Валеры Грыцук (незалежны палітолаг, з замежжа)
На Усход ад ЭўраЗвязу (ЭЗ) дыктатары аб’ядноўваюцца, іхні клан павялічваецца. Азербайджанскі дыктатар таксама зладзіў “рэферэндум” дзеля сваёй пажыцьцёвай улады. А што Эўропа? Зразумела, што геаграфічна Беларусь – гэта Эўропа. Але… выключна геаграфічна. 19 сакавіка г.г. на саміце краін ЭЗ зацьверджана праграма “Усходняе Партнэрства”. Гэта праграма фінансавай дапамогі на 600 мільёнаў эўра для 6 краін (Грузія, Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан і Беларусь ). Да апошняга моманту ўдзел Беларусі быў пад пытаньнем. На папярэдняй нарадзе міністраў ЭЗ было прынятае фармальнае рашэньне уключыць Беларусь. Але пытаньне заставалася. Саміт такі зацвердзіў удзел Беларусі. Добра гэта ці дрэнна?