nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.3. Мясцовыя цяперцы

Прырода зла: у эксьперыментах і ў жыцьці

9 красавіка, 2008 | 2 каментарыя

Дар’я Бабылёва (паводле rnd.cnews.ru/liberal_arts/reviews/index_science.shtml?2008/03/14/292162);

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�аÑ�аванÑ�нÑ�.GIF 

У каментары да аднаго з нашых папярэдніх артыкулаў, прысьвечаных уладнай параноі, чытач Сяргей пытаецца: “А тыя шматлікія “людзі”, што выконваюць загады параноіка – хто яны? Якое атачэнне было ў Леніна, Сталіна, Гітлера? Чаму людзі не адыходзяць убок ад параноіка, а транслююць вар’яцва на ўвесь народ?”. Пададзены ніжэй матэрыял – спроба адказаць на гэтае пытаньне з прыцягненьнем навуковых даных. Артыкул ілюстраваны фотадакументамі маральных катаваньняў у Іраку ў турме Абу-Грэйб, якія сталі шырока вядомыя сусьветнай грамадскасьці некалькі гадоў таму (верхні шэраг), а таксама актамі фізічнага гвалту супраць актыўных шчырых беларусаў з боку служак цяперскага рэжыму на вуліцах сёньняшняга Менску (ніжні шэраг).

Рэдакцыя.

Далей »

Слёзы роспачы і немачы, альбо Куды падзеліся “важдзі”? (П пр-п 13)

31 сакавіка, 2008 | 4 каментарыя

Сяргей Высоцкі

��д��� апаз����.JPG

Часам раздражняе ўласная інтуітыўная здатнасць прадбачыць расклад бліжэйшых падзей, палітычных акцый. Так адбылося і з акцыяй “аб’яднанай апазіцыі” ў Дзень Незалежнасці 25.03.2008 г. На сайце www.nashaziamlia.org былі размешчаныя мае артыкулы, у якіх папярэджваў аб маючым адбыцца правале. Але ступень правалу пераўзышла нават мой прагноз. Сапраўды, пра які ўзровень арганізацыі можна было казаць, калі людзі ішлі прама ў процілеглых напрамках… Адчай і боль дэзарганізаваных, кінутых, збянтэжаных грамадзян. Роспач і слёзы ад сваёй немачы.

Далей »

“Летні час” (Д пр-п 98)

29 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Ча� ле�н�.JPG
У сувязі з тым, што наш народ у бліжэйшыя суткі будзе зноў заганяцца ў стрэс з-за прымусовага пераходу “на летні час”, мы, для затраўкі, падаем артыкул Віктара Лаўруса, прысьвечаны гэтаму пытаньню (паводле n-t.ru/tp/ie/zlv.htm), а далей тое-сёе абмяркуем і вызначымся.

Рэдакцыя.

Далей »

Калі правіць баль параноя…

28 сакавіка, 2008 | 3 каментарыя

���нал���а� паг�ом.JPG

Мы – ня сайт навінаў, а ідэалагічны. Мы настроеныя на нясьпешны аналіз стратэгічных пытаньняў і ня маем магчымасьці рэагаваць на бягучыя падзеі. Аднак бываюць выпадкі, калі мы вымушаныя гэта рабіць. Ну, як не адрэагаваць на тое, што спадзеў на “лібералізацыю” рэжыму закончыўся так хутка. 25 і 27 сакавіка г.г. усё пачалося зноў –  масавыя зьбіцьці й арышты мірных дэманстрантаў, масавая ператрусы ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў.  З нагоды таго, што адбываецца, мы заяўляем пра свой пратэст і падмацоўваем яго артыкулам Алеся Астроўскага, надрукаваным у газеце “Пагоня” яшчэ ў 1995 годзе.   

Рэдакцыя.

Далей »

Любое добрае падтрымаем: дзьве заявы “адзінага”

26 сакавіка, 2008 | 2 каментарыя

��л�нкев��.JPG

Наш падыход да любых падзеяў у Беларусі быў і будзе выключна канструктыўны і дэмакратычны – ўсё, што адпавядае аб’ектыўным інтарэсам беларускага народу, мы падтрымліваем; з усім, што ім пярэчыць – мы змагаемся.  Таму мы палічылі магчымым выставіць дзьве заявы А.Мілінкевіча з нагоды падзеяў вакол 25 Сакавіка. Тое, што мы лічым станоўчым, выдзелена тоўстым шрыфтам, негатыўнае – абмеркавана пасьля тэкстаў.

Рэдакцыя.

Далей »

“Аб’яднаная апазіцыя” і… кроў на сьнезе

26 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

�ен�к 25 �акав�ка.JPG

Учора, 25 сакавіка, увесь беларускі сьвет адзначаў 90-я угодкі БНР. Адбывалася гэта ў розных формах – і ў хатах за сьвяточнымі сталамі, і на вуліцы. У сваю чаргу ў апошнім варыянце недзе гэта было мірна (як, напрыклад, у Гародні каля Каложы і знака “Пагоня на Грунвальд”, дзе каля 14 гадзін сабралася група актывістаў – кветкі, нашыя сьцяжкі, прамовы, віншаваньні й… адсутнасьць міліцыі), а недзе суправаджалася жорскім зьбіцьцём беларусаў (як, напрыклад, у Менску). Падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі, несумніўна былі найбольш значныя. Туды былі ўкінутыя ўсе рэсурсы “аб’яднанай апазіцыі”, а таму па тым, як адзначэньне адбылося там, можна судзіць і аб стане ўладаў, і беларускага грамадства, і “аб’яднанай апазіцыі”. Аналіз падзеі традыцыйна пачнем з фактаў, узятых з www.svaboda.org/content/Article/1049207.html, а таксама непасрэдна ад менчукоў.

Далей »

Чаму пралічыліся г.зв. “рускія арыйцы”

14 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя

�едвед � ���.JPG

У свой час (сьнежань 2007 году) мы рабілі свой прагноз вынікаў бліжэйшых прэзідэнцкіх “выбараў” у Расеі. Тады мы заявілі, што наступным прэзідэнтам у РФ будзе Мядзьведзеў (на гэта мы аддалі 60% верагоднасьці), альбо Касьянаў – на 40%. Усе іншыя варыянты, калі б яны здарыліся, мы заранёў аб’яўлялі цудам (https://nashaziamlia.org/2007/12/31/1120). Цяпер ужо усе ведаюць, што Мядзьведзеў стаў прэзідэнтам-пераемнікам, а Касьянава – нахабна не дапусьцілі да выбараў, паколькі ён сапраўды быў адзіным рэальным канкурэнтам пратэжэ расейскай імперыякратыі ў яе цяперашнім выглядзе. Такім чынам, наш прагноз спраўдзіўся на ўсе 100%. А вось “самы лепшы рускі аналітычны рэсурс”, як самі сябе называюць прадстаўнікі рэдакцыі www.ariru.info, у сваіх прагнозных заявах двойчы ганебна праваліўся. Чаму так адбылося? – вырашылі высьветліць мы, зыходзячы зь істотнага аналітычнага і павучальнага значэньня такіх сітуацый.

Далей »

Дажыліся. Аказваецца, у Беларусі небеларуская армія!

8 сакавіка, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/None/1046629.html)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

Для гісторыі й будучых судовых разьбіральніцтваў у нас ёсьць рубрыка “Фіксуем акты ўладнага варварства”. Мы зьбіраем пад ёй адпаведныя матэрыялы (якія ўдаецца), сістэматызуем іх і перыядычна выстаўляем. Але бываюць выпадкі, якія патрабуюць больш хуткага рэагаваньня. 

Далей »

2 сакавіка г.г. у Менску перад расейскай амбасадай адбыўся антыядзерны пікет БПС, БАПЦ, БНДЦ (+ дапаўненьне)

4 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

��ке� ��С.JPG

Далей »

Доблесная міліцыя нас беражэ?

29 лютага, 2008 | Няма каментараў

Андрэй Якушонак

ЯкÑ�Ñ�онок.JPG 

Каму патрэбная такая міліцыя, як у нас, ведае, напэўна, толькі наш прэзідэнт і яго набліжаныя. А шараговы беларус толькі здагадваецца. Таму і не разлічвае на міліцыю, калі ў яго скрадуць мабільнік, паб’юць у падваротні п’яныя дэбашыры, альбо проста патрэбная будзе дапамога. Не дачакаецца ён гэтай дапамогі… У нашых службаў правапарадку добра атрымоўваецца разганяць дэманстрацыі і акцыі пратэсту апазіцыі, прадпрымальнікаў, штрафаваць начных пешаходаў, што ходзяць без флікераў. А калі справа тычыцца больш сур’ёзных намаганняў, тады міліцыя проста ўмывае рукі. Я вам гэта пакажу на сваім асабістым прыкладзе.

Далей »

Чаму я выкладаю па-беларуску

24 лютага, 2008 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі, прафесар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта

����. 1.JPG

Кожны год, калі я знаёмлюся з новымі студэнтамі, мне даводзіцца 5-7 хвілін тлумачыць зрэдку некалькі зьбянтэжаным маладым людзям, чаму я буду чытаць ім лекцыі й праводзіць заняткі па медыцынскай біялогіі “на нашай беларускай мове”. Нядаўна я падумаў, а можа, варта запісаць тэкст сваёй прамовы, пашырыць яе і выставіць як артыкул на нашым сайце. Тым больш, толькі што (21 лютага) адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ніжэй вы можаце пабачыць, што атрымалася з гэтай ідэі.

Далей »

Да ісьціны шлях складаны… (частка 2)

21 лютага, 2008 | Няма каментараў

Далей »

ЧАРНУХА ПРАЦЯГВАЕЦЦА. ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 16 (Д пр-п 95)

12 лютага, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Феда��к.JPG

Далей »

Зьміцер Жалезьнічэнка – стальны цьвік на этнацыднай дарозе

10 лютага, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле паведамленьняў беларускіх інтэрнэт-СМІ, найперш ww.svaboda.org; pahonia.org)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

На фоне ганебнай, прадажнай, здраднай расейскамоўнасьці “беларускіх” “незалежных” СМІ, на якую мы зьвярнулі ўвагу тут: nashaziamlia.org/2008/02/08/1186, прыводзім яшчэ адзін выпадак (у датак да папярэдняга матэрыялу) ахвярнага змаганьня за адну з галоўных каштоўнасьцяў беларускага народу – нашу мову. Гаворка пойдзе пра сапраўднага героя сучаснай Беларусі Зьмітра Жалезьнічэнку. Гэты 20-гадовы жыхар Гомеля ўступіў у барацьбу з сістэмай міністэрства абароны, гомельскай міліцыяй і адміністрацыяй Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.

Далей »

Гарадзенскія цяперцы ўсяляк блакуюць адкрыцьцё беларускамоўных садкоў, каб патрафіць галоўнаму этнацыдчыку

9 лютага, 2008 | 3 каментарыя

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў www.svaboda.org, pahonia.org, www.t-styl.info).

��з�м�н��.JPG

Яшчэ летась адзін з гарадзенскіх актывістаў, выкладчык універсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч сабраў 19 бацькоў сярод сваіх знаёмых, якія хацелі б аддаць дзетак у беларускамоўныя садкі. Кузьмініч: “Цяпер у бацькоў няма выбару, у які садок аддаць дзяцей, паколькі беларускамоўнага наагул няма, а застаецца толькі ў рускамоўны”.

На свае грошы бацькі-ініцыятары пачалі распаўсюджваць рэкляму ў гарадзкіх перыядыных выданьнях і на транспарце, каб пашырыць кола жадаючых. Прыватны прадпрымальнік пагадзіўся запісаць і распаўсюджваць тэкт рэклямы ў тралейбусным транспарце бясплатна. Калі ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму даведаліся пра гэта, рэкляму адразу забаранілі, спаслаўшыся на тое, што “яе тэкст ніхто не ўзгадняў у аддзеле адукацыі гарвыканкаму”.

Далей »

Новая вайна

10 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Зянон Пазьняк (выступ на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ; паводле zianonpazniak.de/publications/articles/newwar.htm)

Ð�азÑ�нÑ�к.JPG 

Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. Тады ўзгарэлася газа-нафтавая вайна, дакладней агрэсія, якая перарастае цяпер ў вайну фінансавую і эканамічную. Масква груба паламала дамоўленасьці і абавязацельствы Будапэшцкага Мэмарандума 1994 года (чатырох краінаў – ЗША, Англіі, Расеі і Беларусі [гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/22/460]) і пачала эканамічную вайну, якая пры ўсёй, здавалася б, неверагоднасьці гэтай высновы мае магчымасьць перарасьці ў сілавую агрэсію маскоўскага гэбізму (на што яны здольныя, мы ведаем).

Далей »

Чаму сабакагаловы “чалавек году” аддаў перавагу “блакітнаму варышцы” (Д пр-п 85)

31 снежня, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ð�Ñ�дзÑ�, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Нагадаем. Апошніх восем артыкулаў з фактамі й думкамі, пададзенымі ў іх, былі выстаўленыя для таго, каб найглыбей прааналізаваць падзею “вымушанай праўды”, якой стала абраньне Пуціным Мядзьведзева ў якасьці свайго пераемніка. Давайце падагулім сабранае і паспрабуем удакладніць, у якім стане знаходзіцца расейская імперыя і яе імперыякратыя, а таксама паспрабуем сфармаваць прагноз што да лёсу Беларусі ў бліжэйныя 2-4 гады.

  Далей »

Ліст Лявона Баршчэўскага да міністра адукацыі (+дадатак)

22 снежня, 2007 | 2 каментарыя

�а������к�.JPG

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі звярнуўся са зваротам да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова (паводле pahonia.org/str/2007-12/400.htm). Мы да этнацыдчыкаў таксама зьвярталіся праз наш сайт і папярэдзілі, што за этнацыд будзем судзіць…

Рэдакцыя.

Далей »

Беларуская Атлянтыда: Русыфікацыя

22 снежня, 2007 | Няма каментараў

�азе�-Рак��к�1.JPG

Як ведаюць чытачы нашага сайта, мы зьбіраем зьвесткі пра злачынныя ЭТНАЦЫДНЫЯ акцыі камуністычна-бюракратычных уладаў у Беларусі ў савецкія часы, як і сочым за іх посткамуністычнымі нашчадкамі цяпер (для будучага суду прыдасца…). Гутарка Вячаслава Ракіцкага і Валянціна Мазеца, як кажуць, у гэтую тэму… (паводле svaboda.org/content/Transcript/822774.html; эфір ад 13 сьнежня 2007 году; “Наша ніва”, ад 16 кастрычнiка 2007 году.). Адзінае, што мы лічым – што гаворку варта весьці пра ЭТНАЦЫД, у якім русіфікацыя зьяўляецца толькі аднім зь яго элементаў…

Рэдакцыя.

Далей »

Схадняк (Д пр-п 51/1)

20 снежня, 2007 | 2 каментарыя

���а�ка 2.JPG

Зь дзесятак нашых папярэдніх матэрыялаў быў прысьвечаны аналізу (шляхам паглыбленага бурэньня) дзейнасьці заходняй фіналігархіі й сіянакратыі ў беларускай, еўрапейскай і сусьветнай грамадска-палітычных прасторах. Нашы веды пра гэтыя злачынна-паразітныя групы й іхную дзейнасьць істотна павялічыліся, як і наша вызначанасьць што да іх. Пара вяртацца ў Беларусь… У рэдакцыі за паўтары гады працы зьявіліся сталыя аўтары. Час даць ім слова. Падаем артыкул, як заўсёды своеасаблівы, аднаго зь нашых аўтараў Яўгена Мурашкі – былога сябры БНФ, а цяпер палітычнага ўцекача ў Нямеччыне.

Рэдакцыя.

Далей »

Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3; Д пр-пы 66, 81, 82, 83, 84)

16 снежня, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы