nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.1.3. Польскае пытаньне

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

снежань 1, 2011 | 8 каментарыяў

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.

Далей »

Літварусь і польскае пытанне

Лістапад 20, 2011 | 21 каментарый

Павал Біч


Рэдакцыя падзяляе далёка ня ўсе меркаваньні, выказаныя аўтарам у артыкуле (напрыклад, мы ня згодныя зь яго спадзевам на “беларускіх палякаў”, зусім інакш бачым прыярытэтную вагу тых ці іншых механізмаў нацыянальнага беспамяцтва ва ўмовах расейскага каланіялізму, а вось над прапановай магчымай назвы нашай краіны “Літварусь” лічым вартым падумаць), але выстаўляем матэрыял на сайце, каб прадэманстраваць узор мысьленьня беларуска-літвінскага інтэлігента пачатку ХХІ стагоддзя.

Рэдакцыя.

Далей »

У Варшаве ў Дзень незалежнасьці Польшчы адбыўся марш “правых”

Лістапад 12, 2011 | 6 каментарыяў

Пра важныя падзеі, якія адбыліся ўчора, 11.11.11, у Варшаве, з усіх СМІ, дзеючых у беларускай інфармацыйнай прасторы, паведамілі Беларускае радыё “Рацыя”, тэлевізійны канал “Белсат”, “Еўрарадыё” й іхныя сайты (гл: http://new.racyja.com/news/u-varshave-masavyya-besparadki-na-dzen-nezalezhnastsi-fota;     http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,5738,biesparadki-u-varshavie-na-dzien-niezaliezhnastsi.html;      http://euroradio.fm/report/u-varshave-dzen-nezalezhnastsi-polshchy-adznachywsya-besparadkami-72772). Іншыя “незалежныя СМІ” – напрыклад, тая ж “Свабода” ці “Наша Ніва” – пра іх прамаўчалі, што само па сабе сімптаматычна. З кароткіх інфармацыйных паведамленьняў, узятых з названых ды іншых крыніц, а таксама фота- і відэаматэрыялаў, мы рэканструявалі агульную карціну і зьмест падзей. Спадзяемся, што пазьней нам удасца атрымаць больш дэталёвую інфармацыю, зь якой мы пазнаёмім і вас, нашы чытачы.

Рэдакцыя.

Далей »

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 7)

май 1, 2011 | 23 каментарыя

“ПОЛЬСКІЯ” СПРАВЫ


Хацелася б яшчэ спыніцца на Бічэль-Загнетавай. Спачатку яна вельмі добра ставілася да мяне, а потым я заўважыў, што стала ставіцца варожа. Гэта, відаць, пасьля таго, як я стаў выступаць, што ў нас праводзіцца паланізацыя, выступаць супраць уніі, якая робіцца для паланізацыі.

Далей »

ВЯЛІКІЯ і ЖЫВЫЯ. Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 1)

красавік 30, 2011 | Няма каментараў

Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты. Хто яны? Што гэта за людзі? На меркаваньне рэдакцыі, гэта тыя, хто значную частку свайго жыцьця прысьвячае адстойваньню аб’ектыўных інтарэсаў нашага беларуска-літвінскага народу, хто ў гэтай справе ўпарты, нязломны, непадкупны, хто разумны, дасьведчаны і мае здабыткі… Некаторым можа падацца, што такія людзі могуць быць толькі ў нашым уяўленьні, маўляў, яны – ідэальныя, і таму іх… няма. На шчасьце такія людзі сярод беларускага народу ёсьць. Іх цяпер не рэкламуюць, пра іх сёньня не ўзгадваюць СМІ (у т.л. “незалежныя”, “апазіцыйныя”). Таму за справу азнаямленьня нашага народу з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты вырашыла ўзяцца наша рэдакцыя. Самым яскравым прадстаўніком такіх людзей на Гарадзеншчыне сёньня несумненна зьяўляецца Алесь Мікалаевіч Белакоз. Больш года таму мы, сябры рэдакцыі (далей пазначаныя як АА і НН), пачалі запісваць фрагменты вуснага аповеда Алеся Мікалаевіча пра яго жыцьцё і змаганьне, каб пазнаёміць зь ім вас – нашых чытачоў. Выконваем таксама просьбу Алеся Мікалаевіча і папярэджваем, што пададзены ніжэй тэкст з’яўляецца запісам непасрэднай жывой размовы і таму мае стылістычныя асаблівасьці, характэрныя для вуснай гаворкі… (Усе чорна-белыя ілюстрацыі – фотаздымкі з уласнага архіва спадара Алеся)

Далей »

Чаму захлынулася чарговая беларусiзацыя

люты 13, 2011 | 12 каментарыяў

Павал Біч

Было тры спробы вярнуць уласны нацыянальны твар нашаму народу. Першая – у 1917-30 гады, другая – у 1941-44 гг., i трэцяя – на нашых вачах, у 1990-94 гг. Усе яны скончылiся паразай. Толькi з другой усё адносна ясна – яна iшла пад прыкрыцьцём замежных войскаў, а ўплыў Расеі быў зведзены да мiнiмуму. З адыходам немцаў яна скончылася, яе ўдзельнiкi былi аб’яўленыя памагатымi фашыстаў i цi былi зьнiшчаны, цi эмiгравалi на Захад. Першая спроба скончылася масавым зьнiшчэньнем нацыянальнай iнтэлігенцыi ўключна  з нацыянал-камунiстамi. Трэцяя – абышлася амаль без фiзічнага вынiшчэньня нацыянальнага элементу. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеi ёсьць магчымасьць русiфiкаваць нярускiя народы больш тонкiмi, чым праз масавыя забойствы, спосабамi. Заўважым, што на iншыя народы былых Саюзных Республiк гэтыя спосабы не падзейнiчалi. Ад Эстонii да Кiргiзii прайшла незваротная хваля нацыяналiзацыi, i, здаецца, Расея з гэтым зьмiрылася [пакуль будзе “Расея”, яна з гэтым не зьмірыцца. – Рэд.].

Далей »

Ці дадуць беларусам стаць “Швейцарыяй”

люты 10, 2011 | 23 каментарыя

Сяргей Высоцкі

Перад тым, як прыступіць да канчаткована аналізу ваколвыбарчай сітуацыі, мы вырашылі выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў, якія паступілі ў рэдакцыю ад нашых чытачоў і няштатных аўтараў за апошнія тыдні. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені таксама закранаюць тэму выбараў. Першым выстаўляем артыкул старшыні Арганізацыйнага камітэту Беларускай партыі Свабоды (АК БПС) Сяргея Высоцкага.

Рэдакцыя.

Далей »

600 гадоў беларуска-польскім стасункам. Час падвесьці вынікі

Лістапад 21, 2010 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі


Галоўнае, з-за чаго розныя “бенедзікты” могуць заяўляць, што “польскага імпэрыялізму і сусьветнага сіянізму не існуе”, а тыя, хто пра іх кажа – “сьвіньні” (гэты факт прыведзены ў папярэднім матэрыяле), абумоўлена тым, што абсалютная большасьць людзей проста ня ведаюць фактаў ці забыліся пра іх. Так атрымалася, што ў папярэднім матэрыяле мне давялося закранаць праблему сіянізму, апаніруючы ў тым ліку і “бенедзіктам”. Час узгадаць і польскі імперыялізм… 13 лістапада ў Менску, у Палацы мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысьвечаная 600-годдзю Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы і 660-годдзю Вялікага князя Вітаўта. Яе праводзіў аднайменны грамадскі аргкамітэт. На гэтай канферэнцыі адмысловае паведамленьне рабіў і я. Ніжэй падаю яго тэкст.

Далей »

На “Свабоде” блакуецца абмен думкамі, пошук ісьціны, затое свабода для ліберастычна-дэгенератыўнага сьцёбу (частка 2; Дпр-п 129)

Лістапад 18, 2010 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі




Падам яшчэ некалькі выпадкаў неабгрунтаванага блакаваньня “Свабодай” маіх, і, як высьвятляецца, ня толькі маіх каментароў (неабгрунтаванага з пазіцыі пошуку ісьціны, абароны аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу).

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 3: адкрытым тэкстам – чаму)

жнівень 31, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя


Нечакана адкрыты матэрыял па тэме, якую мы разглядаем, зьявіўся яшчэ тыдзень таму на сайце радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/2134577.html). Адзін з журналістаў гэтага радыё вырашыў апытаць трох палітолагаў на тэму, ці зьбіраецца Еўразьвяз неяк выкарыстоўваць канфліктную сітуацыю паміж “Беларусьсю” і “Расеяй” у сувязі з будучымі “выбарамі” ў Беларусі. Адказы атрымаліся на дзіва вочараскрывальныя і мозгапрасьвятляльныя літаральна для ўсіх, хто цікавіцца зьместам падзей у Беларусі, а таму асабліва важныя для нас – актывістаў Беларускага дэмакратычнага руху.

Далей »

Сацыяльныя паразіты

жнівень 15, 2010 | 12 каментарыяў

Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)

Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым – абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Як літвіны праз 600 год ня трапілі на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць славутых продкаў

Ліпень 25, 2010 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя



Пра тое, што некалькі дзён таму на тэрыторыі Польшчы маштабна адзначалася 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, ведаюць напэўна ўсе чытачы нашага сайта. Але ў гэтай падзеі былі істотныя моманты, інфармацыю пра якія наўрад ці дзе-небудзь можна сустрэць. Між тым, тое, пра што мы паінфармуем ніжэй у сувязі  з арганізацыяй і правядзеньнем гэтага мерапрыемства, на наш погляд, павінны ведаць усе беларусы. Бо мае сэнс ведаць сапраўдную рэчаіснасьць, а ня міфы пра яе…

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 12: адсутнасьць маральных прынцыпаў спачатку прымушае “палітыкаў” замоўчваць Праўду, а затым ператварае іх у закладнікаў чужой волі, здраднікаў і злачынцаў)

май 31, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

23. У папярэдніх частках данай серыі матэрыялаў мы імкнуліся дайсьці да праўды адносна тых падзей, якія адбыліся 10 красавіка пад Смаленскам, а празь іх да той Праўды пра сітуацыю ў сьвеце, якую гэтыя падзеі высьвецілі. Час паразважаць пра палітыку і палітыкаў (матэрыял ілюструецца калажам з выявай польскіх “левых”, якія ўключаюць Туска, Камароўскага, Сікорскага, Кліха, іншых, падпісаным “Пальшавікі”; справа на ўстаўцы пададзена фота Васіля Блахіна, які ў 1940 годзе менш чым за месяц асабіста расстраляў каля 7.000 палякаў і беларусаў пад Катыньню; каб ня вымарацца крывёй, Блахін апранаў скураны фартук, страляў зь нямецкага “вальтэра”, бо той ня так пераграваўся; за сваю працу ён атрымаў званьне генерала НКВД і памёр ў 1955 годзе у сваёй маскоўскай кватэры ў атачэньні блізкіх і паплечнікаў…).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 9: ці здалі іспыт сусьветныя СМІ?; Д пр-п 127)

май 27, 2010 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

20. Грамадскае прызначэньне сродкаў масавай інфармацыі заключаецца ў тым, каб даваць людзям калі не сістэмныя Веды пра Сьвет і месца чалавека ў ім, дык хаця б праўдзівыя зьвесткі аб падзеях рэчаіснасьці. Натуральна, што пры гэтым СМІ павінны зьвяртаць увагу найперш на найбольш актуальныя, грамадскі значныя падзеі. Паколькі мы на 90% ужо ведаем, што адбылося пад Смаленскам 1,5 месяцы таму, паколькі актуальнасьць гэтай падзеі для далейшага лёсу ўсёй людскай цывілізацыі, а тым больш Цэнтральна-Усходняй Еўропы, наўрад ці сёньня можна перабольшыць, сапраўдныя абставіны падзеньня самалёта з вышыні некалькі метраў, “якое прывяло да сьмерці ўсіх 96 чалавек, уключаючы прэзідэнта Польшчы”, ператвараюцца ў крытэр для ацэнкі таго, як сусьветныя СМІ выконваюць свае грамадскія абавязкі. Акрамя таго, гэтая ацэнка дае дадатковую магчымасьць спрагназаваць паводзіны СМІ ў іншых, ня менш крытычных абставінах.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 8: меркаваньні амерыканскага эксьперта па PRу)

май 23, 2010 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя

Нядаўна варшаўская газена Nasz Dziennik надрукавала інтэрвю на нямецкай мове з амерыканскім прафесарам Дж.Маклам Уолерам, сьпецыялістам па прапагандзе і контрпрапагадзе зь Інстытута сусьветнай палітыкі ў Вашынгтоне (http://smolensk-2010.pl/2010-05-15-altes-erbe-der-tschekisten.html). Падаем зьмест гэтага інтэрвю ў перакладзе з расейскай (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/23/72596.shtml). Матэрыял ілюструе карыкатура з аднаго з польскіх выданьняў “Польская левіца на каленях перад царом-бацюшкай”.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 7: наш аналіз)

май 11, 2010 | 12 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Гэтая частка матэрыяла ілюструецца спадарожнікавым фота месца аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы (гл. зьлева). На ёй дзьве стрэлкі паказваюць на пачатак пасадачнай паласы Смаленскага аэрадрома, адна – тое месца, дзе знаходзяцца часткі разьбітага самалёта (абведзена жоўтым). На фота паказаны таксама Пуцін і Туск.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 1: зьвесткі з розных крыніц)

красавік 26, 2010 | 7 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Як лёгка здагадацца, гаворка пойдзе пра нядаўнюю аварыю самалёта, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка, два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы, галоўны банкір і галоўны штабны афіцэр гэтай краіны, дзесяткі дэпутатаў польскага Сойму (у асноўным ад правіцы), іншыя палітыкі, вайскоўцы, сьвятары каталіцкай царквы, ахова і экіпаж самалёта – разам 96 чалавек.  Вось тут: www.svaboda.org/content/article/2009717.html можна паглядзець сьпіс ахвяраў катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы, іх біяграфіі, здымкі. Аднак мы не выказваем спачуваньня польскаму народу ў сувязі з гэтай трагедыяй – мы проста прамаўчым. Як кажуць, пра нябожчыкаў альбо добра, альбо ніяк. Прычына нашага “ніяк” ёсьць відавочнай. Вось тут: nashaziamlia.org/2009/01/08/1712 – мы прасілі польскіх палітыкаў адмяніць акцыю пад назвай “Карта паляка”, якая ёсьць ня проста праявай немаральнага стаўленьня польскай палітычнай эліты да беларуска-літвінскага народу, а чарговым ганебным актам польскай імперскай агрэсіі ў адносінах да сваіх бліжэйшых суседзяў (аналагічныя паводзіны з боку палякаў шмат разоў вядомыя за апошнюю 600-гадовую гісторыю). Акрамя таго, гэты імперскі акт быў падпісаны Лехам Качыньскім, ды яшчэ ў суправаджэньні якіх словаў! (гл. тут: nashaziamlia.org/2008/12/30/1706). Мы далі больш за год тэрміну на адмену гэтай ганебнай “карты” і папярэдзілі, што ў выпадку невыкананьня нашых патрабаваньняў польскія палітыкі, якія яе прасоўвалі, будуць аб’яўлены ворагамі беларускага народу. На жаль, да нас не прыслухаліся, а таму мы вымушаны былі выканаць свае абяцаньні (гл. тут: nashaziamlia.org/2010/02/24/3087). Такім чынам, цяпер мы мусім быць пасьлядоўнымі й павінны лічыць так: у авіякатастрофе загінулі многія польскія імперыялісты, а гэта значыць… ворагі нашага беларуска-літвінскага народу. Пад № 4.

Далей »

Не Еўрапарламенту ўказывать Украіне, каго прызнаваць Героямі

сакавік 1, 2010 | 2 каментарыя

Заява Палітвыканкаму УА “Свабода” (паводле www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/013898)

d0a3d0bad180d0a1d0b2d0b0d0b1d0bed0b4d0b0


Дзякуючы падказцы аднаго з нашых чытачоў, выстаўляем важную заяву Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свабода” з нагоды вартага жалю рашэньня Еўрапарламенту. Раім нашым чытачам зьвярнуць увагу, наколькі блізкім ёсьць разуменьне як сёньняшніх, так і гістарычных падзей намі – беларусамі-літвінамі – і сапраўднымі ўкраінскімі дэмакратамі.

Рэдакцыя.

Далей »

Украінцы ня згодныя з ацэнкай Еўрапарламентам Сьцяпана Бандэры. Мы – таксама.

люты 27, 2010 | 7 каментарыяў

Паводле http://www.svaboda.org/content/article/1969594.html

d09fd0b0d0bbd18fd0bad196-d0b7d0bdd0bed19eУ сваёй учорашняй рэзалюцыі Еўрапарламент асудзіў і заклікаў перагледзець рашэньне былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі надаць званьне Героя Украіны кіраўніку Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН) Сьцяпану Бандэру. Заклік адмяніць адпаведны ўказ Юшчанкі “зьяўляецца прыкрым элемэнтам прынятай учора Еўрапарламентам рэзалюцыі”. Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў старшыня Камітэту ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыс Тарасюк.

Далей »

Польскія імперыялісты – вораг беларускага народу №4 (Д пр-п 112б)

люты 24, 2010 | 26 каментарыяў

Рэдакцыя.

d09fd0bed0bbd18cd181d0bad196d18f-d196d0bcd0bfd0b5d180d18bd18fd0bbd196d181d182d18b-11Больш за год таму ў артыкуле, прысьвечаным “Карце муда́ка” і “беламу сьцярвятніку”, мы заявілі, што “калі да 1 студзеня 2010 г. акцыя з польскай “картай” ня будзе спынена і адмененая, польскія імпер-шавіністы будуць аб’яўлены намі чарговым (№4) ворагам нашага беларуска-літвінскага народу (гл. месца, падрыхтаванае пад Д пр-п 112б). Прааналізаваць, як выглядае сітуацыя ў дадзеным пытаньні, і выканаць сваё абяцаньне мы зьбіраліся адразу пасьля завяршэньня аналізу актуальнага стану расейскай імперыякратыі, які мы робім цяпер. Аднак так складаюцца абставіны, што мы вымушаны перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі, каб выканаць сваё абяцаньне што да польскіх імперыялістаў ужо зараз.

Далей »

Што можа быць горш, чым ніякай падтрымкі з боку “Эўропы” для беларускай дэмакратыі?

люты 15, 2010 | 3 каментарыя

Рэдакцыя

d0add19ed180d0b0d0bfd0b5d0b9d186d18bНа папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты.

Далей »

Старонка 3 з 512345
  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы