Фрэйзер Кэмерон – дырэктар Цэнтра “Еўразьвяз-Расея”, незалежнага інфармацыйнага рэсурса па Расеі (узята з www.nytimes.com/2010/02/11/opinion/11iht–edcameron; перакладзена ў рэдакцыі)
Прэзідэнт РФ Дзьмітры Мядзведзеў публічна заявіў, што Расея павінна зьмяніць свой курс, калі ня хоча ў канчатковым выніку стаць краінай трэцяга сьвету. Ігар Шувалаў, першы намесьнік прэм’ер-міністра, нядаўна заявіў інвестарам, што хоць Расея пацярпела з нагоды найгоршай рэцэсіі за 10-годдзе, яна будзе пераўтворана ў “новую краіну” да 2020 года з дапамогай інавацый ды інвестыцый у “людскі капітал”. Ён сказаў, што інвестыцыйны клімат будзе значна палепшапны на працягу года за кошт скарачэньня бюракратычных перашкод і ачышчэньня судовай сістэмы. Праблема заключаецца ў тым, што мы гэта ўжо чулі раней.