nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.5. Расея

Украінская Рэвалюцыя — выклік для Еўропы : паралелі зь Беларусьсю

Сакавік 2, 2014 | Каментары (3)

Высоцкі

 

 

Ніжэй падаем тэкст выступу кіраўніка АК Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага на міжнародным “Круглым стале”, які адбыўся 27 лютага г.г. у Вільнюсе, у Сейме Летувы. У канферэнцыі бралі ўдзел шэраг амбасадараў, міністры і дэпутаты  Латвіі, Летувы, Украіны. Лічым, што даны выступ вядомага беларускага палітыка дае шмат тлумачэньняў што да сітуацыі ва Ўкраіне, Беларусі й вакол гэтых краін.

Рэдакцыя.

Далей »

Расейская імперыякратыя аб’явіла вайну ўкраінскаму народу — злачынства, якому ня будзе прабачэньня!

Сакавік 2, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

ВАЙНА

 

Сёньня, 1 сакавіка 2014 года, нягледзячы на выхадны дзень, Савет Федэрацыі Расеі прагаласаваў (адзінагалосна) за “ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Украіны”. Старшыня Савету Федэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што пастанова аб выкарыстаньні расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны ўступае ў сілу з моманту яе прыняцьця. Савет Федэрацыі сабраўся па просьбе Пуціна.

Далей »

Ад саветчыны да рускасьці

Люты 25, 2014 | Каментары (9)

Мамонаў 5

 

Выстаўлены ніжэй тэкст узяты намі з г.зв. “Блакнота рускага недабітка” (http://ugunskrusts83.livejournal.com/). Аўтар яго нібы і невядомы, але па стылі й індэйных прынцыпах артыкул напэўна належыць аўтару папярэдняга артыкула — рускаму нацыяналісту Фёдару Мамонаву. Лічым, што гэты тэкст можа быць цікавы ня толькі рускім, а і тым, хто цікавіцца беларускай ідэалогіяй і палітыкай. Дзякуючы гэтаму артыкулу перад намі вымалёўваецца яшчэ адзін тып “рускага нацыяналіста” (узята адсюль: http://ugunskrusts83.livejournal.com/358633.html; дзіўная ілюстрацыя адтуль жа).

Далей »

Імперская шызафрэнізацыя сьвядомасьці рускай “эліты” робіць яе дэмакратычную місію невыканальнай

Люты 24, 2014 | Няма каментараў

Носаў 1Нядаўна мы пісалі пра “ўкраінскую шызафрэнізацыю “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці (http://nashaziamlia.org/2014/01/31/6326/).  І вось на днях сустрэлі дастаткова глыбокі аналітычны артыкул Алега Носава, у якім ўзьнята блізкая праблема. Гаворка пра імперскую шызафрэнізацыю ўсё той жа сьвядомасьці, выкліканую на гэты раз стаўленьнем “рускіх нацыянал-патрыётаў” да розных версій расейскай імперыі — царскай (да 1917 г.), бальшавіцка-сіянісцкай (1917-99 гг.), цяперашняй пуцінска-алігархічнай, плануемай “Пятай”. Добра, калі думкі рэдакцыі й іншых людзей (асабліва ў даным выпадку — рускіх) супадаюць. Па-першае, гэта пацьвярджае правільнасьць нашых ранейшых уяўленьняў, а, па-другое, дазваляе проста выставіць ужо гатовы тэкст, а затым пракаментаваць яго. Што мы і зрабілі… (узята адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/missiya-nevypolnima.htm).

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 2: меркаваньні Барыса Міронава)

Люты 19, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Міронаў 1 

 

Перад тым, як прыступіць да ўласнага аналізу кантужаных украінскім Майданам у Расеі й цяперашняй Беларусі, мы вырашылі выставіць у пісьмовым выглядзе выступ па гэтай тэме аднаго зь вядучых “рускіх нацыяналістаў” Барыса Міронава. Мы ўжо паведамлялі, што знайсьці ў Расеі сапраўдных рускіх нацыяналістаў усё яшчэ складана, таму заклікаем перацярпець імперскі прымешак у выступе (асабліва ў пачатку) гэтага ў цэлым заслужанага рускага чалавека (узята адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/b_mironov_oligarkhi_prosypajutsja_v_kholodnom_potu_majdan/2014-02-18-15751).

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 1: іх думкі й словы)

Люты 17, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

НовікаўПасьля нядаўняга нашага матэрыяла з блізкай назвай (гл. http://nashaziamlia.org/2014/02/13/6409/) мы вырашылі паказаць яшчэ адну групу “ўзбуджаных”. Цяпер гэта будуць прадстаўнікі й прыслужнікі расейскай імперыякратыі. У прынцыпе, погляды людзей падобнага тыпу на незалежнасьць, дэмакратыю, самастойнае дзяржаўнае існаваньне суседніх з расейскай імперыяй народаў даўно вядомыя і мала каму цікавыя. Але апошнім часам у іх выказваньнях сталі праступаць акцэнты, якіх нядаўна яшчэ не было (ці яны былі схаванымі) і на якія мы палічылі вартым зьвярнуць увагу нашых чытачоў. Натуральна, усё гэта справакавана актуальнымі падзеямі ва Ўкраіне.

Далей »

Зварот да данскіх казакоў

Люты 16, 2014 | Каментары (4)

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана — паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

Люты 15, 2014 | Каментары (4)

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты — гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

Далей »

Узбуджаныя Майданам

Люты 13, 2014 | Няма каментараў

НСРПадзеі ва Ўкраіне несумніўна стымулююць нацыянальна-дэмакратычную думку ў іншых славянсткіх краінах, у т.л. і ў расейскай імперыі. Ня так даўно мы выстаўлялі некаторыя матэрыялы, прысьвечаныя гэтай зьяве (гл, напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2013/11/13/6052/; http://nashaziamlia.org/2013/11/26/6117/; http://nashaziamlia.org/2013/12/03/6141/; http://nashaziamlia.org/2014/01/31/6326/; http://nashaziamlia.org/2014/02/05/6366/). Артыкул, які падаецца ніжэй, дэманструе варыянт больш палітычнага, чым ідэалагічнага, думаньня (яго назва: “Палітычная барацьба — нацыянальная ўлада — дабрабыт краіны”; аўтар Вялес Алег — сябра НСР; артыкул узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/politicheskaya-borba-nacionalnaya-vlast.htm). Яго, на наш погляд, таксама вырта зафіксаваць на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Вадзім Штэпа: “Атаесамленьне «рускасьці» й «імперскасьці» — найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны паміж рускімі ды ўкраінцамі”

Люты 5, 2014 | Каментары (1)

(Узята адсюль: http://svpressa.ru/world/article/81693/; ніжэй — фота аўтара)

Штэпа 1

 

“Адказваючы на пытаньне аб буйных расейскіх інвестыцыях ва ўкраінскую эканоміку, прэзідэнт Пуцін матываваў іх тым, што ўкраінцы зьяўляюцца «брацкім народам». Зразумела, публіка паставілася да такога тлумачэньня ськептычна — усім ясна, што ў міждзяржаўных дачыненьнях галоўную ролю маюць палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Аднак наколькі сёньня наогул дарэчная гэтая гістарычная рыторыка пра «братэрства»?

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5в: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2004-05 гг.)

Люты 3, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Чачня 1 

Заява Рэгіянальнага Грамадскага руху “Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня»: У Чачні працягваецца жахлівае бязьмежжа (26.01.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=16419)

Далей »

Украінская шызафрэнізацыя “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці

Студзень 31, 2014 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Рас.шыза 1Адзін зь кірункаў нашай дзейнасьці – сачэньне за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Мы даўно ўжо адкрылі істотны факт, што гэтыя людзі ў сваёй абсалютнай большасьці на справе ніякімі нацыяналістамі не зьяўляюцца, а зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі. Другі факт, які харакратызуе грамадска-палітычны сьветагляд гэтых людзей — гэта расшчапленьне (шызафрэнізацыя) іх сьвядомасьці разнастайнымі выклікамі аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Здавалася б, адзіная супольнасьць “рускіх нацыналістаў”, але яна адразу распадаецца на варагуючыя паміж сабой групы, як толькі гаворка заходзіць пра правільнае (на іх погляд) уладкаваньне Расеі, палітыку Пуціна, будучыню Паўночнага Каўказу, стаўленьне да Беларусі ды Украіны, да іх народаў, і да т.п. Натуральна, мы зьбіраем матэрыялы па гэтых пытаньнях. Але сёньняшнія падзеі ў геаграфічным цэнтры Еўропы прымушаюць нас выставіць хаця б тую частку зь іх, якая паказвае стаўленьне г.зв. “рускіх нацыяналістаў” да цяперашніх падзей ва Ўкраіне.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 3: Яндарбіеў і Масхадаў)

Снежань 29, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 35. Пасьля забойства Джахара Дудаева функцыі прэзідэнта чачэнскай дзяржавы Ічкерыя пачаў выконваць Зелімхан Яндарбіеў (гл. фота; на ім Яндарбіеў справа, зьлева — Аслан Масхадаў). Гэты выбітны сын чачэнскага народу нарадзіўся ў Казахстане ў 1952 годзе, але пазьней вярнуўся ў сваё радавое паселішча ў Чачні Старыя Атагі. Працоўны шлях пачаў у 17 гадоў (рознарабочы, муляр). Пасьля службы ў войску, працуючы на буравой, завочна вучыўся на філалагічным аддзяленьні Чачэна-Інгушскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1981 годзе. Затым працаваў карэктарам у кніжным выдавецтве. У 1985-86 гг. займаў пасаду старшыні Камітэту прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР. У перыяд перабудовы заняўся грамадска-палітычнай дзейнасьцю — на момант знаёмства з Дудаевым узначальваў Вайнахскую дэмакратычную партыю.

Далей »

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

Снежань 7, 2013 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

Далей »

Станавіцца на бок то аднаго, то другога твайго ворага ня ёсьць стратэгіяй перамогі. Гэта — тактыка пагібелі

Снежань 6, 2013 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Неперамога 1Адзін  з наведвальнікаў нашага сайта ў сваіх каментарах упарта адстойвае думку, што паколькі ў нас — беларусаў-літвінаў — шмат ворагаў, мы павінны абраць галоўнага зь іх і пайсьці на супрацоўніцтва на любых умовах з “ворагам нашага ворага” (канкрэтна, аб’яднацца з “Захадам” супраць “Расеі”). Маўляў, толькі такі падыход зьяўляецца вяршыняй палітычнай мудрасьці. Тых жа, хто контраргументуе, што гэта абсалютна бесперсьпектыўна, што нашы ворагі здольны дамовіцца за нашымі сьпінамі, каб зноў захапіць і падзяліць Беларусь паміж сабой, называе цемрашаламі. Калі ж мы нагадваем, што, напрыклад, “Польшча” разам з “Расеяй” ужо двойчы толькі ў ХХ-м стагоддзі дзяліла Беларусь (Беласточчына дасёньня захоплена імі), што і больш далёкі “Захад” разам  з “Расеяй” здушваў нацыянальна-вызвольнае паўстаньне народаў Паўночнага Каўказу пры Дудаеве і падсоўваў ім ісламізм, не пускаў Украіну ў Еўразьвяз пасьля Памаранчавай рэвалюцыі, “прыбіраў” Леха “качора” з палітычнай арэны Ўсходняй Еўропы і г.д., наведвальнік адказвае прыкладна так, што гэта “дзеі даўно мінулых часоў”. Таму мы вырашылі паказаць прыкметы шчыльнага ўзаемадзеяньня розных ворагаў свабоды народаў Еўропы бачныя і ў нашы дні. Мы наўмысна ўзялі тыя матэрыялы, якія прачыталі толькі сёньня, і выстаўляем іх ніжэй.

Далей »

Яшчэ адзін рускі, усьлед за Шырапаевым, паказаў, што такое сапраўдны інтэр-нацыяналізм

Снежань 3, 2013 | Каментары (23)

Рэдакцыя.  

Струкава 1

 

 

Гэтым Чалавекам стала Марына Струкава — вядомая расейская паэтэса, настаўніца, карэспандэнт, літаратурны рэдактар, патрыётка і руская нацыяналістка — якая на сваім сайце, а таксама на сайце “Украінскай нацыянальнай асамблеі — Украінскай народнай самаабароны”  (УНА-УНСА) пракаментавала апошнія падзеі ва Ўкраіне (яе кароткія тэксты ўзяты адсюль: http://strukova-mv.livejournal.com/257960.html; http://strukova-mv.livejournal.com/257636.html; http://strukova-mv.livejournal.com/258459.html)

Далей »

Дачыненьні паміж Украінай і Расеяй вачыма трох расейскіх суб’ектаў (частка 2, расейскі нацыянал-дэмакрат)

Лістапад 27, 2013 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Рускія 3У папярэдняй частцы данага матэрыяла мы паказалі стаўленьне да спробаў самастойных геапалітычных паводзін Украіны з боку двух суб’ектаў цяперашняй Расеі — расейскай імперыякратыі й т.зв. “рускіх нацыяналістаў”. Высьветлілася, што ня толькі першыя, а і другія на справе зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі-шавіністамі. Мы ўжо і не спадзяваліся знайсьці ў Расеі хоць некага з публічных грамадска-палітычных дзеячаў, які б у стаўленьні да Ўкраіны выглядаў універсальным нацыяналістам. Але нам урэшце пашчасьціла напаткаць сьвежы артыкул вядомага расейскага нацыянал-дэмакрата Аляксея Шырапаева. Назва яго працы “Пра два народы” (узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/o-dvux-raznyx-narodax.htm). Падаем тэкст ніжэй.

Далей »

Дачыненьні паміж Украінай і Расеяй вачыма трох расейскіх суб’ектаў (частка 1: расейская імперыякратыя і “рускія нацыяналісты”)

Лістапад 26, 2013 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Рускія 1З нагоды рэзкай актывізацыі палітычнай барацьбы ўнутры і вакол Украіны з-за нечаканай адмовы Віктара Януковіча падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны зь Еўразьвязам, зноў стварылася сітуацыя “крука ў лесе”, калі многія суб’екты палітычнага жыцьця вымушаны адкрыта дэманстраваць свае сапраўдныя погляды. Значыць, у нас, як рэсурса ідэалагічнага, настаў час “збору ўраджаю”.  Вядома, мы сочым і за палітычнымі падзеямі ва Ўкраіне, але канкураваць з тэлеканаламі й сайтамі, якія сьпецыялізуюцца на навінах, аб’ектыўна ня ў стане – у нас абсалютна розныя вагавыя катэгорыі. Затое сачыць за сьветаглядамі людзей, вылічваць грамадскі значныя мэты розных сацыяльных груп, іх ідэалагічныя прынцыпы – гэта тыя задачы, якія, будучы рэальнымі для нас, для большасьці іншых рэсурсаў зьяўляюцца непад’ёмнымі. Прычына простая — практычна ўсе моцныя рэсурсы, уключна з сеціўнымі, заангажаваныя тымі ці іншымі сіламі. Перад імі пастаўлена задача прапагандаваць праплачаныя іх гаспадарамі ідэалогіі, а не шукаць ісьціну. Для апошняга трэба быць свабоднымі людзьмі. І тут высьвятляецца, што свабода, сумленьне – занадта дарагія рэчы, каб яны былі даступны многім…

Далей »

Першыя стрэлы будучай грамадзянскай вайны ў Расеі прагучалі ў маскоўскім метро

Лістапад 23, 2013 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Расстрэл 117 лістапада на “шэрай” лініі маскоўскай падземкі ў адным з вагонаў цягніка адбылася непрыемная і адначасна знамянальная падзея, задакументаваная бесстароннай відэакамерай (гл. тут : http://www.youtube.com/watch?v=seR4w6WhMmo ці тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=33312). На кадрах бачна, як у вагоне спачатку спакойна едуць два русавалосых хлопца (верагодна, браты), але потым увагу аднаго зь іх прыцягвае чалавек, які сядзіць насупраць (прысутнасьць таго чалавека бачная пазьней). У нейкі момант старэйшы з двух пасьля кароткай слоўнае перапалкі ўстае, дастае пісталет, страляе апаненту, які ўжо падскочыў да яго, у жывот, дае пендаля, затым страляе яшчэ раз у левую шчаку, а малодшы прыкрывае выхад абодвух з вагона. На сёньня злачынцы не затрыманы. Пацярпелы шпіталізаваны, яму зроблена шэраг аперацый.

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 2, дапоўненая)

Лістапад 13, 2013 | Каментары (7)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 2

Наўпрост зь Беларусі да Стаўрапаля цягнікоў няма. Таму давялося ехаць да ст.Каўказская, якая яшчэ 180 км да месца. На станцыі спаткаў здаровы дзяцюк у скуранцы, які і даставіў да Стаўрапаля. Апынуўся ў офісе галоўнага арганізатара Зьезду славянаў Уладзіміра Несьцерава. Адразу на ўсю сьцяну здаравенны трыкалор. Зь іншых бакоў цытаты Кутузава, Жукава. Міжволі падумалася: “Куды я трапіў?..”

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 1)

Лістапад 13, 2013 | Няма каментараў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

Запрашэньне на  1-ы Зьезд cлавянаў Стаўрапольля сталася для мяне досыць нечаканым і цікавым адначасна. Урэшце, ніхто з беларускіх апазіцыянераў ніколі ня меў справаў з рускімі нацыяналістамі, за выключэньнем мясцовых шавінюжак… Ідэйнае несупадзеньне, я думаю, і проста чалавечы страх не дазволілі нашым апазіцыянерам паглядзець непасрэдна на новую расейскую зьяву…

Далей »

Старонка 5 з 18« Першая...34567...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы