Выстаўляючы гэты зварот Паўночнага брацтва Расеі (аўтарскія памылкі ў знаках, а таксама вылучэньні вялікімі літарамі й тоўстым шрыфтам захаваныя – усё гэта іх вылучэньні), рэдакцыя перасьледуе дзьве мэты: даказаць, што расейская імперыякратыя не дарма баіцца руху рускіх нацыяналістаў (гл. папярэдні артыкул), і паказаць, што ў некаторых рускіх нацыяналістычных арганізацыяў ня толькі прачынаюцца антыімперскія настроі, а і пачынаюць зьяўляцца элементы інтэрнацыяналізму – скажонага, канешне, але тым ня менш. Апошняе надзвычай важна ў сувязі з магчымасьцю значна падвысіць верагоднасьць (праз інтэграцыю з тактычнымі саюзьнікамі) і нашай перамогі над рознымі соцыяпаразітнымі монстрамі – найперш, расейскай імперыякратыяй. Пры гэтым, адначасова, давайце не забываць, што мы – усё-ткі зьмястоўныя беларускія дэмакраты, сапраўдныя інтэрнацыяналісты, сістэмныя гуманісты, а не расісты…
Рэдакцыя.
Далей »