І яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны даце 3 ліпеня. Яго аўтар Сяргей Абламейка. Узята з www.svaboda.org/content/transcript/1767981.html.
Рэдакцыя
І яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны даце 3 ліпеня. Яго аўтар Сяргей Абламейка. Узята з www.svaboda.org/content/transcript/1767981.html.
Рэдакцыя
Рэдакцыя
Сёньня, 3 ліпеня, у чарговы раз у лукашэнкаўскай РБ пад назвай “Дзень незалежнасьці” адзначаецца вызваленьне Менску з-пад нямецкай акупацыі. Сэнс наўмыснага сутыкненьня і перамешваньня розных, не зьвязаных паміж сабой паняцьцяў, датаў, падзей, ацэнак зразумелы – задача цяперцаў збэсьціць сьвятое для кожнага прыстойнага беларуса паняцьце Незалежнасьці (найперш, ад расейскай імперыі), максімальна дэзарыентаваць і перайначыць ягоны сьветагляд. Цяперцы працягваюць рабіць сваю чорную справу, а мы - працягваем змагацца зь ёй. Наш метад – праўда. Вы жадаеце, каб паняцьце незалежнасьці ў новых пакаленьняў беларусаў зьвязвалася з Другой сусьветнай вайной? Добра. Пагаворым пра вынікі гэтай вайны. Мы ўзялі тэкст Георгія Кутузава (адсюль: www.ari.ru./doc/?id=3270), трохі адаптавалі пад беларускія рэаліі й падаем ніжэй.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам - суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” - падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”, як і яго носьбітаў… Пачнем з матэрыяла Валянціна Жданко “Спачатку — мараторый, потым — статус у ПАРЭ”, пададзенага тут: www.svaboda.org/content/article/1760756.html. Франц Аўдзей
Чалавек у крытычнай сітуацыі, кожны на свой лад і ў меру сваіх асабістых уласьцівасьцяў, вырашае свае праблемы. Часта ён зьвяртаецца па дапамогу да сяброў. Значна складаней, калі ў бядзе знаходзіцца краіна, якая, уласна кажучы, ня мае сяброў. Пра так званы ўсходні вектар трапна напісалі Павел Біч і Алег Гаеўскі ў артыкуле “Нашае сёння”, таму няма неабходнасьці паўтарацца. Нацыянальна сьвядомыя беларусы і, перш за ўсё інтэлегенцыя, павінны стварыць новыя сілы супраціву каланізацыі краіны. Гэтаму будзе супраціў як на Ўсходзе, так і на Захадзе. Розныя ваколпалітычныя хаўрусы, каб застацца пры сытнай кармушцы, будуць перафарбоўвацца, перафармоўвацца, словам, рабіць усё, каб не дапусьціць да сьвядомасьці людзей ідэі нацыянальнага адраджэньня Беларусі.
Барыс Керзач
Мяне трохі зьдзіўляе пазіцыя некаторых нашых беларускіх дзеячаў, для якой якраз і прызначаны выраз “101-е кітайскае папярэджаньне”. Я кажу пра перадпапярэдні матэрыял, прысьвечаны ініцыятыве і працы сп-ра Якавенкі. У цэлым добрая справа, але я пра стыль. Вы думаеце, цяперскае начальства РБ ня ведае, што робіць этнацыднае злачынства? Ведае! Вы думаеце, яго пра гэта не папярэджвалі? Папярэджвалі! Шмат разоў і ўсе апошнія 15 гадоў. Для гэтага былі створаны і ТБМ, і ТБШ, і ТБВШ. Дарэчы, сп-р Астроўскі – ініцыятар стварэньня і кіраўнік ТБВШ [Таварыства беларускай вышэйшай школы. – Рэд.] – яшчэ ў 1996 годзе сабраў подпісы ледзь не сотні выкладчыкаў усіх трох універсітэтаў Гародні пад зваротам, у якім новае начальства заклікалася да пераводу Вышэйшых навучальных устаноў Беларусі на беларускую мову [зварот быў перададзены ў Вярхоўны Савет РБ, у Раду міністраў, у Гродзенскі аблвыканкам. – Рэд.]. Пару гадоў таму была выдатная акцыя КХП з папярэджаньнем чыноўнікаў аб адказнасьці за этнацыд [гл. nashaziamlia.org/2007/08/31/868 – Рэд.]. Вось цяпер ініцыятыва Белага і Якавенкі… Аналагічных зваротаў дзясяткі, але з вынікамі пакуль слабавата. Таму мне здаецца, варта зайсьці і зь іншага боку. На пачатак давайце пазнаёмімся зь некаторымі падзеямі ва Украіне (узята адсуль: http://top.rbc.ru/politics/25/05/2009/305908.shtml).
Рэдакцыя
Працуючы над папярэднім матэрыялам, мы сутыкнуліся са спрэчкай, якая разгарэлася ў кастрычніку летась на старонках “Народнай волі” паміж сп-рамі Васілём Якавенкам і Зянонам Пазьняком. Спрэчка была справакаваная выхадам кнігі ўспамінаў Галіны Вашчанкі (цяпер Пазьняк) “Беларусь у сэрцы”. Праз гэтую кнігу абодва названыя вышэй сп-ры абвінавацілі адзін аднаго ў розных грахах. Мы палічылі неабходным зафіксаваць факт дадзенай спрэчкі. Падаем спачатку пазіцыю сп-ра Якавенкі, затым Пазьняка, а затым і нашыя развагі.
Васіль Якавенка (каардынатар; гл. фота) і яшчэ больш за 200 сяброў і прыхільнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Інстытут нацыянальнай памяці”

Нядаўна да цяперашніх ўладаў Беларусі быў дасланы зварот, сэнс якога выказаны ў загалоўку, а поўны тэкст падаецца ніжэй. Гэты зварот быў надрукаваны ў газеце “Наша слова” №24 (915) за 17 чэрвеня 2009 г., а таксама “Нашай нівай” (гл. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27179), сайтам “Пагоні” (http://pagonia.org/index.php?option=com_content&task=view&id=31105&Itemid=20). Пэўную інфармацыю аб падзеі падало і радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/1753194.html). Мы заўсёды гатовыя падтрымаць падобныя ініцыятывы, а іх арганізатарам з прыемнасьцю выказаць падзяку. Ніжэй падаем тэкст звароту і наш кароткі каментар да яго.
Рэдакцыя.
Віктар Увераў
Апошнім часам мы рэдка карыстаемся паслугамі сайта рускіх шавіністаў “арі.ру” з-за таго, што іх імперскасьць, шавінізм і верагодная прыналежнась да расейскіх сьпецслужбаў выпінаюць усё больш выразна. Аднак выпадкі, калі іх матэрыялы ў значнай ступені адпавядаюць і нашым поглядам, усё яшчэ бываюць. Да такіх належыць і пададзены ніжэй артыкул, прысьвечаны пазіцыі што да нядаўніх выбараў у Іране (артыкул узяты з www.ari.ru./doc/?id=3288).
Рэдакцыя.
Яўген Мурашка
З 8-га па 29-е верасьня у Беларусі плануецца правядзеньне шырокамаштабнага вучэньня “Захад” з удзелам дзьвюх расейскіх армій у поўным складзе. Калі браць за узор штатны расклад 58-й расейскай арміі, якая ўдзельнічала ў агрэсіі супраць Грузіі, то у лічбах гэта можа выглядаць наступным чынам:
Аляксандр Мілінкевіч

У адказ на зьяўленьне артыкула М.Падаляка ў рэдакцыю “НВ” быў дасланы ліст А.Мілінкевіча і яго артыкул. І.Сярэдзіч нэрвова адрэгаваў на пасланьне Мілінкевіча, але яго артыкул надрукаваў (26.05.2009 №79-80). Ніжэй мы падаем усе гэтыя дакументы – ліст Мілінкевіча, адказ на яго Сярэдзіча, артыкул Мілінкевіча (усё ўзята з http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14494) – а затым і наш кароткі каментар.
Рэдакцыя.
Міхаіл Падаляк
Набліжаецца чарговая правальная (і гэта ўжо бачна цяпер) прэзідэнцкая выбарчая кампанія. У апазіцыі ажывілася традыцыйная валтузьня, зьмет якой ня мае ніякага дачыненьня да інтарэсаў беларусаў, а зьвязаны ў асноўным з перахопам рэсурсаў і выкананьнем агентурных заданьняў прарасейскіх імперскіх ці празаходніх псеўдаліберальных сіл. Відаць, пачаткам гэтай валтузьні варта лічыць артыкул вядомага правакацыйнага журналіста М.Падаляка, які “Народная воля” надрукавала 19 траўня г.г. у №75-76 (адрас у сеціве: http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14390). Мы вырашылі зафіксаваць падзею. З гэтай мэтай мы падаем артыкул і Падаляка, і рэакцыю на яго А.Мілінкевіча. Як звычайна, у канцы мы пададзім наш кароткі каментар на абодва матэрыялы.
Рэдакцыя.
Віктар Дольнік
Працягваем шукаць «карані рэлігіі» ў псіхічных уласьцівасьцях чалавека. Падаем версію вядомага расейскага этолага (эталогія – навука аб паводзінах жывёл) В.Р.Дольніка. Ніжэй выстаўлены невялікі адаптаваны ўрывак зь яго кнігі «Выйшлі мы ўсе з прыроды. Размовы пра паводзіны чалавека ў кампаніі птушак, зьвяроў і дзяцей» (кніга выйшла ў 1996 г., нашмат апярэдзіўшы Докінза). Яшчэ ніжэй пададзены наш каментар. Матэрыял ілюструе фота аўтара і вокладка яго новай кнігі.
Рэдакцыя.
(Паводле elementy.ru/lib/430679?context=3042702&discuss=430679, скарочана).
Рычард Докінз
Псіхічная схільнасьць да рэлігіі
Ідэя аб псіхічных пабочных прадуктах натуральным чынам выцякае з дасьледаваньняў у важнай галіне навукі – эвалюцыйнай псіхалогіі, якая хутка разьвіваецца. Яшчэ адзін прыхільнік ідэі аб тым, што рэлігія зьяўляецца пабочным прадуктaм карысных псіхічных уласьцівасьцяў – псіхолаг Пол Блум – заўважыў, што ў дзяцей ёсьць натуральная схільнасьць да дуалізму. Паводле яго меркаваньня, людзі, а асабліва дзеці – прыроджаныя дуалісты і рэлігія зьяўляецца пабочным вынікам гэтага інстынктыўнага дуалізму.
Рычард Докінз (Richard Dawkins; раздзел з кнігі «Бог як ілюзія», 2008 г.; узята з http://elementy.ru/lib/430679, скарочана).
Р.Докінз – брытанскі навуковец-этолаг, папулярызатар навукі, лаўрэат мноства літэратурных і навуковых прэмій. Кнігі Докінза становяцца бэстсэлерамі (у 2006-м ён быў прызнаны аўтарам года па версіі Reader’s Digest), выклікаюць бурлівыя дыскусіі. Яго творы – гэта навуковыя працы, адрасаваныя шырокай аўдыторыі. У выданьні, вокладку якога вы бачыце, аўтар даказвае: каб быць шчасьлівым, неабавязкова шукаць найвышэйшае суцяшэньне за межамі нашага сьвету. Мы падаем урывак з гэтай кнігі з-за таго, што аўтар лічыць сябе маністам, і каб паказаць, што толькі такі сьветагляд дае магчымасьць без абмежаваньняў шукаць праўду (нагадваем, у адпаведнасьці з нашай сьветагляднай дактрынай сапраўдны Бог падае сябе ў форме праўды рэчаіснасьці). Аднак мы супраць фанабэрыстага стыля сп-ра Докінса. Мы аб гэтым абвяшчаем, а дзе-нідзе, там дзе гэта выглядала найбольш непрыстойна, скарацілі тэкст.
Рэдакцыя.
Павел Бiч (аўтар), Алег Гаеўскі (сааўтар)
(Абвестка рэдакцыі: гэты артыкул быў выстаўлены 15 траўня. Аднак у ім была шкодная праграма, якая блакавала працу сайта ў тых, хто карыстаўся Internet Explorer. Таму мы вымушаны былі пераставіць артыкул на новае месца, каб ачысьціць яго)
Здушэнне беларускай мовы i культуры, насаджэнне ў нас усяго рускага; перадача (продаж) у рускiя рукi такiх стратэгiчных каштоўнасцяў, як газа- i нафтаправоды; вайсковыя дамовы аб «коллективной безопасности» (з штабам у Маскве!); бясконцыя ваяжы нашага “правадыра” ў Маскву, ягоныя пацалункi з выпрошваннем там чагосьцi, заявы аб тым, што “беларусы з рускiмi адзiны народ”, якi “ляжа пад танкi НАТА, калi яны пойдуць на Маскву”; антызаходняя азiяцка-расейская рыторыка ў прамовах па знешняй палiтыцы i гэтак далей пераканаўча сведчаць, што Беларусь была i ёсць калонiяй Расеi з 1794 г. І на кожную небяспеку страты ўлады (напрыклад, ад iмпiчменту ў 1996 г. «нашага» прэзiдэнта выратаваў расейскi дэсант перамоўшчыкаў, якi i абдурыў Шарэцкага) Масква зрэагуе так, як i належыць - гэта значыць дакладным ударам, так што наша абалваненае афiцэрства з паперкамi аб калектыўнай бяспецы нават не зразумее, у чым справа.
Імануэль Кант
Імануэль Кант
Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы - гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…
Рэдакцыя.
Сяргей Сурба (аўтар тэкста; разьлічваем, што фота нам яшчэ будзе перададзена), Алена (аўтар вершаў)
Да нас у рэдакцыю зьвярнуўся аўтар гэтага тэкста. Тэма, якую ён разам з групай асоб уздымае, нам падалася важнай. З апавяданьня сп-ра Сяргея вынікала, што многія, да каго ён зьвяртаўся, у т.л. і з каляўладных колаў, таксама падзялялі яго клопат, але канкрэтна дапамагчы – адмаўляліся. Ня бралі да друку ніжэй пададзены тэкст і розныя выданьні. У выніку, ён прыйшоў да нас…
Рэдакцыя.
Валеры Грыцук
Напісаў я гэты артыкул адразу па сустрэчы “партнераў” у Празе [гаворка пра сустрэчу чыноўнікаў ЕЗ і РБ. – Рэд.], але перш чым апублікаваць, хацеў пабачыць рэакцыю эўрапейскага грамадзтва. Але гэтая тэма была мала цікава для эўрапейскіх медыя. А таму ўжо можна сказаць, што для Эўропы гэта праект кшталту: галоўнае працэс, а не вынік.