Аял Ойуўнаў, Рэспубліка Саха (паводле http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/09/14/37494.shtml)
Так здарылася, што аўтар папярэдняга артыкула сваімі незразумелымі выказваньнямі справакаваў нашае жаданьне азнаёміцца са станам справаў у нацыянальных рэспубліках цяперашняй РФ (і ня толькі на Паўночным Каўказе, дзе пра падзеі ў Чачэніі ды Інгушэціі мы тое-сёе ведаем). У выніку мы знайшлі некалькі цікавых матэрыялаў, адзін зь якіх, якуцкага аўтара, падаем першым. На фотаздымках уверсе паказаны алмазы і золата, нафта- і газа-здабача – тое, што расейская імперыякратыя за проста так бярэ ў шматлікіх акупаваных народаў, аддаючы ім наўзамен “ідэю” “велічы Расеі”. Ешце на здароўе… Эмацыйныя перахлёсты аўтара (зразумець якога няцяжка), у якіх ён памыляецца ў назве аб’екта сваіх прэтэнзій, мы, як звычайна, папраўлялі па ходзе тэкста [у дужках].
Рэдакцыя.
Нярускія народы сталі ізгоямі на сваіх спрадвечных землях, зьяўляюцца пазбаўленымі нацыянальнай дзяржаўнасьці, права распараджацца сваімі багацьцямі, вольна разьвіваць сваю культуру і мову. Фактычна зьведзена ў нішто прадстаўніцтва нярускіх народаў у вышэйшых органах расейскай улады [ёсьць народы, для якіх зроблена выключэньне. – Рэд.]. Наяўнасьць у расейскім урадзе Сяргея Шайгу і Рашыда Нургаліева нікога ня можа падмануць [не пра гэтыя народы гаворка. – Рэд.]. Багратыён і Барклай дэ Толі таксама былі расейскімі дзеячамі, але па сутнасьці толькі спрыялі ўмацаваньню “турмы народаў”.