Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.
3.
Пазьняк часта гаворыць, што беларускае грамадства (варыянт – народ) павінна нешта там зразумець у грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. У сувязі з гэтым Пазьняку самы час нарэшце самому вызначыцца: што такое беларускі народ, які ён, на што здольны ў тых ці іншых грамадска-палітычных абставінах, што ад яго можна чакаць, у чым на яго варта спадзявацца? Так, адказваючы на пытаньне Навумчыка ў пададзеным вышэй інтэрвю, чым патлумачыць, што ў большасьці беларускае грамадства засталося абыякавым да судовага працэсу над Каваленкам, да ягонага лёсу, Пазьняк заявіў: “Беларускае грамадства зьмянілася ў думках [у лепшы бок. – Рэд.]. Яно яшчэ не зьмянілася ў дзеяньнях, але першы этап ужо прайшло. Яно ўжо думае па-іншаму”. Той жа сэнс – грамадства ўсё больш пачынае “крытычна асэнсоўваць сітуацыю”, у т.л. пагрозу расейскага імперыялізму – быў і ў інтэрвю “Белсату” ў студзені 2011 г. (гл. http://www.youtube.com/watch?v=fL9ZA3jX-Gk; http://www.youtube.com/watch?v=IXSYx6umGPo&feature=related)