Рэдакцыя.
Пра рэальную хаду падзей, якія адбываюцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, мы маем зьвестак яўна замала, каб дакладна ведаць фактычны бок справы. Ва ўмовах вайны інфармацыю прынята хаваць ад шырокай публікі. Можна лічыць гэта правільнай тактыкай, якую трэба разумець, а можна – памылковай. І толькі зрэдку па пэўных ускосных даных мы даведваемся, наколькі ўсё сур’ёзна, трагічна, злачынна. Нядаўна беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч разьмясьціў на сваім сайце (http://vasukovich.com/foto-na-pamyat) фота хлопцаў, якіх больш няма, бо яны… загінулі.