nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.1. Беларусь будучая

Ідэалагічная складовая апошніх падзей ва Ўкраіне на фоне ніякіх падзей у Беларусі

жнівень 3, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ідэалагічная складовая 1Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).

Далей »

Беларусы-літвіны, з Днём Адраджэньня Дзяржаўнасьці!

сакавік 24, 2013 | 21 каментарый

З нагоды набліжэньня 25 Сакавіка – Дня першага Адраджэньня Дзяржаўнасьці нашага народу – віншуем усіх беларусаў-літвінаў з гэтым вялікім Сьвятам! Жадаем кожнаму паасобку зьдзяйсьненьня асабістых планаў, а ўсім нам разам – дачакацца часу, калі наш народ, адзіны законны гаспадар Вялікалітвы-Беларусі, стане такім ня толькі ў прынцыпе па законах справядлівасьці, а і ў сапраўднасьці. З нагоды нашага сьвята выстаўляем ніжэй невялікую падборку фотафактаў,  сімвалізуючых знакамітую беларускую ўпартасьць у змаганьні за нашы агульнанацыянальныя каштоўнасьці – свабоду, дзяржаву, дэмакратыю, прагрэс. Перамога, несумненна, будзе за намі!

Далей »

8 сакавіка – “вясёлае сьвята” Пурым

сакавік 8, 2013 | 4 каментарыя

У Беларусі й на Расеі сёньня, 8 сакавіка, па-ранейшаму адзначаецца “Міжнародны жаночы дзень”. Прычым, як вялікае Сьвята зь непрацоўным днём. Акрамя негатыўнага кантэкста, на які іранічна паказвае першая ілюстрацыя да гэтага матэрыяла, ёсьць шмат іншых. Удумайцеся, напрыклад, у такія сітуацыі сёньняшняга дню: маленькія дзеткі віншуюць сваіх мам з тым, што яны “жэншчыны”; няёмкая сітуацыя ўзьнікае і тады, калі таты і дзядулі віншуюць сваіх непаўнагадовых дачок і ўнучак з… тым жа. Два гады таму мы ўжо выказвалі свой пратэст з гэтых і некаторых іншых прычынаў (https://nashaziamlia.org/2011/03/07/4173/). У разьвіцьцё крытычнага аналізу “першага сьвята вясны” падаем дадатковы матэрыял, які мы перад выстаўленьнем трохі скарацілі (узята адсюль http://poiskpravdy.com/prazdnik-8-marta-purim/).

Рэдакцыя.

Далей »

Інтэрвю са Сьвятланай Новікавай (частка 3)

Ліпень 8, 2012 | 9 каментарыяў

Далей »

Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)

сакавік 29, 2012 | 107 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.


Далей »

ІДЭАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАШАГА РУХУ

сакавік 23, 2012 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы  (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) – мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.

Далей »

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 7)

май 1, 2011 | 23 каментарыя

“ПОЛЬСКІЯ” СПРАВЫ


Хацелася б яшчэ спыніцца на Бічэль-Загнетавай. Спачатку яна вельмі добра ставілася да мяне, а потым я заўважыў, што стала ставіцца варожа. Гэта, відаць, пасьля таго, як я стаў выступаць, што ў нас праводзіцца паланізацыя, выступаць супраць уніі, якая робіцца для паланізацыі.

Далей »

Пачаліся размовы пра беларускі Кландайк? Самы час крычаць: “Рабуюць!!!” (Д пр-п 128)

Ліпень 28, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.


Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51

Далей »

Мадэль пазнаньня рэчаіснасьці

красавік 7, 2010 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі

d09cd196d0bdd18b

Кожны раз з нагоды наступленьня сапраўднай вясны і чарговай гадавіны працы рэдакцыі мы апісвалі які-небудзь каляровы аб’ект, які праз свае ўласьцівасьці мадэляваў тую ці іншую зьяву грамадскай рэчаіснасьці. Гэтую ролю ўжо выканалі беларускія шахматы, кубік Рубіка, дзіўны ваўчок. Сёньня пагаворым пра магчымасьць выкарыстаньня кампутарнай гульні “Тральшчык-Сапёр” (англ. “Minesweeper”) як мадэлі працэсу пазнаньня нашай рэчаіснасьці (гэтая гульня ёсьць ці ня ў кожным кампутары, бо ўключана ў стандартны набор праграмаў Windows).

Далей »

Антыкрызісная платформа АДС. Няўжо антыкрызісная? (Д пр-п 126)

Верасень 6, 2009 | 17 каментарыяў

d090d094d0a1У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.

Рэдакцыя.

Далей »

Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 3: універсальная мадэль дзяржавы)

жнівень 27, 2009 | 32 каментарыя

Алесь Астроўскі

d094d0b7d18fd180d0b6d0b0d0b2d0b0-1

 

У папярэдняй частцы гэтага матэрыяла патлумачана пра два падыходы, выкарыстаньне якіх дазваляе пабудаваць кібернетычную мадэль многіх складаных шматузроўневых сістэм – “эвалюцыйны” і “структурны”. Час паспрабаваць скласьці ўніверсальную мадэль дзяржавы.

Далей »

І тыя, хто ідзе ім на зьмену… Да 15-годдзя беларусафобскай дыктатуры ў Беларусі

жнівень 4, 2009 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

d0a6d18bd0b3d0b0d0bdd0bad0bed19eПайшоў 16-ы год прамаскоўскага этнацыднага дыктатарскага рэжыму ў РБ. У 1994 годзе Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады, абяцаў пабудаваць “нябачную ў сьвеце дзяржаву”. У канцы ліпеня г.г. ў Менску прайшла нарада Рады Міністраў РБ, на якой падводзіліся эканамічныя вынікі першых шасьці месяцаў 2009 году. Гэта стварыла магчымасьць абмеркаваць эканамічныя вынікі ўсяго 15-гадовага “будаўніцтва” “нябачнай у сьвеце дзяржавы”. Грунтуючыся на перадачы Віталя Цыганкова (фота №3) на радыё “Свабодна” “Вечныя аптымісты ва ўрадзе мусяць знайсьці яшчэ 5 мільярдаў” (www.svaboda.org/content/transcript/1787520.html), давайце паспрабуем гэта зрабіць.

Далей »

У гэтым пытаньні будзе, як ва Украіне

Чэрвень 26, 2009 | 11 каментарыяў

Барыс Керзач

d093d0b5d0bdd0b0d186d18bd0b4Мяне трохі зьдзіўляе пазіцыя некаторых нашых беларускіх дзеячаў, для якой якраз і прызначаны выраз “101-е кітайскае папярэджаньне”. Я кажу пра перадпапярэдні матэрыял, прысьвечаны ініцыятыве і працы сп-ра Якавенкі. У цэлым добрая справа, але я пра стыль. Вы думаеце, цяперскае начальства РБ ня ведае, што робіць этнацыднае злачынства? Ведае! Вы думаеце, яго пра гэта не папярэджвалі? Папярэджвалі! Шмат разоў і ўсе апошнія 15 гадоў. Для гэтага былі створаны і ТБМ, і ТБШ, і ТБВШ. Дарэчы, сп-р Астроўскі – ініцыятар стварэньня і кіраўнік ТБВШ [Таварыства беларускай вышэйшай школы. – Рэд.] – яшчэ ў 1996 годзе сабраў подпісы ледзь не сотні выкладчыкаў усіх трох універсітэтаў Гародні пад зваротам, у якім новае начальства заклікалася да пераводу Вышэйшых навучальных устаноў Беларусі на беларускую мову [зварот быў перададзены ў Вярхоўны Савет РБ, у Раду міністраў, у Гродзенскі аблвыканкам. – Рэд.]. Пару гадоў таму была выдатная акцыя КХП з папярэджаньнем чыноўнікаў аб адказнасьці за этнацыд [гл. nashaziamlia.org/2007/08/31/868 – Рэд.]. Вось цяпер ініцыятыва Белага і Якавенкі… Аналагічных зваротаў дзясяткі, але з вынікамі пакуль слабавата. Таму мне здаецца, варта зайсьці і зь іншага боку. На пачатак давайце пазнаёмімся зь некаторымі падзеямі ва Украіне (узята адсуль: http://top.rbc.ru/politics/25/05/2009/305908.shtml).

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Частка 3)

май 18, 2009 | Каментары (1)

Імануэль Кант

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Частка 2)

май 18, 2009 | Няма каментараў

Імануэль Кант

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Філасофскі накід Імануэля Канта. Частка 1)

май 18, 2009 | Каментары (1)

d091d18fd0bbd0b0d181d196d0bd-d09ad0b0d0bdd182-2Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы – гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…

Рэдакцыя.

Далей »

сакавік 23, 2009 | 13 каментарыяў

Паўторная абвестка аб прапанове стварыць зародак

Беларускага Дэмакратычнага Руху

У сувязі з дыскусіяй, якая разгарнулася вакол папярэдняй абвесткі, стала зразумелым, што неабходна пацьвердзіць, а што ўдакладніць.

1. Месца і час сустрэчы застаюцца ранейшымі. Гэта Менск, помнік Янку Купалу (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць Цырку), 28 сакавіка 2009 г. (субота) у 10.30 раніцы.

Далей »

Самая вялікая хлусьня – гэта паўпраўда : Чаму беларускае адраджэнне атрымлівае паразу за паразай

сакавік 9, 2009 | 3 каментарыя

Біч Павал Макаравіч (на фота 1), пенсіянер, кандыдат тэхнічных навук.

Гаеўскі Алег Міхайлавіч (на фота 2), пенсіянер, інжынер-электронік

d091d196d0b3-d093d0b0d0b5d19ed181d0bad196

Мяркуем, што беларускім сродкам масавай інфармацыі трэба больш увагі надаваць асвятленню таго перыяду нашай гісторыі, калі мы былі вольнымі і незалежнымі. А ў тым перыядзе ніхто нашу краіну не называў Беларуссю, а нас беларусамі. Маем на ўвазе час ад нараджэння ВКЛ (Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) да часу падзелу Рэчы Паспалітай (якая была канфедэрацыяй ВКЛ і Польшчы). У выніку гэтага падзелу мы сталі часткай Расеі, што прывяло да поўнага разбурэння ўсяго – нашыя землі сталі глухім кутком Расеі, сяляне сталіся прыгоннымі рабамі, з вышэйшымі клясамі (з тымі, што не загінулі) зрабілася тое, што А.Міцкевіч трапна назваў ападленнем нацыі. Бальшавікі падоўжылі гэтае запрыгоньванне і ападленне ўжо цэлага народу. З распадам Саюзу амаль усе народы пачалі адбудоўваць свае нацыянальныя дзяржавы. У нас гэтага не адбылося. Больш за тое, з 1995 г. пачалася брутальная русіфікацыя. Чаму так сталася?

Далей »

Насеньне сіянакратыі : Куды несьці данос і каму пісаць гісторыю (Частка 3, наш каментар; Д пр-п 113)

люты 16, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d097d0b0d0bcd18fd182d0b0d0bbd196d0bdd18bУ папярэдняй частцы гэтага матэрыяла пададзены выдатныя па сваёй якасьці й выніковасьці артыкулы- адказы чарняваму нахабніку пад прозьвішчам “Алесь Белы” (гл. фота ў папярэднім артыкуле). Калі б нам было даручана ацаніць зробленае іх аўтарамі па 10-бальнай шкале, мы б паставілі адзнакі не ніжэй за 9-10. Кожны аўтар даў выдатны адлуп, разглядаючы сітуацыю са свайго ракурсу. Нам асабліва спадабаўся “Ланцуговы слон”. Яго мы напэўна з задавальненьнем пабачылі б сярод аўтараў і нашага сайта, асабліва, калі б ён адразу пісаў па-беларуску. Што да Аляксея Дзерманта, дык мы і так ужо падалі некалькі яго артыкулаў. Усё гэта вельмі прыемна – хаця б тут, у адрозьненьне, напрыклад, ад акцыі з “Картай апалячанага беларуса”, мы не адзіныя і нават ня першыя. Здаецца, тэма цалкам вычарпаная. Аднак на справе ёсьць яшчэ некалькі пытаньняў да асьвятленьня. Праблема ў тым, што і Дзермант, і “Слон”, і Рудкоўскі зрабілі акцэнт на асаблівасьцях беларусафобскага сьветагляду “Белага”, выкрылі падступнасьць яго падыходцаў, запазычаных не інакш як ад лукавага… Аднак засталася амаль цалкам не раскрытай грамадская складовая падзеі. А гэтую нішу запоўніць вельмі важна…

Далей »

Некалькі раёнаў Бранскай вобласьці хочуць далучыцца да Беларусі

снежань 16, 2008 | Няма каментараў

Паводле http://briansk.ru/politics/20081111/187518.html)

УÑ�Ñ�однÑ�Ñ� Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�оÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

11 лістапада ў Маскве адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная праблемам сацыяльнага разьвіцьця “Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”. У яе час было зададзена пытаньне што да народных сходаў, якія адбыліся ў шэрагу раёнаў Бранскай вобласьці. На іх былі прынятыя звароты да мясцовых радаў прыняць рашэньні па далучэньні гэтых раёнаў да Беларусі.  

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ і КАЛІ НАМ ЯЕ АДЗНАЧАЦЬ? (зварот, дыскусія, каментар; Д пр-п 107)

Лістапад 27, 2008 | Каментары (1)

Ініцыятыўная група па стварэнні камітэта для правядзення Дня беларускай нацыянальнай ідэіА.Белы, старшыня культурна-асветнага клуба “Спадчына”, Л.Лыч, прафесар, А. Грыцкевіч, прафесар.

�ел�а��д��.JPG

Страшная кара – пазбавіцца нацыянальнай ідэі.
(паводле Янкі Купалы)

Далей »

Старонка 2 з 812345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы