! У сьвеце мала што можа параўнацца зь недарэчнасьцю, дзікунствам, жахам гэтай падзеі… Але яна паўтараецца з году ў год, зь дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе… Вось ужо нават ва Украіне справа пайшла на лад. У Кіеве ўжо больш за 99% школ працуюць толькі на ўкраінскай мове. Пра ўсіх іншых нашых суседзяў мы і ўвогуле ня кажам. А ў нас – не, у нас этнацыд і асіміляцыя! У гэтай абстаноўцы (у тым ліку на фоне поўнай бязьдзейнасьці г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”) сябраў рэдакцыі вельмі ўсьцешыла акцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, зьвязаная з рассылкай чыноўнікам РБ папераджальна-інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Малойцы КХПоўцы! Так трымаць!!! (пададзены ніжэй матэрыял узяты з http://www.bielarus.net/archives/2007/05/06/1181#more-1181; www.bielarus.net/archives/2007/06/24/1243; www.bielarus.net/archives/2007/06/27/1254; www.bielarus.net/archives/2007/07/10/1264; http://www.bielarus.net/archives/2007/08/08/1285)
Рэдакцыя.