Пра важныя падзеі, якія адбыліся ўчора, 11.11.11, у Варшаве, з усіх СМІ, дзеючых у беларускай інфармацыйнай прасторы, паведамілі Беларускае радыё “Рацыя”, тэлевізійны канал “Белсат”, “Еўрарадыё” й іхныя сайты (гл: http://new.racyja.com/news/u-varshave-masavyya-besparadki-na-dzen-nezalezhnastsi-fota; http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,5738,biesparadki-u-varshavie-na-dzien-niezaliezhnastsi.html; http://euroradio.fm/report/u-varshave-dzen-nezalezhnastsi-polshchy-adznachywsya-besparadkami-72772). Іншыя “незалежныя СМІ” – напрыклад, тая ж “Свабода” ці “Наша Ніва” – пра іх прамаўчалі, што само па сабе сімптаматычна. З кароткіх інфармацыйных паведамленьняў, узятых з названых ды іншых крыніц, а таксама фота- і відэаматэрыялаў, мы рэканструявалі агульную карціну і зьмест падзей. Спадзяемся, што пазьней нам удасца атрымаць больш дэталёвую інфармацыю, зь якой мы пазнаёмім і вас, нашы чытачы.
Рэдакцыя.