nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3в. Беларуская дактрына (Д-прынцыпы: 101-134+)

101. Шлюб, напрыклад, замежнага грамадзяніна зь беларускай грамадзянкай не павінен даваць яму права стаць грамадзянінам Беларусі. Замест гэтага ён аўтаматычна набывае права стаць жыхаром Беларусі. Але гэта азначае, што ён ня зможа мець палітычныя правы, а таксама шэраг эканамічных правоў (напрыклад, мець буйную ўласнасьць у Беларусі ці наймаць наёмных працаўнікоў). Акрамя таго, ён ня будзе мець права запрашаць сваіх суродзічаў на сталае жыцьцё ў Беларусь. Грамадзянамі Беларусі могуць стаць толькі яго дзеці (калі пажадаюць). Скасаваньне шлюбу павінна весьці да пераводу статусу такога імігранта ў статус асобы, якая павінна на працягу пэўнага вызначанага часу выехаць на сваю радзіму (без паўторнага права ажаніцца з грамадзянкай Беларусі, а ў разведзенай беларускай грамадзянкі Беларусі павінна зьнікнуць права ажаніцца з замежнікам з пераездам апошняга на тэрыторыю Беларусі – сама хай выязджае). Мы лічым, што гэты падыход варта абцяжарыць дадатковымі абмежавальнымі ўмовамі ў адносінах да прадстаўнікоў небясьпечных этнасаў – такіх, як прадстаўнікі ісламскіх народаў (за выключэньнем, як на сёньня, беларускіх татар), маскоўцаў, габрэяў, кітайцаў, цыган, магчыма, некаторых іншых (Д пр-п 101). Сфармулявана ў артыкуле “Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 5: высновы і рашэньні)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/09/1467.


102. Ва ўмовах тэрытарыяльных спрэчак паміж народамі-суседзямі міжнародная супольнасьць у імя забесьпячэньня міру і гуманістычнага прагрэсу нашай цывілізацыі павінна станавіцца на бок таго народу, які мае меньшую тэрыторыю (гэта першы параметр, які можна колькасна выразіць), меньшую шчыльнасьць насельніцтва (другі параметр з такім ж уласьцівасьцямі) і большую долю тэрыторыі, адданую пад абсалютныя запаведнікі (трэці параметр; дарэчы, абсалютны запаведнік – гэта той, дзе жывёлам і расьлінам аддаецца перавага перад чалавекам). Апошні параметр абраны як аб’ектыўны паказьнік культуры народа ў стаўленьні да навакольнага сьвету (Могуць быць запрапанаваныя і дадатковыя параметры, напрыклад, дадзеныя аб’ектыўных сацыялагічных дасьледваньняў пра тое, як ставяцца да варагуючых народаў прадстаўнікі іншых народаў-суседзяў). Пададзеная камбінацыя прынцыпаў стварае ўмовы, каб бесстаронна і літаральна з матэматычнай дакладнасьцю вырашаць канфлітныя сітуацыі, звязаныя са спрэчкамі за тэрыторыі (так, напрыклад, калі паміж народамі А і В адбываецца тэрытарыяльны канфлікт, і пры гэтым у народа А ў 5 разоў меньшая тэрыторыя, чым у народа В, але ў 2 разы большая шчыльнасьць насельніцтва, а пад запаведнікамі і там, і там па 10% тэрыторыі – міжнародная супольнасьць абавязана стаць на бок народа А, таму што інтэгральны паказьнік працуе на яго карысьць; калі ў канфліктуючых народаў С і Д плошча тэрыторыі й шчыльнасьць насельніцтва блізкія, але ў народа С істотна большыя тэрыторыі знаходзяцца пад запаведнікамі, дый у дадатак да яго істотна лепш ставяцца іншыя народы-суседзі, міжнародная супольнасьць павінна стаць на пазіцыі падтрымкі народа С; і г.д.). Азначаны падыход дае магчымасьць захоўваць разнастайнасьць народаў у сьвеце, што ёсьць галоўнай умовай далейшага ПРАГРЭСУ ўсёй людскай цывілізацыі. Істотна таксама, што з кожным чарговым міжнародным канфліктам, вырашаным на яго аснове, чалавецтва будзе набліжацца ды эры міру, пра якую яно марыла ўсю сваю гісторыю; будзе зьніжацца дэмаграфічны ціск на Зямлю; будуць стварацца ўсё лепшыя ўмовы для захоўваньня відавой разнастайнасьці біясьферы, жыцьця і разьвіцьця прыроды; будзе павялічвацца “экалагічнасьць” умоў існаваньня людзей, расьці іх агульная культура (Д пр-п 102). Запрапанавана ў артыкуле “Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/12/1474.

102а. Калі ж у адносіны паміж народамі ўкліньваецца тэрытарыяльная імперыя (гэты жахлівы антыцывілізацыйны, соцыядэструктыўны і даўно састарэлы монстар), сітуацыя мяняецца кардынальным чынам. Тады разгледжаны падыход ня толькі ня здольны вычарпальна апісаць яе, ён проста не працуе і таму адмяняецца. Уся ўвага ў такіх абставінах павінна канцэнтравацца на… імперыі, на яе агрэсіўных МЭТАХ (Д пр-п 102а). Запрапанавана ў артыкуле “Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/12/1474.


103. Трэба настойваць, каб у міжнародным праве зьявілася палажэньне аб кампенсацыі людскіх, матэрыяльных і маральных страт, нанесеных народам, якія пацярпелі ад імперыі, шляхам перадачы ім часткі этнічнай тэрыторыі імперскага народу. Першымі, хто павінен атрымаць такую кампенсацыю непасрэдна ад расейцаў-маскоўцаў, павінны быць чачэнцы, затым беларусы, украінцы, эстонцы, латышы, летувісы й іншыя мірныя неэкспансіянісцкія народы, якія шмат пакутавалі з-за расейскай імперскай агрэсіі (Д пр-п 103). Сфармулявана ў артыкуле “Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/14/1476.


104. Абсалютная большасьць палітыкаў “Захаду”, якія праводзяць яго стратэгічныя інтарэсы, усё больш ператвараюцца ў сілу, апазіцыйную да аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу ў сьферах палітыкі, эканомікі, культуры, ідэалогіі, экалогіі, іншых – у т.л. і ў імкненьні беларусаў да пабудовы сапраўды дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Пакуль мы ня можам заявіць, што фінансавая алігархія ліберальнага Захаду ператварылася ў аднаго з ворагаў беларускага народу. Але, калі справа і далей пойдзе ў гэтым кірунку, можа стацца, што выкананьне “аб’яднанай апазіцыяй” заходняй палітыкі ў Беларусі, узяцьце ёю грошай з Захаду будзе расцэньвацца як варожыя дзеяньні ня толькі прадстаўнікамі цяперскага рэжыму, але і сапраўднымі беларускімі дэмакратамі (Д пр-п 104). Сфармулявана ў артыкуле “Завабліваньне ў “дэмакратыю” пернікам (Частка 2: чаму вынікаў ня будзе)”, адрас https://nashaziamlia.org/2008/10/24/1569.


105. Атрымліваеца, што 7 лістарада 1917 г. у Расеі адбыўся бальшавіцка-сіянісцкі пераварот, а затым на працягу дзесяцігоддзяў адбываўся бальшавіцка-сіянісцкі тэрор, які на тэрыторыі былой расейскай імперыі зьнішчыў дзесяткі мільёнаў чалавек. Тэрор прыкрываўся ўтапічнай ідэяй “пабудовы камунізму ва ўсім сьвеце”. Усё гэта ёсьць вялікім Злачынствам – літаральна, сатанізмам. Таму адзначаць дату 7 лістапа як дзяржаўнае сьвята ёсьць блюзьнерствам, крывадушшам і таксама злачынствам самім па сабе. У будучай беларускай дзяржаве гэтае “сьвята” адзначацца ня будзе. Замест яго з 1 па 7 лістапада (ад Дзядоў да дню кастрычніцкага перавароту) будуць праводзіцца Дні (Тыдзень) нацыянальнай памяці, пад час якіх будуць узгадвацца нашыя славутыя продкі, розныя падзеі вялікай беларуска-літвінскай гісторыі, як тое, чым варта ганарыцца; адначасна будзе адбывацца глыбокі, разважлівы расповед пра тыя чорныя падзеі, пра якія варта ўсё ведаць і памятаць, каб ніколі не дапусціць паўтарэньня (Д пр-п 105). Сфармулявана ў артыкуле “Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў”, адрас https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606.


106. У дактрынальных прынцыпах, якія сфармуляваныя раней, ужо ёсьць і пра межы будучай беларускай дзяржавы, і пра вяртаньне адзнакі “нацыянальнасьць” у пашпарты, і пра прыём жыхароў Беларусі ў грамадзянства, і пра долю агульнанацыянальнай уласнасьці, якая павінна апынуцца ў руках беларусаў, і пра долю беларусаў, якія павінны быць ва ўладзе. Але, улічваючы трагічную мінуўшчыну, дадзеныя ды іншыя дэмакратычныя прынцыпы будуць недасягальнымі, калі ў цяперашняй Беларусі ня будзе сапраўды беларускай дэмакратычнай апазіцыйнай партыі (пакуль апазіцыйнай), дзе доля беларусаў будзе абсалютна перавагаць (бо гэта будзе ўвесь час кантралявацца), а ў кіраўніцтве дадзенай партыі – тым больш. Неабходнасьць стварэньня такой партыі абвяшчаем чарговым прынцыпам нашай дактрыны (Д пр-п 106). Сфармулявана ў артыкуле “Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў”, адрас https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606.


107. Прапануем прызначыць Днямі беларускай нацыянальнай ідэі апошнія выходныя лютага, каб прыкладна за месяц да 25 Сакавіка – Сьвята аднаўленьня беларуска-літвінскай дзяржаўнасьці – штогод праводзіць навуковую канферэнцыю прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты, накіраваную на стварэньне і дасканаленьне Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы (Д пр-п 107). Сфармулявана ў артыкуле “Беларуская нацыянальная ідэя і калі нам яе адзначаць? (зварот, дыскусія, каментар)”, адрас https://nashaziamlia.org/2008/11/27/1608.


108. Псеўда-ліберальная ідэалогія, грамадска-палітычная практыка і прапаганда, якія сёньня апанавалі ўвесь заходні сьвет і актыўна накідаюцца сьвету незаходняму, прэтэндуючы быць “вяршыняй грамадска-палітычнай эвалюцыі” людскай цывілізацыі, вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй. На справе яны зьяўляюцца тым, што адводзіць чалавецтва ў бок ад шляху сапраўды гуманістычнага прагрэсіўнага разьвіцьця, зьвязана з фармаваньнем гарманічнай сістэмы шматлікіх нацыянальных дэмакратый. “Лібералізацыя эканомікі”, дэмаграфічная і культурная касмапалітызацыя, якія настойліва прасоўваюць сёньня заходнія псеўда-лібералы, ня толькі не вырашаюць актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а і спрыяюць ўмацаваньню ды разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў (прычым, ня толькі ўскосна, а і праз прамую падтрымку дыктатараў – як сёньня ў Беларусі). Гэтым яны небясьпечна падзяляюць сьвет на ўсё больш варожыя лагеры. Апошняе нясе ў сябе вялікую гістарычную небясьпеку для мірнай будучыні ўсяго чалавецтва. Галоўным ініцыятарам глабальнага прасоўваньня псеўда-ліберальнай ідэалогіі й практыкі зьяўляецца такая соцыя-паразітная сіла, як глабалісцкая фінансавая алігархія (Д пр-п 108). Сфармулявана на падставе матэрыялаў артыкула “Адказ Г.Г.Віку: сярод нас лохаў няма!”, адрас https://nashaziamlia.org/2008/11/30/1641.


109. Нагадваем усім цяперцам, што спробы гуляцца ў зьнішчэньне беларускай дзяржавы ёсьць найвялікшым злачынствам супраць беларускага народу! Гэта у сваю чаргу азначае, што калі да ўлады ў Беларусі прыйдуць сапраўдныя беларускія дэмакраты, усе непасрэдна вінаватыя ў даным злачынстве будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці (Д пр-п 109). Сфармулявана ў артыкуле “Адкладзена чарговая акцыя па зьнішчэньні нашай дзяржавы. Чаму ж мы ня скачам ад радасьці?”, адрас https://nashaziamlia.org/2008/12/05/1647/#more-1647.


110. Ва ўмовах нарастаючага нахабства расейскай імперыякратыі й яе прылады – маскалёў-імперцаў, а таксама з нагоды іх адпаведных лозунгаў заяўляем: Беларусь – гэта і маці, і дом, і зямля для беларусаў-літвінаў, дзе б яны ні жылі ці знаходзіліся. Беларуская дзяржава павінна іх бараніць (Д пр-п 110). Сфармулява на падставе артыкула “Імперская пагроза з боку маскалёў. Якія доказы яшчэ патрэбныя? (частка 1, у вуснах прапагандыстаў)”. Адрас: nashaziamlia.org/2008/12/25/1698.


111. На тэрыторыі будчай Беларускай дзяржавы ня будуць разьмяшчацца ніякія расейскія ракеты – ні ядзерныя, ні няядзерныя. Беларуская дзяржава ня будзе мець разам з расейскай імперыяй “адзіную прастору супрацьпаветранай абароны”, як і “адзіную мытную прастору”. Беларусь ня будзе ўваходзіць ні ў якія ваенны саюз з расейскай імперыяй (Д пр-п 111). Сфармулявана на падставе артыкула “Імперская пагроза з боку маскалёў. Якія доказы яшчэ патрэбныя? (частка 2, у галовах ваенных)”. Адрас: nashaziamlia.org/2008/12/25/1700.


112. Акцыя польскіх імперыялістаў пад назвай “Карта Паляка” ёсьць нахабнай інгерэнцыяй звонку ў справы беларусаў-літвінаў, уварваньнем у справы нашай дзяржавы. Яна праведзена без размовы з беларускім бокам, накінута явачным парадкам і накіравана на людзей, якія ёсьць грамадзянамі чужой для палякаў краіны – Рэспублікі Беларусь. Улічваючы, што яна адбываецца на фоне этнацыду і генацыду беларусаў, разнастайных форм дыскрымінацыі карэннага этнасу, якія зьдзяйсьняюць у Беларусі расейскія імперыялісты разам зь іх мясцовымі халуямі-цяперцамі, акцыя з “польскай картай” ёсьць чарговым польскім нажом, шмат разоў вядомы зь гісторыі, увагнаным у сьпіну беларускаму народу. Гэтая “карта” ёсьць чарговай здрадай, калі мэтай прыстойных людзей лічыць гуманістычны прагрэс чалавецтва, забясьпечыць які магчыма толькі ва ўмовах шчыльнага інтэрнацыянальнага і справядлівага супрацоўніцтва ўсіх народаў. Такім чынам, сёньня з палякамі ня можа быць ніякага “за нашу і вашу свабоду!”, па іх віне (Д пр-п 112). Сфармулявана ў артыкуле “Пра “Карту Муда́ка”, тэхналогію махлярства і падліньніка-сьцярвятніка, які косіць пад белага арла (частка 3)”. Адрас: nashaziamlia.org/2009/01/08/1712.

112а. У адказ на імперскую выхадку сёньняшняга кіраўніцтва Польшчы ў бок беларускай дзяржавы будучы нацыянальны беларускі ўрад павінен зрабіць наступнае: 1) Зьмяніць пабудову беларускай палітычнай сістэмы з касмапалітычна-савецкай, антыбеларускай, этнацыднай на зьмястоўна дэмакратычную – г.зн. арыентаваную на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу. 2) Вярнуць графу “нацыянальнасьць” у пашпарты і наладзіць прыём жыхароў Беларусі ў беларускае грамадзянства па схеме, пададзенай у Д пр-пе 41. 3) Зьвярнуць увагу міжнароднай супольнасьці на этнацыд беларусаў на Беласточчыне і прасіць дапамагчы ў вырашэньні гэтай праблемы. 4) Наладзіць сталую працу ў міжнароднай інфармацыйнай прасторы, каб забясьпечыць шырокае веданьне адукаванымі людзьмі ў сьвеце, што многія дасягненьні культуры, навукі, гісторыі, якія памылкова да гэтай пары лічыліся польскімі, на справе належаць беларускаму народу. 5) Арганізаваць сталае (да канчатковага вырашэньня праблемы) патрабаваньне ў бок Польшчы вярнуць у склад Беларускай дзяржавы этнічную беларускую тэрыторыю – Беласточчыну. Такое ж патрабаваньне рабіць і ў адносінах да матэрыяльных каштоўнасьцяў, якія скрадзены палякамі ў беларускага народу ў цяжкіх абставінах яго гістарычнага лёсу (да канчатковага вырашэньня праблемы). 6) Ініцыянаваць сталы зварот да Польшчы спыніць выкарыстаньне выразу “Крэсы всходне” ў сваёй адукацыі й у інфармацыйнай прасторы, бо такія выразы ёсьць заяўкамі на імперскія амбіцыі й абражаюць беларускі народ. Унутры Беларусі наладзіуь актыўная і выніковая контрпрапаганду ў адказ на імперскую прапаганду з боку Польшчы. 7) Зрабіць захады, каб пераарыентаваць “польскі касьцёл” на беларускія рэйкі – на беларускую мову й інтарэсы. Калі гэта зрабіць ня ўдасца, пачаць правядзеньне палітыка віцісканьня такога “касьцёлу” зь Беларусі. 8) Забараніць дзейнасьць “польскіх грамадскіх арганізацый”, якія праводзяць прапольскую прапаганду. 9) Пачаць праводзіць палітыку (якая, дарэчы, легалізавана польскімі ўладамі праз аналагічную дзейнасьць на Беласточчыне), скіраваную на тое, каб істотна паменшыць долю “палякаў”, якія жывуць у Беларусі (за 15-20 гадоў з дапамогай тых жа метадаў – у 10 разоў). 10) Увесьці “Карту Беларуса”. Гэты дакумент павінен стаць грунтам новай палітыкі – палітыкі прызнаньня Беларусі – Домам усіх беларусаў сьвету! (на ўзор той палітыкі, якую праводзіць Ізраіль, Нямеччына і шэраг іншых цывілізаваных краін сьвету). 11) У далейшым не аказваць падтрымку Польшчы, калі нейкія трэція сілы (напрыклад, расейская імперыякратыя, міжнародная фіналігархія, сіянакратыя, нямецкія рэваншысты) будуць праводзіць акцыі, скіраваныя на аслабленьне польскай дзяржавы і нацыі. Пераконваць аналагічна паводзіць сябе кіраўніцтва Летувы, Украіны, Чэхіі, Славакіі, іншых краін, спасылаючыся на наш горкі дасьвед знакамітай польскай няўдзячнасьці. 12) На фоне ўсяго пералічанага ўвесь час прапанаваць польскаму боку пачаць разам і на роўных вырашыць усе істотныя агульныя праблемы, назапашаныя за перыяд польскай імперскай экспансіі на нашу зямлю (Д пр-п 112а). Сфармулявана ў артыкуле “Пра “Карту Муда́ка”, тэхналогію махлярства і падліньніка-сьцярвятніка, які косіць пад белага арла (частка 3)”. Адрас: nashaziamlia.org/2009/01/08/1712.

112б Раней тут было папярэджаньне: калі да 1 студзеня 2010 г. акцыя з польскай “картай” ня будзе спынена і адмененая, польскія імпер-шавіністы будуць аб’яўлены чарговым (№4) ворагам беларускага народу.Час выконваць свае абавязкі.Аб’яўляем польскіх імперыялістаў ворагамі беларускага народу №4 (Д пр-п 112б). Сфармулявана ў артыкуле “Польскія імперыялісты – вораг беларускага народу №4”, адрас: https://nashaziamlia.org/2010/02/24/3087/#more-3087.


113. Каб вызначыць, хто для нас – беларусаў – ёсьць герой і саюзьнік, а хто вораг і здраднік, трэба суаднесьці дзейнасьці чалавека з аб’ектыўнымі інтарэсамі беларускага народа. Гэтыя інтарэсы скіраваныя на тое, каб захавацца ў часе і забясьпечыць уласнае прагрэсіўнае разьвіцьцё – як тэхналагічнае, так і гуманістычнае. З гэтага суаднясеньня вынікае, што героі – гэта лепшыя прадстаўнікі народу, якія сьвядома змагаліся (ці змагаюцца) за аб’ектыўныя інтарэсы свайго народу і пры гэтым шмат ахвяравалі (ахвяруюць) сваімі асабістымі інтарэсамі. Ня менш паважанай групай для народу павінны лічыцца прадстаўнікі іншых народаў, якія, зыходзячы з высокіх гуманістычных прынцыпаў, таксама ахвярна працавалі й змагаліся на карысьць нашага народу (напрыклад, Тызенгаўз). Здраднікі – гэта тыя, хто працаваў (ці працуе) на варожыя інтарэсы чужога народу (як правіла, за 30 срэбранікаў у выглядзе рублёў, злотых, даляраў, шэкеляў і г.д.), сьвядома наносячы шкоду народу ўласнаму. Ворагі – гэта прадстаўнікі іншага народу, якія змагаліся (змагаюцца) за тыя мэты, якія варожыя інтарэсам твайго народу (Д пр-п 113). Сфармулявана ў артыкуле “Насеньне сіянакратыі : Куды несьці данос і каму пісаць гісторыю (Частка 3, наш каментар)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/02/16/1830.


114. Сёньня ў Беларусі ўплыў глабалісцкай фіналігархіі настолькі моцны, што варта істотна скарэктаваць распаўсюджаную сёньня ў грамадстве сьветаглядную дыхатамію, якая апісвае зьмет грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Так, як да сёньня, нам накідаецца ўяўленьне, што ў нас нібы змагаюцца паміж сабой дзьве сілы: быццам бы гэта з аднаго боку беларусафобскі этнацыдны рэжым, пасаджаны расейскай імперыякратыяй у Беларусі яшчэ ў 1994 годзе і падпарадкаваны ёй, а з другога боку – “беларуская аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя”, якая з дапамогай “цывілізаванага Захаду” вядзе барацьбу “за дэмакратыю на Беларусі”. Яшчэ 15-20 гадоў таму дадзеная дыхатамія, магчыма, сапраўды адлюстроўвала зьмест грамадска-палітычных падзей у нашай дзяржаве. Аднак сёньня можна сьмела сьцьвярджаць, што ўся сітуацыя (ці, прынамсі, яе вырашальная частка) яўна дэградавала ў цалкам іншы зьмест. Калі яго цяпер апісваць праз дыхатамію, дык склад двух “лагераў й іх акопаў”, якія супрацьстаяць адзін аднаму, будзе выглядаць інакш. Сёньня ў Беларусі зьмест грамадска-палітычнай сітуацыі вызначаецца супрацьстаяньнем паміж тымі, хто жадае абараніць Незалежнасьць беларускай дзяржавы, спыніць этнацыд, генацыд, татальную дыскрымінацыю і эканамічнае рабаваньне беларусаў, спыніць іх дэзінфармаваньне і маральнае абыдленьне, забясьпечыць у Беларусі зьмястоўную дэмакратыю, дабрабыт і ўсебаковы росквіт беларускага народу (гэта з аднаго боку), і тымі, хто імкнецца падмяніць ідэю дэмакратыі яе ліберастычным сурагатам, зьдзейсьніць татальны этнацыд беларусаў, забясьпечыць поўную дэмаграфічную, культурную, маральную касмапалітызацыю і дэградацыю беларускага народа, прысабечыць беларускую зямлю, іншыя фінансава-эканамічныя каштоўнасьці, захапіць уладу над намі, каб панаваць-паразітаваць. Галоўнымі суб’ектамі ў апошнім лагеры выступае кангламерат рознамаштабных соцыяпаразітных сіл, які ўключае расейскую імперыякратыю + Лукашэнку, які ўзначальвае зграю кампрадорскай безнацыянальнай бюракратыі зь мясцовых (цяперцаў) ++ глабалісцкую фінансавую алігархію (зь сіянакратычным ядром унутры) +++ большую частку г.зв. “аб’яднаных дэмакратычных сіл” Беларусі разам зь некаторымі NGO, якія ў сваю чаргу фінансуюцца “Захадам” і праз гэта знаходзяцца пад кантролем сіянакратыі. Сярод жа тых, хто імкнецца адстойваць беларускія незалежнасьць і дэмакратыю, знаходзяцца разрозненыя асобы ці невялікія групы асоб, якія можна знайсьці ва ўсіх сьферах беларускага грамадскага арганізму, пра якіх можна сказаць, што яны ёсьць сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты. Іх саюзьнікамі зьяўляюцца сапраўдныя гуманісты–інтэр-нацыяналісты ў самых розных краінах, якія разумеюць скрайне негатыўныя наступствы павелічэньня “ўплыву” пералічаных вышэй соцыя-паразітных сіл як для беларускага, так і для іх уласных народаў. Названыя “лагеры-акопы” сёньня, на жаль, зусім ня роўныя па сваіх фінансавых магчымасьцях, людскіх і арганізацыйных рэсурсаў, па палітычным уплыве – перавага тут яўна на баку сацыяльных паразітаў (гэта закон прыроды – ва ўсіх паразітаў, уключаючы біялагічных, арганізацыя больш простая, каштоўнасьці прымітыўныя, дзейнасьць проэнтрапійная, дэструктыўная, паразітныя механізмы дасканалыя). Аднак, калі ўзяць іншыя крытэры – узровень маралі, зьмястоўнай культуры, стаўленьне да сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасьці, узровень іншых гуманістычных каштоўнасьцяў – перавага яўна на баку беларускай нацыянальнай эліты ды іншых нацыянальных элітаў народаў сьвету (на іх баку іншы закон прыроды, які гучыць так: прагрэсіўнае разьвіцьцё не стрымаць!). У тактычнай гістарычнай персьпектыве (падкрэсьлім, у тактычнай, а не стратэгічнай) фінансава-палітычны ўплыў мацней за гуманістычныя перавагі. У сувязі з гэтым у бліжэйшыя некалькі гадоў, як ні прыкра гэта казаць, мы прагназуем у якасьці вельмі верагоднага такое разьвіцьцё падзей, калі і далей будзе працягвацца вытаптываньне ўсяго беларускага, адметнага. Па ўсім відаць, гэты сцэнар пастаўлены у якасьці мэты як расейскай імперыякратыяй, так і глабалісцкай сіянакратыяй. Пры гэтым, усе напаў-суб’екты азначанага вышэй кангламерату соцыяпаразітычных сіл (ад г.зв. “аб’яднаных дэмакратычных сіл” да расейскіх імперыякратаў) зьяўляюцца сьвядомымі альбо несьвядомымі зьдзяйсьняльнікамі планаў глабалісцкай сіянакратыі, а па-простаму – звычайнымі прыладамі ў яе руках. Адмыслова зьвяртаем увагу – прыладамі часовымі… (Д пр-п 114). Сфармулявана ў артыкуле “Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 1)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/02/23/1849.


115. Глабалісцкая сіянакратыя разам з расейскай імперыякратыяй хутчэй за ўсё запланавалі аншлюс Беларусі “Расеяй” – будучай “ліберальнай імперыяй” (Д пр-п 115). Сфармулявана ў артыкуле “Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/02/24/1856.


116. Вядомая формула разуменьня “сучаснымі лібераламі” дэмакратыі гучыць так: “дэмакратыя – гэта працэдура” (маецца на ўвазе выбарчая працэдура). Нашае ж разуменьне дэмакратыі такое: дэмакратыя – гэта калі народам кіруюць яго найлепшыя прадстаўнікі (галоўныя крытэры лепшасьці такія: любоў да ўласнага народу, як жаданьне зьліцца зь ім, належаць да яго, быць яго часткай; вынікаючая з гэтай любові натуральныя непадкупнасьць і ахвярнасьць; а таксама розум, адукаванасьць, жыцьцёвы досьвед, прафесіяналізм). Лібералы робяць элементарную падмену зьместу дэмакратыі яе формай. Выбары – важны элемент дэмакратыі, але зьмест выбараў ня ў тым, каб кожнай партыі даць аднолькавыя магчымасьці прэзентаваць сваю праграму і сумленна падлічыць галасы, а менавіта ў тым, каб выявіць лепшага. Лепшага для дадзенага канкрэтнага народу! З адэкватнага разуменьня дэмакратыі ўзьнікае разуменьне, што сацыяльная і нацыянальная справядлівасьці павінны дамінаваць над роўнасьцю. Роўнасьць зыходных умоў (для атрыманьня адукацыі, у пачатку пафесійнай кар’еры) – так. Больш за тое, такая роўнасьць – гэта элемент справядлівасьці. Роўнасьць па жыцьці й на фінішы жыцьця – не. Бо апошняя форма “роўнасьці” (па сутнасьці – ураўнілаўка) – гэта адна з формаў несправядлівасьці. Пра такую “ўсеагульную роўнасьць” любяць разважаць камуністы. Пра справядлівасьць як адпаведнасьць узроўню жыцьця чалавека – і матэрыяльнага, і маральнага – яго асабістаму ўнёску ў існаваньне, бясьпеку і прагрэсіўнае разьвіцьцё ўласнага грамадства, ня любяць разважаць ня толькі камуністы, а і лібералы. У ліберальным разуменьні дэмакратыі адсутнічае народ. Народ, інакш дэмас – аснова дэмакратыі. З гэтага паняцьця і вынікае і само паняцьце дэмакратыі. Не, у “сучасных лібералаў” народу няма. Яны яго згубілі, згнабілі, забілі й замянілі фармальным соцыюмам – абстрактным грамадствам (Д пр-п 116). Патлумачана ў артыкуле “Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/02/24/1856.


117. У разуменьні й агітацыйнай рыторыцы ліберастаў нацыяналізм увесь час азначае нешта негатыўнае. Калі ім спрабуеш патлумачыць найістотную розьніцу ў шматлікіх і прынцыпова розных сацыяльных зьявах, якія яны заўсёды агулам называюць “нацыяналізмам”, яны звычайна тут жа робяць круглыя вочы й імгненна тупеюць – нібы нейкія дзятлы, якія ад бесперапыннага дзяўбеньня-паўтарэньня штучнага ліберастычнага дыскурсу набылі лёгкую форму дэбільнасьці. Але мы не губляем надзеі… Існуюць два прынцыпы, якія дыферынцуюць розныя “нацыяналізмы”. У адпаведнасьці зь першым, трэба глядзець на тое, за што ідзе агітацыя народу, – каб узвысіцца над іншымі народамі, ці за тое, каб ня быць горш за іншых (першае – заўсёды кепскае, другое – заўсёды станоўчае; апошняя ацэнка – кепскае/станоўчае – зыходзіць з агульнацывілізацыйных пазіцый, зь ідэі ўмоў прагрэсіўнага гуманістычнага неабмежаванага разьвіцьця чалавецтва). Другі прынцып прапануе паглядзець, агітацыя ідзе за тое, каб захапіць каштоўнасьці іншых народаў (іх зямлю, прадпрыемствы, уладу, творы мастацтва, золата, грошы, нетры, вынікі працы і г.д.), ці за тое, каб свае каштоўнасьці, адабраныя чужынцамі, вярнуць сабе (зноў, першае – заўсёды кепскае, другое – заўсёды станоўчае). Гэтыя крытэры даюць магчымасьць абсалютна дакладна адрозьніваць нацыяналізм вызвольны і прагрэсіўны (пазначаны, + +), ад яго антыподу – шавінізму-імперыялізму (- -), які на справе ніякім “нацыяналізмам”, натуральна, не зьяўляецца. Актуальным для нас зьяўляецца таксама пытаньне пра суадносіны нацыяналізму і дэмакратыі. У мірны час, калі мы ў спакойнай абстаноўцы маем магчымасьць аналізаваць розныя грамадскія зьявы, варта аднесьці нацыяналізм да сьферы ідэалогіі, а дэмакратыю – да сьферы грамадска-палітычнай практыкі. Паколькі ідэалогія – гэта больш высокая сьфера сацыяльнай рэчаіснасьці, дык і нацыяналізм варта лічыць кіруючым арыентырам для сапраўды дэмакратычнай палітыкі. Аднак сёньня мы знаходзімся ў стане вайны з цэлым кангламератам соцыяпаразітных монстраў. І таму тут сітуацыя мяняецца: нацыяналізм – вызвольны, прагрэсіўны, справядлівы – ператварецца ў адзін з галоўных сродкаў, прыладаў змаганьня за дэмакратыю. Сітуацыя цалкам пераварочваецца ў параўнаньні з папярэдняй – цяпер дэмакратыя становіцца вышэйшай мэтай, а нацыяналізм – сродкам для яе дасягненьня. Прычына такога перавароту ў тым, што ва ўмовах сёньняшняй лукашысцкай дыктатуры нашага грамадства знаходзіцца ў перагорнутым да гары нагамі стане адносна таго, што павінна быць у норме… Аднак, як бы там ні было, бачна, наколькі моцна зьвязана адно з другім (Д пр-п 117). Патлумачана ў артыкуле “Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/02/24/1856.

 

118. У нашай Беларусі сёньня пануе каланіяльны рэжым расейскай імперыякратыі, яго наступствам і формай ёсьць дыктатура. Менавіта так, а не наадварот (Д пр-п 118). Зафіксавана ў артыкуле “Нашае сёньня”, адрас: nashaziamlia.org/2009/05/18/2243.


119. Мусульманская дэмакратыя існуе. Яна можа быць ня горшай за хрысьціянскую, ліберальную ці сацыялістычную “дэмакратыі” (Д пр-п 119). Сфармулявана ў артыкуле “Мусульманская дэмакратыя – “дэмакратыя” ня горшая за хрысьціянскую, ліберальную ці сацыялістычную”, адрас: nashaziamlia.org/2009/06/22/2335.


120. У будучай беларускай дзяржаве пакараньне сьмерцю будзе мець месца. Яно будзе прымяняцца да асабліва небясьпечных дзяржаўных злачынцаў, да серыйных забойцаў, маньякаў-педафілаў і да т.п. “людзей”. Прычына простая – гэта ня людзі, а жывёлы ў людскім вобліку… “Цывілізаванай нормай” тут можа стаць прынцып, што гэтыя нелюдзі будуць карацца сьмерцю пасьля, напрыклад, 5-10-гадовага знаходжаньня ў турме (ужо пасьля прысуду). Пасьля гэтага судовае рашэньне пакараць сьмерцю падпісваецца (ці не падпісваецца) генеральным пракурорам ды прэзідэнтам і выконваецца… (Д пр-п 120). Сфармулявана ў артыкуле “Гнілыя зубы старай патаскухі – “Эўропы”, адрас: nashaziamlia.org/2009/06/30/2365.


121. Бальшавізм-сіянізм, які апанаваў тэрыторыю былой расейскай імперыі пасьля 1917 года (у т.л. і Беларусь), ня быў лепшым за германскі нацызм 30-40-х гадоў ХХ стагоддзя (Д пр-п 121). Сфармулявана на грунце матэрыялу, названага “Эўропа” адзін зуб так-сяк палячыла, але іншыя застаюцца гнілымі…”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/07/17/2425.


122. Беларусь – дзяржава беларускага народу. Яна была, ёсьць і будзе родным домам для ўсіх беларусаў, дзе б яны ні жылі (Д пр-п 122). Артыкул “Абдыўся V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына””, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/07/25/2473.


123. Заяўляем аб сваім дваістым стаўленьні да вядомых расейскіх дзеячаў – Салжаніцына і Ліхачова: мы ўдзячныя ім за ўдзел у разбурэньні савецкай таталітарнай сістэмы, якая няволіла і зьнішчала беларусаў больш 70 гадоў, але ня можам выбачыць ім далейшай прапаганды ідэй расейскага імперыялізму. Як быццам бы расейскі імперыялізм можа быць добрым хоць у якой іпастасі… (Д пр-п 123). Матэрыял “Салжаніцын і Ліхачоў прапанавалі шызафрэнічную супярэчнасьць”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/08/04/2538.


124. Імперская сьвядомасьць (у т.л. расейская імперская) мае ўніверсальныя і неад’емныя рысы. У ёй ня толькі адкідаюцца ўсе маральныя нормы: што ёсьць чужая зямля, чужы народ і твой агрэсіўны напад на іх – гэта недапушчальнае злачынства (гэта першае), а і не дапускаецца думка, што ахвяра агрэсіі мае права на супраціў і можа даць здачу (гэта другое). Імперасты ўяўляюць, што гэта яны, прышоўшы з вайной на чужую зямлю, будуць забіваць, катаваць, гвалціць, паліць, труціць, тапіць, зьнішчаць, таптаць, вешаць, падрываць, разбураць, прыніжаць, калечыць, зьневажаць, рабаваць, выкарыстоўваць, падпарадкоўваць, камандаваць і г.д… А прадстаўнікі народа, да якога яны прыйшлі й у адносінах да якога робяць усе гэтыя жахлівыя злачынствы, павінны ў адказ “падпарадкавацца і памоўкваць у анучку”. Прынамсі, на ўласную актыўную абарону яны – карэнныя жыхары – “права ня маюць”. У выніку атрымліваецца, што імперыялісты псіхічна не падрыхтаваныя да таго, што іх таксама будуць рэзаць, забіваць, падрываць, зьневажаць і г.д. (Д пр-п 124). Гэтая канстатацыя зафіксавана ў матэрыяле “І чаму гэта расейскія імперыялісты ня любяць, калі іх рэжуць як баранаў?”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/08/05/2544.


125. Паколькі цяперцы, расейская імперыякратыя, глабалісцкая фіналігархія й іншыя соцыя-паразітныя монстры разам ствараюць магутную сістэмную соцыя-паразітную каструкцыю, разам здушваючы наша беларускае ды іншыя грамадствы, выйсьце з сітуацыі ціска соцыя-паразітных сіл магчымае толькі ва ўмовах зьдзяйсьненьня двух стратэгічных кірункаў дзейнасьці: у суб’ектнай самаарганізацыі беларускага грамадства (ды іншых грамадстваў) і ва ўсталяваньні інтэрнацыянальных сістэмных сувязяў паміж імі й ўсімі іншымі сіламі, зацікаўленымі ў гуманістычным прагрэсе чалавецтва (Д пр-п 125). Сфармулявана ў артыкуле “Сістэма сацыяльных паразітаў па-над Беларусьсю і Украінай”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747.


126. У цэлым мы гатовыя прыняць большасьць прапаноў “Антыкрызіснай праграмы АДС” і нават уключыць іх у эканамічную частку нашай дактрыны, але абавязкова з улікам наступных заўваг: па-першае, мы патрабуем, каб будучая праватызацыя і далейшыя рэформы ў эканоміцы Беларусі былі скіраваны найперш на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу! Бо толькі ў гэтым можа быць зьмест, сэнс і мэта рэфармаваньня беларускай эканомікі; па-другое, у Праграме праігнаравана, што тыя каштоўнасьці, якія зьяўляюцца агульнанацыянальнымі, беларускімі, ня могуць быць перададзены ў прыватную ўласнасьць – лясы, вадаёмы, нетры, транспартныя і транзітныя шляхі; па-трэцяе, мы супраць прыватызацыі зямлі. Зямля для с/г мэт – гэта сродак вытворчасьці. Але гэта такі сродак, якія мае ўсе ўласьцівасьці тэрыторыі, якая ў сваю чаргу заўсёды павінна ўсьведамляцца як базавая каштоўнасьць усяго беларускага народу; чацьвёртае, у “Платформе” АДС няма ні слова пра тое, як зрабіць так, каб у Беларусі не паўтарылася алігархічная прыхватызацыя расейскага, польскага, украінскага ды іншага тыпаў. Такой прыхватызацыі ацэнка не дадзена, пра яе нават не ўзгадваецца. Што насьцярожвае… (Д пр-п 126). Сфармулявана ў артыкуле “Антыкрызісная платформа АДС. Няўжо антыкрызісная?”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/09/06/2713.

 

127. Усе сусьветныя СМІ на сёньняшні дзень зьяўляюцца далёка не бесстароннымі. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені прэзентуюць інтарэсы пэўных соцыяпаразітных сіл, у сувязі з чым у значнай ступені зьяўляюцца не сродкамі масавай інфармацыі, а СМДІ – сродкамі масавай дэзінфармацыі. На сёньня праўду могуць падаваць толькі невялікія СМІ альбо прынцыповыя самаахвярныя людзі. Такія СМІ і такіх людзей трэба адмыслова выяўляць, каб спрабаваць наблізіцца да праўды (Д пр-п 127). Сфармулявана ў артыку “Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 9: ці здалі іспыт сусьветныя СМІ?)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2010/05/27/3323/#more-3323.


128. Вось тут: https://nashaziamlia.org/2010/07/28/3445/#more-3445 , у артыкуле “Пачаліся размовы пра беларускі Кландайк? Самы час крычаць: “Рабуюць!!!”” – запрапанавана прыкладная сьхема будучай прыватызацыі ў Беларусі, накіраваная на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу (Д пр-п 128).


129. Беларуская рэдакцыя радыё “Свабода” служыць інтарэсам (зьяўляецца сродкам) такіх соцыяпаразітных сіл, як сіянакратыя, глабальная таемная закуліса, заходняя фінансавая алігархія, польскія імперыялісты. Словы пра “беларускія інтарэсы” выкарыстоўваюцца толькі як прыкрыцьцё… (Д пр-п 129). Сфармулявана ў арыткуле “На “Свабоде” блакуецца абмен думкамі, пошук ісьціны, затое свабода для ліберастычна-дэгенератыўнага сьцёбу (частка 2)”. Адрас: https://nashaziamlia.org/2010/11/18/3717/

 

130. Пункты нашых рэкамендацыяў для праграмы “антыўолстрытаўцаў” (калі высьветліцца, што яны ўсур’ёз нацэлены на гуманістычны прагрэс) на першы час маглі б выглядаць так:

— ніякага “павешаньня 13 сямействаў перад Белым домам”. Мы – гуманісты, таму наша сацыяльна-эканамічная аздараўляльная палітыка павінна быць максімальна гуманнай. Іншая справа, калі сіянакратыя і яе агентура пачне вайну супраць Гуманнасьці й Справядлівасьці. Тады гэты (1-ы) пункт можна будзе перагледзець;

— нацыяналізацыя Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Пункт уключае тры падпункты: тэрміновая перадача права друкаваць даляры амерыканскаму ўраду (1-ы); экспрапрыяцыя капіталаў, назапашаных банкамі ФРС, і перадача іх ураду ЗША (2-і); поўная адмена доўгу ўраду ЗША перад банкамі ФРС (3-і);

— справядлівы суд над стваральнікамі й абаронцамі ФРС, а найперш над атрымальнікамі звышдаходаў, утвараемых за кошт ФРС ЗША;

— накладаньне справядлівай кантрыбуцыі, якая мусіць выплачвацца ўраду ЗША, на ўсіх тых асоб, якія вось ужо амаль 100 гадоў паразітычна карысталіся звышдаходамі ФРС. Скрадзеныя праз паразітычную дзейнасьць сродкі павінны быць цалкам вернуты народу ЗША;

— стварэньне Міжнароднай сьледчай камісіі й адмысловага Міжнароднага суду, якія  павінны сачыць за тым, каб не было глабальнай фінансавай сьпекуляцыі. Калі такая будзе выяўлена, тэрмінова спыняць яе, асуджаць вінаватых і кампенсаваць нанесеныя страты пацярпелым (напрыклад, не павінна быць таго, што зрабіў вядомы фінансавы сьпекулянт Сорас у дачыненьні да брытанскага фунта);

— дэсіянізацыя палітычнай сістэмы ЗША і Еўразьвязу. Г.зн. выдаленьне прадстаўнікоў сіянісцкага лобі са складу палітыкаў у гэтых краінах і забарона любым сіянісцкім “грамадскім арганізацыям” уплываць на любыя палітычныя структуры (такія, напрыклад, як Кангрэс ЗША, Еўрапарламент, рада міністраў ЕЗ і да т.п.);

— тэрміновы вывад войскаў ЗША з краін Блізкага Ўсходу. Кампенсацыя народам Аўганістану і Іраку нанесеных страт;

— трэба ратаваць габрэйскі народ (сіяністы, выкарыстоўваючы яго для сваіх мэт, падстаўляюць яго перад усім сьветам). І рабіць гэта трэба тэрмінова, каб сіяністы не справакавалі на Блізкім Усходзе гарачы этап ІІІ Сусьветнай вайны (якая ў цёплым варыянце ўжо ідзе). Трэба перадаць габрэйскаму народу адзін са штатаў ЗША і ўсім габрэям, якія хочуць мець сваю дзяржаву, дапамагчы перабрацца туды (у т.л. зь Ізраіля), як і ўсіх габрэяў, якія ня могуць жыць разам зь іншымі народамі – перасяляць туды;

— лідары антыўолстрытаўцаў мусяць уступіць у кантакт са здаровымі  кансерватыўнымі сіламі ЗША (у войску, паліцыі, некаторых сьпецслужбах, акрамя ЦРУ), каб разам заняцца вырашэньнем стратэгічных праблем сваёй краіны;

— антыўолстрытаўцам таксама варта ведаць, што толькі сапраўдны інтэрнацыяналізм здольны перамагчы такога глабальнага сацыяльнага паразіта, як сіянакратыю. А гэта значыць, што ўсім прыстойным людзям у сьвеце трэба неяк яднацца (Д пр-п 130).

Сфармулявана ў арыткуле: “Захапі Ўол-Стрыт” – даўно чаканая архіважная падзея”. Адрас:  https://nashaziamlia.org/2011/11/23/4476/


131. Гомасексуалісты – гэта людзі, які маюць адхіленьні ў разьвіцьці сексуальнага пачуцьця, у чым у многіх выпадках яны не вінаватыя. Такіх людзей нельга караць, іх цяжка лекаваць, Як й іншым інвалідам – фізічным, разумовым – людзям з анамаліяй сексуальнага (сексуальным інвалідам) варта спачуваць (робячы гэта карэктна, унутрана – лепш, па магчымасьці, выключыць гэтую тэму з публічных размоў, абмеркаваньняў). Але ў той жа час ім ні ў якім разе нельга дазваляць уносіць сваю анамалію ў публічнае, бо пры гэтым адбываецца разбурэньне грамадскай культуры, маралі, этыкі шляхам касмапалітызацыі-перамешваньня грамадскага й інтымнага (сексуальнага ды яшчэ анамальнага) – гэтыя дзьве сьферы людскага жыцьця мусяць заставацца ў адасобленым (дыферэнцаваным) стане. Такога нельга рабіць у такой жа ступені, у якой нельга дазваляць маральным дэгенератам уплываць на грамадства. Апошнім павінны кіраваць паўнавартасныя ва ўсіх адносінах (высокамаральныя, высокакультурныя, высокаінтэлектуальныя, дасьведчаныя) прадстаўнкі адпаведнага народа – сапраўднага ўласьніка адпаведнай дзяржавы … На жаль, у наш час глабалісцкая фінансавая алігархія выкарыстоўвае людзей зь анамаліяй сексуальнага як прыладу для сваіх злачынных соцыядэструктыўных мэт. Усе прыстойныя людзі абавязаны змагацца і з гэтым злом, інакш нашу цывілізацыю чакае марны лёс (Д пр-п 131).

Сфармулявана ў артыкуле: Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 6, заключная)”. Адрас:  https://nashaziamlia.org/2012/01/08/4696/


132. Пасьля прыходу да ўлады ў Беларусі мы – зьмястоўныя беларускія дэмакраты – будзем актыўна патрабаваць ад ураду Расеі адкрыцьця беларускіх школ на тэрыторыі Расеі, а найперш на тэрыторыі Смаленшчыны, Браншчыны, Пскоўшчыны, у Сібіры, на Далёкім Усходзе і ў Калінінградскай вобласьці (Д пр-п 132)Сфармулявана ў выніку абмеркаваньня артыкула: “Латвія ў 2012, як Чачня ў 1999?”. Адрас: https://nashaziamlia.org/2012/01/27/4808/

.

133. Мы крытычна глядзім на спосаб адзначэньня цяперцамі й імперыякратамі перамогі ў Другой сусьветнай вайне. І хаця мы тое-сёе бачым па-свойму (мы зыходзім  з аб’ектыўных інтарэсаў беларуска-літвінскага й іншых карэнных народаў Еўропы, а таксама зьвязаных зь імі нацыянальнай, гістарычнай і сацыяльнай справядлівасьці), у цэлым сёньняшняе сьвяткаваньне 9-маяў, якое праводзіцца названымі соцыяпаразітнымі сіламі, выглядае для нас па сутнасьці маральным злачынствам.

Па-першае, памяць пра звыштрагічныя падзеі мінулай вайны, сьмерць мільёнаў і мільёнаў людзей цынічна выкарыстоўваецца цяперцамі ў Беларусі й імперыякратамі на Расеі для сваіх палітычных мэт… (у т.л., напрыклад, для таго, каб “перамогай у Вялікай айчыннай” апраўдаць сваё права на ўтрыманьне дзяржаўнай улады ў сваіх руках і каб інфармацыйна прыкрыць тыя злачынствы, якія зьдзейсьнілі бальшавікі-сіяністы за 24 гады да вайны). Нашыя продкі пакутавалі й гінулі не для таго, каб, напрыклад, этнацыдна-беларусафобскія ўлады ў сваіх брудных інтарэсах выкарыстоўвалі іх пакуты, ахьвяры, сьмерць! Маніпулятыўнае выкарыстаньне памяці пра тую вайну і яе мільённыя ахвяры, закладзенае ў цяперашніх адзначэньнях 9-маяў і накіраванае на падтрыманьне сёньняшніх антынародных рэжымаў у Беларусі й Расеі – гэта тыповае блюзьнерства і адначасна тое галоўнае, што аніяк ня можа быць прынята прыстойнымі людзьмі.

Але акрамя гэтага, галоўнага, ёсьць і дадатковыя рэчы. Так (і гэта другое), такія паняцьці, як “перамога”, “вызваленьне”, “сьвята”, калі яны выкарыстоўваюцца ў дачыненьні да нейкіх гістарычных падзей, прызначаны  азначаць посьпех, прагрэс у, як мінімум, адной зь дзьвюх зьяў: выгнаньне з краіны захопнікаў (калі такія былі) ці прыход да ўлады ў дзяржаве лепшых прадстаўнікоў адпаведнага народу (калі да таго кіраваў нехта іншы). Па гэтых крытэрах беларуска-літвінскі, як і многія іншыя еўрапейскія народы, па завяршэньні Другой сусьветнай вайны не атрымалі ні нацыянальна-дэмакратычных урадаў, ні нават замены горшых акупантаў на лепшых (гэта паказалі ў тым ліку многія ўзгаданыя вышэй аўтары). Заявы, што толькі выгнаньне немцаў — гэта ўжо прычына для сьвята, для беларусаў выглядаюць і ўвогуле недарэчна. Толькі за апошнія 200 гадоў на нашай зямлі былі наступныя акупацыйныя ўлады: у самым канцы XVIII стагоддзя польскіх імперыялістаў замянілі расейскія імперыялісты, у 1917-м расейцаў замянілі немцы, потым зноўку расейцы, палякі, апошніх (польскіх імперыялістаў) у 1939 годзе зноў замянілі расейскія імперыялісты, тых у 1941-м нямецкія, а тых у 1944-м зноўку расейскія. Пры гэтым кожная новая ўлада падавала сябе перад мясцовымі жыхарамі… вызваліцелямі. Таму сама гісторыя навучыла беларусаў пры ацэнцы гістарычных падзей ігнараваць прапаганду любых новых уладароў і арыентавацца на азначаныя вышэй крытэры. Цяперашняя ўлада не была б акупацыйнай, імперскай, калі б расейцы прыйшлі, дапамаглі вызваліцца беларусам ад ранейшых акупантаў-каланізатараў, паспрыялі б  абраньню ва ўладу лепшых беларусаў і… пайшлі. На жаль, расейцы ў 1944 годзе “забылі” пайсьці. Забываюць дасёньня…

Па-трэцяе, у цяперашняй форме адзначэньня 9-мая выклікае пратэст таксама тое, што шануюцца выжылыя ветэраны і на гэтым фоне амаль забываюцца тыя, хто загінуў… Пасьля заканчэньня вайны на тэрыторыі Беларусі прайшло ўжо амаль 7 дзесяцігоддзяў і ўвесь гэты час было так: хто выжыў — таму ўсё, хто загінуў — таму нічога. А, між тым, жывымі засталіся пераважна тыя, хто служыў у штабах, тыле, у заградатрадах НКУС і г.д… У апошнія гады даходзіць ужо нават да таго, што ўлады гатовыя выстаўляць на 9-май і ўвогуле фальшывых ветэранаў. Гэта яшчэ адна версія найцяжкага маральнага злачынства.

Чацьвёртае. У нас таксама ня можа не выклікаць рашучы пратэст тое, што ў якасьці сімвала воінскіх ахьвяраў і пакутаў абрана Георгіеўская стужачка…  Справа ў тым, што гэта — сімвал імперскай агрэсіі, у тым ліку сімвал захопу Вялікалітвы-Беларусі расейскай імперыяй яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, у часы Кацярыны ІІ.  Для нас, беларусаў-літвінаў, “сьвятая георгіеўская стужка” — гэта яшчэ большы сімвал расейскага імперыялізму і рускага шавінізму, чым серп і молат, чырвоная зорка і чырвоны сьцяг (бо падзеі, якія адбыліся пад апошнімі сімваламі ў 1939 і 1944 гг. хоць у нейкай ступені можна інтэрпрэтаваць як вызвольныя)”.  Дарэчы, на расейскіх сайтах, на якіх прапануецца “георгіеўская стужачка” ў самых розных версіях, і не хаваецца, што паміж сучасным Ордэнам славы зь георгіеўскай стужачкай і Ордэнам сьвятога Георгія часоў расейскай імперыі з такой жа стужачкай існуе непасрэдная генетычная сувязь.

Нарэшце, ёсьць яшчэ адна важная тэма (і гэта пятае). Справа ў тым, што ў апошнія гады ў беларускай інфармацыйнай прасторы ў час адзначэньня “перамогі ў Вялікай айчыннай вайне” перабольшваюцца заслугі рускага народу і пакуты, страты габрэяў (напрыклад, у часы Машэрава такога ў Беларусі не назіралася). І начальства супраць гэтага ня толькі не пратэстуе, а і ўвогуле робіць выгляд, што не заўважае. Гэта выдае ня толькі галоўных выгадаатрымальнікаў “перамогі ў Вялікай айчыннай”, а і паказвае на саюзьніцкія дачыненьні паміж расейскай імперыякратыяй і сіянакратыяй, на іх дамоўленасьць паміж сабой у гэтым пытаньні (Д пр-п 133).

Сфармулявана ў артыкуле: 9-май і яго сімвал — каларадская стужачка. Адрас: https://nashaziamlia.org/2012/05/28/5162/

 

133а. У РБ толькі што ў чарговы раз было адзначана “вялікае сьвята Перамогі” — 9-май. Раней у выніку аналізу яго правядзеньня мы сфармулявалі шэраг пунктаў нашай нязгоды зь цяперцамі (гл. Д пр-п 133). У выніку аналізу сёлетняга “сьвята” мы дадаем яшчэ пару палажэньняў:

найперш, гэта пытаньне пра герояў-інвалідаў Вялікай Айчыннай: куды і як яны падзеліся?

другое, гэта пытаньне пра страту беларуска-літвінскім народам — адным зь пераможцаў у Вялікай Айчыннай — часткі сваёй законнай этнічнай тэрыторыі: чаму замест таго, каб уключыць у склад савецкай Беларусі пасьля вайны Калініградскую вобласьць (гэта абгрунтавана асабліва выбітным укладам беларусаў у перамогу над фашызмам), наш беларуска-літвінскі народ наадварот страціў значную частку сваёй тэрыторыі?! Гаворка, натуральна, пра Беласточчыну, якая да 1944 года была ў складзе Беларусі (акрамя таго, Беласточчына — гэта этнічная беларуская тэрыторыя). Пакуль нам не будзе вернута ўся наша зямля, Другую сусьветную вайну на тэрыторыі Беларусі нельга лічыць завершанай (Д пр-п 133а).

Сфармулявана ў матэрыяле “Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 3: істотныя пытаньні)”. Адрас: https://nashaziamlia.org/2013/05/14/5655/

.

134. З нагоды “Другой маўрытанскай навалы на Еўропу”, якая цяпер адбываецца, трэба сабрацца разам прадстаўнікам нацыянальнай эліты еўрапейскіх народаў (пажадана ўсіх) і тых народаў Афрыкі ды Азіі, зь якіх цяпер уцекачы імкнуцца трапіць у Еўропу (пажадана таксама ўсіх), і абмеркаваць пытаньні: што і чаму адбываецца? і якая стратэгія выйсьця зь сітуацыі зьяўляецца аб’ектыўна лепшай? Мэта такога форуму мусіць заключацца ў выпрацоўцы стратэгіі выйсьця з крызіснай сітуацыі ў Еўропе, Афрыцы ды Азіі, альтэрнатыўнай той, па якой дзейнічаюць ліберальныя нацысты па загадзе яшчэ большых закулісных злачынцаў. Наша прапанова вядомая, гэтасістэмны гуманізм (Д пр-п 134).

Сфармулявана ў артыкуле: “Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 3 — заключная)”. Адрас: https://nashaziamlia.org/2015/09/06/7937/

 

135.


Персьпектыву разьвіцьця Беларускай дактрыны можна ўбачыць таксама:

– у кнізе “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, частка 4, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/10/30/993;

– у артыкуле “Яшчэ раз пра тое, як бессэнсоўнае змаганьне за беларускую школу ператварыць у выніковае (частка 2)“, адрас: https://nashaziamlia.org/2008/09/07/1525/#more-1525;

гл. артыкул “Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 5: высновы і рашэньні)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/09/1467.

 

4 каментарыя

  1. Woloh кажа:

    – – – Тут быў нейкі “Волах” (выдалена), які спрабаваў па-маскальску закідаць рэдакцыі “антисимитизм”, зь якім мы даўно разабраліся – – –

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы