Aлесь Астроўскі
У першыя дні жніўня – самага адпаведнага месяца для “легалізацыі” па-ціхаму праз СМІ розных ідэек – на радыё “Свабода” ўсплыла праблематыка ўзаемаадносін беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі (і ў сёньняшніх трагічных этнацыдна-генацыдных варунках!) з рознымі ксенаэтнічнымі групамі, на шчасьце прысутнымі пакуль у меншасьці на нашай зямлі. Я вырашыў паўдзельнічаць ў дыскусіі па некаторых матэрыялах, якія прайшлі там. У выніку атрымалася вялікая і, што найважней, хрыстаматыйная ілюстрацыя, вартая таго, каб быць зафіксаванай на нашым сайце. Лічу, што матэрыял патрэбны і для нашых чытачоў, і для гісторыі, і для будучага падручніка па зьмястоўнай дэмакратыі й сістэмным гуманізьме (зьлева фота Ігара Банцара – 1, Леаніда Стонава – 2).