Эміль Абрамавіч Паін – загадчык сектара Інстытута сацыялогіі РАН, прафесар ДУ-ВШЭ (узята з www.ng.ru/ideas/2007-06-15/10_empire.html).
Гэтым артыкулам мы хочам паказаць, што ў Расеі ўсё больш людзей, асабліва “абрамычаў”, пачынаюць адчуваць небясьпеку рускага фашызму. Гэта якраз тое, пра што наш рэдактар папярэджваў і год (гл. https://nashaziamlia.org/2006/08/27/271), і 10 гадоў таму (гл. https://nashaziamlia.org/2006/04/16/50). Каму лянота зазірнуць, працытуем: “Аналізуючы гісторыю Расеі, варта зьвярнуць увагу на надзвычай знамянальны факт: пасьля чарговага ўнутранага катаклізму Расея, кожны раз мяняючы сваю форму і часта эліту, якая трымала ўладу на яе тэрыторыі, захоўвала сваю імперскасьць. Так, пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г. царская Расея была пераўтворана ў бальшавіцка-камуністычную, пасьля падзей 1991 г. – з бальшавіцка-камуністычнай у псэўдадэмакратычную. Зараз можна прадбачыць магчымасьць чарговых “пераўтварэньняў” у Расеі, калі яна можа набыць шавіністычна-фашыстоўскую форму, а затым, верагодна, зноў будзе спрабаваць вярнуць “цара-бацюхну”. Але пры ўсім тым Расея і далей “зьбіраецца” захоўваць сваю імперскую ідэалёгію і практыку. Усё гэта можа сьведчыць аб адным: імперскасьць ёсьць існасная характарыстыка Расеі, у дачыненьні да якой зьмена формы – усяго толькі спосаб захаваньня нечага больш істотнага”. Ну, і хто пасьля гэтага лепшы філосаф-аналітык?.. Нагадваем, тое, у чым мы з аўтарам ня згодныя ці жадаем удакладніць, мы, як ідэолагі беларускай дэмакратыі, каментуем у квадратных дужках.
Рэдакцыя.