Рэдакцыя.
Адным з сацыялагічных адкрыцьцяў нашай рэдакцыі зьяўляецца наступны феномен: большасьць людзей ня здольны ўспрымаць рацыянальна аргументаваную інфармацыю для выпрацоўкі ўласнага стаўленьня да рэчаіснасьці. Яны арыентуюцца на іншыя “апоры”. Самым істотным з апошніх зьяўляецца стаўленьне да тых ці іншых падзей іх (большасьці людзей) грамадскага асяроддзя. Істотнае значэньне маюць таксама “аргументы” масавых СМДІ, якія першымі даходзяць да іх (на тое гэтыя сродкі і “масавыя”). А яшчэ маюць значэньне меркаваньні тых асоб, якія ўспрымаюцца людзьмі як аўтарытэты. І хаця ў масавага чалавека “аўтарытэтамі” далёка не заўсёды зьяўляюцца маральныя асобы, для сябраў нашай рэдакцыі прыстойнасьць чалавека, надзейна правераная практыкай жыцьця, важыць ня менш за яго інтэлектуальныя здольнасьці. Апошнія ўласьцівасьці вызначылі тое, што ў якасьці чалавека, да якога мы раім прыслухацца нашых чытачоў у інтэрпрэтацыі падзей найноўшай гісторыі, стаў Барыс Стамахін (гл. фота зьлева). Ён вядомы расейскі дысідэнт, пра якога з 2006 г. шмат разоў пісалі мы і пра якога далей скажа пані Алёна Васільева (фота справа). Інтэрвю Стамахіна пані Алёне ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=72bm4Ko2ljM. Ніжэй падаецца яго скарочаная атэкстоўка і наш невялікі каментар.