nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.4. Падаем дакумент

Маніфэст

9 лютага, 2012 | 13 каментарыяў

Паважаныя беларусы-літвіны, суайчыньнікі. Зьвяртаемся да вас са словамі  заклапочанасьці аб лёсе нашай Бацькаўшчыны – Беларусі. У мінулым годзе у Бельгіі (Антвэрпен) быў заснаваны  Офіс Беларускай Палітычнай Эміграцыі (ОБПЭ, в.а. ген. дырэктарa cп. С.Аксімовіч, дырэктар І.Лазарчук). Офіс зарэгістраваны і мае акрэдытацыю у Еўрапарламенце. Яго заснавальнікі – фізічныя асобы, прадстаўнікі палітычнай эміграцыі апошняга дзесяцігоддзя. Стратэгія Офіса палягае ў кансалідацыі і каардынацыі намаганьняў беларускай дыяспары сьвету супраць зьнішчэньня беларускага этнасу, дапамога беларускай нацыі ў барацьбе за свае правы і жыцьцёвыя інтарэсы, за пабудову беларуска-літвінскай дзяржавы, супраць паўзучай акупацыі з боку Расеі.

Далей »

Магчыма, Міхалевіч казаў і праўду, але высьвятляецца, што як мінімум ня ўсю…

4 сакавіка, 2011 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.


Сёньня апазіцыйныя і ня толькі СМІ падалі інфармацыю, якую можна лічыць працягам гісторыі, зьвязанай зь нядаўняй сенсацыйнай заявай Міхалевіча. Паколькі мы спрагназавалі гэта і паколькі абяцалі сачыць за разьвіцьцём падзей вакол данага чалавека, падаем асноўны зьмест новаадкрытых фактаў і на нашым сайце. Каб пазьней дадаткова не тлумачыць нашу пазіцыю ў сувязі зь імі, адразу скажам: новыя зьвесткі істотна прасунулі постаць Міхалевіча ў тое месца ў гісторыі Беларусі, у якім цяпер знаходзіцца вядомы многім пан Раманчук

Далей »

Міхалевіч публічна адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім КГБ

28 лютага, 2011 | 10 каментарыяў

Сёньня ў беларускім грамадска-палітычным жыцьці адбылася неардынарная падзея. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Аляксей Міхалевіч (які чамусьці любіць называць сябе Алесем і пра якога мы ўжо неаднаразова пісалі на нашым сайце) сабраў журналістаў розных апазіцыйных СМІ й аб’явіў, што ён разрывае дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую нібыта вымушана падпісаў пад уплывам катаваньняў, калі знаходзіўся ў СІЗА (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2323421.html; http://nn.by/?c=ar&i=51049).  У сувязі з неардынарнасьцю падзеі мы вырашылі часова зьмяніць нашы рэдакцыйныя планы, каб зафіксаваць яе яшчэ і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Вялікая еўрапейская гара нарадзіла… вялікі пшык з пахам еўра і даляра

7 лютага, 2011 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Прайшло больш за 40 дзён пасьля гістарычных падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі, і пачатак гэтага тыдня прынес зьвесткі пра канчатковую рэакцыю “Эўропы” і ў цэлым “Захаду” на яе. Час фіксіраваць факты для будучага аналізу і высноў. Гэта тым больш важна, што яшчэ ў многіх беларусаў да нядаўняга часу застаецца спадзеў на “Эўропу”, што бачна хаця б на прыкладзе фота зьлева з адназначным сімбалічным зьместам. Мы ж ужо даўно папярэджваем нашых чытачоў што да хлусьлівасьці-крывадушнасьці “Захаду”, паказваем на факты і нават тлумачым іх прычыны. Нас успрымаюць ня ўсе. Але момант ісьціны набліжаецца…

Далей »

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі

28 студзеня, 2011 | Няма каментараў


27 студзеня ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі пасьля прэзідэнцкіх выбараў “The situation in Belarus in the aftermath of the presidential election”. Арыгінал тэкста знаходзіцца тут: http://assembly.coe.int/Mainf.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta11/ERES1790.htm,  – падаецца ніжэй у перакладзе, узятым адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2289493.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці заклікае Еўрапарламент правесьці ў нас новыя выбары? (+дадатак)

21 студзеня, 2011 | 3 каментарыя


На сэсіі Еўрапарламенту ў Страсбуры сёньня была адзінагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі – самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Еўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі. Падаем ніжэй яе тэкст (асноўная частка ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2281921.html; ключавы пункт №1 перакладзены з арыгіналу: http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=MOTION&reference=P7-RC-2011-0044&language=EN – адрозьніваецца ад перакладу “Свабоды”)

Рэдакцыя.

Далей »

Дзіўны зварот групы “праваслаўных прыхаджан” да патрыярха РПЦ МП Кірыла

27 снежня, 2010 | 6 каментарыяў



Больш за тры дзесяткі (на час падтыхтоўкі матэрыяла) праваслаўных актывістаў выступілі зь лістом на адрас патрыярха РПЦ МП Кірыла. Падаем яго тэкст (узята з http://nn.by/?c=ar&i=48165; выдзелена тоўстым намі) і абмяркоўваем ніжэй.

Далей »

Міністры замежных справаў Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі ў «Нью-Ёрк таймс»: «Лукашэнка — прайграў» (Lukashenko the Loser)

24 снежня, 2010 | 4 каментарыя

Карл Більт, Гіда Вэстэрвэле, Радак Сікорскі й Карал Шварцэнберг апублікавалі супольны артыкул у «Нью-Ёрк таймс» пад загалоўкам «Лукашэнка – лузер». Яго сэнс: Лукашэнка горш за Мілошавіча, ніякіх больш размоў зь ім і ні цэнта грошай яму. Выстаўляем гэты артыкул у перакладзе рэдакцыі «Нашай Нівы» (http://nn.by/?c=ar&i=48056).

Рэдакцыя.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 3: стаўленьне да аварыі розных бакоў)

1 мая, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

10. Пасьля выкладаньня фактаў і розных меркаваньняў, час падаць зьвесткі пра стаўленьне да аварыі розных бакоў. Пачнем з афіцыйнай пазіцыі Польшчы, якую павінен прадстаўляць прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск (гл. фота зьлева) і пра чаканы выступ якога мы пісалі ў канцы папярэдняй часткі гэтага матэрыяла. Нагадаем, 28 красавіка ён павінен быў абвясьціць першыя зьвесткі аб выніках рассьледаваньня авіякатастрофы, якая адбылася 2,5 тыдня да таго. Туск выступіў, спраўдзіўшы наш прагноз і нават пераўзышоў яго.

Далей »

Справаздача рэдакцыі сайта за чарговы год працы (з 1.04.2009 г. па 1.04.2010 г.)

6 красавіка, 2010 | 3 каментарыя

d09fd0b0d0bad0b0d0b7d18cd0bdd196d0bad196Завяршыўся чарговы (4-ы) год працы нашага сайта. З гэтай нагоды мусім даць кароткую справаздачу. Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі за ўсе папярэднія гады і  мінулы год пададзеныя ў табліцы зьлева. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла ў 1,7 раза (індэкс каментаваньня вырас у 1,83 раза; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, разьмешчаных на першых дзьвюх старонках (цяпер мы будзем выкарыстоўваць гэты паказьнік) – у 1,28 раза, максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў – у 2 разы; лічба 1,7 – гэта сярэдняе арыфметычнае з даных паказьнікаў).

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 10; Ю.Фельшцінскі пра ролю ФСБ у цяперашняй Расеі)

16 сакавіка, 2010 | 2 каментарыя

d0a4d0b5d0bbd18cd188d186d196d0bdd181d0bad196У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ  адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі – аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя – не злачынцы…

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 8; Расейскія імперскія вайскоўцы тлумачаць сваю пазіцыю і раяць)

13 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

d0a0d183d181d196d0bcd0bfd0b5d180d186d18bПадаем яшчэ адзін вялікі дакумент, выданы  тэрытарыяльна-імперскім крылом расейскай імперыякратыі й накіраваны супраць яе ж “ліберальнага” крыла. Тэкст і ілюстрацыя да яго (гл. зьлева) кажуць самі за сябе, узятыя адсюль: http://3rm.ru/mainnews/602-vozzvanie-k-russkomu-narodu-k-oficeram-armii-i.html (каб адкрыць, трэба падабраць ананімайзер). Не паддавайцеся пачуцьцю злосьці ці агіды на аўтараў дадзенай інструкцыі-звароту з-за іх імперскага сьветагляду, ігнаруйце іх пазітыўнае стаўленьне да “камуністаў”, расейскага праваслаўя, Сталіна, СССР і да т.п. дзеля таго, каб узяць рацыянальнае зерне. Яно ў тым, што тэрытарыяльныя імперыцы раскрываюць свой сьветагляд і падаюць шмат каштоўных фактаў пра сваіх ворагаў, якія ёсьць ня толькі іхнымі ворагамі.

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 7; Расейскія імперскія вайскоўцы аб’яўляюць вайну імперцам ліберастычным)

11 сакавіка, 2010 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя

d09ad0b2d0b0d187d0bad0bed19eЧас падаць інфармацыю пра другую частку расейскай імперыякратыі – старую тэрытарыяльную. Зрух балансу сілаў у Расеі (паміж новай сіянісцкай і старой класічна маскальскай часткамі расейскай імперскай бюракратыі) у бок першай часткі сёньня зьяўляецца відавочным. У руках алігархаў-сіяністаў знаходзіцца большая доля ўласнасьці, якая ў норме павінна належаць народам Расеі, у т.л. і рускаму, а таксама большая доля прапагандысцкіх рэсурсаў (СМІ) й палітычнай улады. У сваім інтэрвю Дзерыпаска адкрыта кажа (гл. ранейшыя матэрыялы сайта), што яго сёньня турбуе толькі расейская армія, у якой трэба “пачысьціць генералітэт”, і тады “сапраўдная расейская ўлада” (г.зн., ён і такія як ён) можа лічыць, што іх поўнае панаваньне ў Расеі будзе забясьпечана. Да расейскіх імперцаў-шавіністаў у шэрагах арміі нарэшце дайшло, што новыя ўладары Расеі пасьля здушэньня супраціву з боку звычайных грамадзян хутка пачнуць рэзаць, як баранаў, й іх саміх. Яны вырашылі пасупраціўляцца. Яскравым прыкладам пачатку арганізацыі такога супраціву ёсьць дакумент, які падаецца ніжэй. Натуральна, што вельмі многае ў ім мы не падзяляем, але друкуем яго, каб прасьвятліць сітуацыю ў тым пытаньні, якое разьбіраем. Матэрыял ілюструе фота палкоўніка Квачкова, вядомага тым, што ён нібыта спрабаваў забіць Чубайса.

Далей »

Не Еўрапарламенту ўказывать Украіне, каго прызнаваць Героямі

1 сакавіка, 2010 | 2 каментарыя

Заява Палітвыканкаму УА “Свабода” (паводле www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/013898)

d0a3d0bad180d0a1d0b2d0b0d0b1d0bed0b4d0b0


Дзякуючы падказцы аднаго з нашых чытачоў, выстаўляем важную заяву Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свабода” з нагоды вартага жалю рашэньня Еўрапарламенту. Раім нашым чытачам зьвярнуць увагу, наколькі блізкім ёсьць разуменьне як сёньняшніх, так і гістарычных падзей намі – беларусамі-літвінамі – і сапраўднымі ўкраінскімі дэмакратамі.

Рэдакцыя.

Далей »

Г-н Пуцін уціскае свабоды

21 лютага, 2010 | 6 каментарыяў

Зварот. Пераклад зь Le Monde (паводле www.lemonde.fr/opinions/article/2010/02/18/m-poutine-muselle-les-libertes_1307884_3232)

d09fd183d186d196d0bd-d091d0bed0bdd18dd180

У дадзеным і наступным матэрыялах падаюцца ацэнкі актуальнай расейскай і ваколрасейскай сітуацыі з боку г.зв. праваабаронцаў і апазіцыйных палітыкаў ліберальнага гатунку.
Рэдакцыя.

Далей »

SOS! Беларуская нацыя – у небясьпецы!

14 лютага, 2010 | Каментары (1)

Валеры Грыцук

d093d180d18bd186d183d0baАўтар пададзенага ніжэй тэксту – палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.

Далей »

Эксьперт: Феномен “бандэрафобіі” ў рускай ментальнасьці

14 лютага, 2010 | 5 каментарыяў

Ігар Лосеў (паводле www.delfi.ua/news/daily/ua-ru/ekspert-fenomen-banderofobii-v-russkom-soznanii.d?id=763051&l=fplead)

d091d0b0d0bdd0b4d18dd180d0b0Сярод чытачоў нашага сайта напэўна няма ніводнага, хто б ня ведаў пра нядаўняе наданьне Юшчанкам званьня Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру. Натуральна, гэтую падзею віталі ўсе прыстойныя ўкраінцы, беларусы (у тым ліку сябры нашай рэдакцыі), шмат іншых прыстойных людзей ва ўсім сьвеце. Катэгарычна супраць, часта ў абразьлівай форме, выступіла аб’яднанае кубло соцыяпаразітных сіл у складзе прадстаўнікоў расейскай іперыякратыі, сіяністаў і польскіх імперыялістаў (гл. напрыклад тут: www.izvestia.ru/news/news229768; kp.ru/photo/477616; www.svobodanews.ru/content/transcript/156996; www.delfi.ua/news/daily/foreign/polyaki-proveli-akcii-protesta-protiv-bandery.d?id=750149; www.delfi.ua/news/daily/news/glavnyj-ravvin-ukrainy-ili-bandera-ili-ya.d?id=740180; kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/30/70336; susvet.info/kanets-syabroustvu). Наша стаўленьне да ўзьніклага супрацьстаяньня мы выказалі адназначна (гл. nashaziamlia.org/2010/02/04/2983/#more-2983) – мы на баку ўкраінскага народу. Аднак сітуацыя патрабуе дадатковага тлумачэньня. У якасьці такога падаем артыкул сп-ра І.Лосева. Прапануем чытачам зьвярнуць таксама ўвагу на метады працы НКВД, якія доказна выкрываюцца.

Рэдакцыя.

Далей »

14 лістапада 2009 г. прайшоў “Беларускі Эўрапейскі Форум”

1 снежня, 2009 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

d0a4d0bed180d183d0bc-d091d09dd091-1“Форум” праходзіў у Менску, у памяшканьні ДК МАЗа. Удзельнікі заявілі пра сваю падтрымку паглыбленьню стасункаў Беларусі з Эўрапейскім зьвязам й інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскую супольнасьць. Яны запатрабавалі ад уладаў паважаць свабоду СМІ, свабоду сумленьня і веравызнаньня, сходаў і асацыяцыяў, гарантыяў адкрытых і справядлівых выбараў, аднаўленьня мясцовага самакіраваньня ў Беларусі. Паколькі мы плануем заўтра падаць артыкул аднаго з нашых сталых аўтараў зь яго поглядам на дзейнасьць новаўтворанага “Беларускага Незалежніцкага Блоку” (БНБ), мы вырашылі, што будзе дарэчным спачатку прадубляваць на нашым сайце рэпартаж “Свабоды” пра ўзгаданы вышэй “Форум” (падаецца паводле www.svaboda.org/content/article/1877906.html).

Далей »

Назаві беларускую мову роднай і хатняй!

29 верасня, 2009 | 2 каментарыя

d09dd0b0d188d0b0-d0bcd0bed0b2d0b0

 

 Зварот кіраўнікоў 27 арганізацый і суполак ды лідэраў беларускай інтэлігенцыі да грамадскасці з нагоды перапісу насельніцтва.

Далей »

Зьезд пБНФ: Чарговы крок да заняпаду (частка 1: напярэдадні)

16 верасня, 2009 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

d0b7d091d09dd0a4-1У сувязі з чарговым (ХІІ-м) зьездам Партыі БНФ ва ўсёй г.зв. “беларускай апазіцыі” адбыліся, і несумніўна будуць мець працяг, тыктанічныя зрухі. Думаем, чытачам нашага сайта вядомыя асноўныя факты зьездаўскіх падзей. Аднак мы лічым неабходным дадаткова зафіксаваць іх на нашым сайце і пракаментаваць. Зьвяртаем увагу, з усіх беларускіх СМІ тое, што адбылося, было спрагназавана толькі намі (гл. https://nashaziamlia.org/2009/07/09/2417). Мы гэта нагадваем для таго, каб нашы чытачы і далей параўноўвалі нашу аналітыку з аналітыкай іншых прафінансаваных (“Захадам”), у адрозьненьне ад нас, беларускіх рэсурсаў, і прыходзілі да высновы: грошы ня ёсьць адпаведнік аб’ектыўнасьці. Хутчэй наадварот. Мы гэта шмат разоў даводзілі, паказалі й на гэты раз. На пачатак працытуем, пра што мы папярэджвалі “старых БНФаўцаў” за два месяцы да зьезда, калі яны яшчэ на многае маглі паўплываць:

Далей »

Антыкрызісная платформа АДС. Няўжо антыкрызісная? (Д пр-п 126)

6 верасня, 2009 | 17 каментарыяў

d090d094d0a1У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы