Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Варта падаць зьвесткі таксама пра “рускіх нацыяналістаў”, якія існуюць у сілавым блоку сёньняшняй Расеі. Хай першым зь іх будзе генерал-палкоўнік Леанід Івашоў. Пачнем зь яго біяграфіі.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Варта падаць зьвесткі таксама пра “рускіх нацыяналістаў”, якія існуюць у сілавым блоку сёньняшняй Расеі. Хай першым зь іх будзе генерал-палкоўнік Леанід Івашоў. Пачнем зь яго біяграфіі.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Наступным “рускім нацыяналістам”, зь якім мы знаёмім нашых наведвальнікаў, зьяўляецца былы губернатар Краснадарскага краю, Дэпутат Дзярждумы, а цяпер Савету Федэрацыі Расеі, прыхільнік камуністаў Мікалай Кандраценка. Праз сеціва зь ім можна пазнаёміцца, дзякуючы кароткай, але яркай прамове на адной з канферэнцый у Маскве па пытаньнях сельскай гаспадаркі (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=pAGDFxrIPro). Як рускі нацыяналіст, ён шчыра кажа пра рускі народ і яго наўмысны генацыд. Зьвяртаем таксама ўвагу, што Кандраценка свамі землякамі – казакамі – быў названы “бацькам” (Лу-ка назваў “бацькам” сам сябе і пасьля Кандраценкі; таму наш “бацька”… не сапраўдны).
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Сярод тых, хто ў Расеі ўдзельнічае ў супраціве зьнішчэньню рускага народу, дастаткова шмат навукоўцаў. Гэтаму напэўна спрыяе абсалютна неабходны для іх прафесійнай дзейнасьці крытычны (рэалістычны) склад розуму. Адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў “рускіх нацыяналістаў” ад навукоўцаў зьяўляецца прафесар Уладзімір Жданаў (фізік і псіхолаг). Многія ўжо маглі завочна пазнаёміцца зь ім, дзякуючы лекцыям на тэму “Як вярнуць сабе зрок па метаду Бейца-Шычко” ці лекцыі пра карысьць для нашага здароўя ад прадуктаў пчалярства.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Сярод асобаў, якія таксама змагаюцца за інтарэсы рускага народа, але істотна адрозьніваюцца ад узгаданай у першай частцы гэтага матэрыяла тусоўкі, у апошнія гады можна было бачыць такіх людзей, як генералы Канстанцін Пятроў і Леанід Івашоў, палкоўнік Уладзімір Квачкоў, былы міністар па друку ва ўрадзе раньняга Ельцына Барыс Міронаў, прафесар Уладзімір Жданаў, губернатар Краснадарскага краю Мікалай Кандраценка (першы “бацька”), некаторыя іншыя (большасьць з гэтых асоб таксама ня супраць заявіць пра сябе, як пра рускіх нацыяналістаў, таксама зьяўляючыся пры гэтым больш ці менш прыхаванымі расейскімі імпер-шавіністамі). Для таго, каб ахарактэрызаваць гэты гатурак рускіх нацыяналістаў варта і ў даным вырадку спачатку зьвярнуць увагу на тое, што хвалюе гэтых людзей, зь якім пасланьнем яны выходзяць да расейскага грамадства, як яны называюць сілы, віноўныя ў бедах рускага ды іншых народаў расейскай імперыі. Прапануем пачаць з сына Барыса Міронава Іван (гл. фота), які, у адрозьненьні ад папярэдняга нашага “героя” спадара Крылова, ужо адседзеў 2 гады у турме да суду па абвінавачаньні ў пакушэньні на Чубайса.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Каб у чытачоў сайта не зарадзілася ўражаньне, што на фоне ўсёй сістэмы імперыялізмаў, якія пагражаюць самастойнаму разьвіцьцю нашага беларуска-літвінскага й іншых народаў, мы нейкім асаблівым чынам выдзяляем польскі імперыялізм, мы ў рэдакцыі вырашылі кінуць кароткі позірк на расейскі імперыялізм. А каб наша ўвага доўга на ім не затрымалася (ёсьць пытаньні й важней), зьвернем увагу толькі на тых, хто ў сучаснай Расеі заяўляе пра сябе, як рускіх нацыяналістаў (на справе зьяўляючыся больш ці менш прыхаванымі расейскімі імпер-шавіністамі), апазіцыйных цяперашняй расейскай уладзе. І тут жа высьвятляецца, што ў Расеі такіх ёсьць як мінімум два істотна розных гатункі…
Зыходзячы з агульналюдскіх каштоўнасьцяў і аб’ектыўна ацэньваючы сітуацыю, склаўшуюся ў Беларусі, ЗБН канстатуе, што нелігітымнае, а таму злачынная групоўка, на чале якой стаіць Лукашэнка, вось ужо 18 гадоў праводзіць палітыку, скіраваную на разбурэньне беларускай дзяржаўнасьці, зьнішчэньне беларуска-літвінскай нацыі.
Рэдакцыя.
Тое, што мы ня маем ніякай перадузятасьці да польскага народу як такога, з усёй выразнасьцю сьведчыць таксама і тое, што мы працягваем сачыць за разьвіцьцём падзей вакол Катыні-2. Гэтая тэма вельмі небясьпечная і мы моцна падстаўляемся. Пра гэта сьведчыць хаця б тое, што ў Беларусі больш ні водная іншая інфармацыйная крыніца – ні афіцыйная, ні апазіцыйная – гэтую вельмі важную і цікавую тэму не закранае. Робяць выгляд, што яна “не актуальная”… Мы ж, як сапраўдныя інтэр-нацыяналісты, працягваем пошук праўды ў трагедыі 10.04.10, ведаючы яе найістотнае значэньне для лёсу польскага народа. Вось бы так хоць якія палякі пачалі адстойваць аб’ектыўныя інтарэсы беларусаў-літвінаў. Хаця б з-за ўзаемнай ветлівасьці, культуры ці з-за шляхецтва, годнасьці, пра якія яны так любяць казаць…
Сайт працягвае перарваную выкананьнем больш важкіх абавязкаў тэму беларуска-польскіх узаемадачыненьняў. Мы працягваем паказваць, што нам ў гэтых стасунках сёньня не падабаецца, і якое выйсьці мы прапануем. Па падказцы аднаго са сталых чытачоў нашага сайта, вось тут – http://haradocki.livejournal.com/1531.html (аўтар ЖЧ haradocki) – мы знайшлі невялікі нарыс, які апісвае развіцьцё беларускага нацыянальнага руху на Гарадзеншчыне ў 1918-24 гг. Нарыс быў надрукаваны ў заходнебеларускай газеце “Сын беларуса” (1924 г. – № 35. – С. 3 – 4). Шмат істотных момантаў і важных імёнаў тут яшчэ не ўзгадана, але тэкст ужо дастакова добра адлюстроўвае цяжкасьці й перашкоды, зь якімі сутыкнуўся беларускі рух на Гарадзенскай зямлі ў першай палове 1920-х – у час, калі заходняя частка Беларусі была “пад палякамі”…
Рэдакцыя.
1 ліпеня г.г. на 66-м годзе пайшла з жыцьця Сьвятлана Новікава. Напэўна, тых беларусаў, якія праз гады будуць пра яе ведаць і паважаць, будзе значна больш, чым тых, хто яе ведаў пры жыцьці. Хутка будзе 9 дзён пасьля сьмерці выбітнай беларускай навукоўкі, матэматыка і кібернэтыка, а таксама выбітнай беларускай патрыёткі. У 2010-м годзе кіраўнік рэдакцыі сайта Нашайзямлі.орг Алесь Астроўскі, даведаўшыся аб цяжкай хваробе пані Сьвятланы, узяў у яе інтэрвю. Але тады яна папрасіла яго не выстаўляць. Цяпер усе абяцаньні можна лічыць выкананымі. Хай людзі ведаюць пра яшчэ адну Вялікую, Сапраўдную і Жывую Беларуску…
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
Кожны раз пасьля выстаўленьня матэрыяла, аналагічна папярэдняму, у сябраў рэдакцыі ўзьнікае жаданьне яшчэ раз падрэсьліць, што пры ўсім тым мы ня маем ніякай асаблівай перадузятасьці да польскага народу як такога. Народ сабе, як народ… Калі ёсьць магчымасьць падтрымаць палякаў у іх праведных дзеяньнях, мы, як сапраўдныя інтэр-нацыяналісты, робім гэта з задавальненьнем. Калі ж нехта хоча, каб мы здраджвалі праўдзе і справядлівасьці, якія адпавядаюць аб’ектыўным інтарэсам беларусаў-літвінаў, мы з-за штучнай “паліткарэктнасьці” рабіць такое ня будзем (хай да здрады апускаюцца тыя, хто залежыць ад польскіх імперыялістаў; сьцяг ім ў рукі й чорная метка на лоб…). Каб і ў дадзеным выпадку пацьвердзіць адзначаныя прынцыпы, мы пасьля папярэдняга падаем ніжэй новы матэрыял, які падтрымлівае палякаў у іх праведных дзеяньнях.
Рэдакцыя.
1 чэрвеня, у дзень адкрыцьця Фестывалю “нацыянальных культур”, у Гародні было холадна. Цэлы дзень ліў дождж. Надвор’е моцна сапсавала ўладам мерапрыемства і ў наступныя дні. Але, напэўна, яшчэ больш папсавала настрой мясцовым цяперцам г.зв. “польская меншасьць”. Паколькі рэдакцыя дастаткова выразна выказала сваё стаўленьне і да ўзгаданага “фестывалю” (гл. папярэдні матэрыял), і да “польскага пытаньня” ў Беларусі (пра яго мы пісалі ня раз; гл. адпаведную рыбрыку), мы палічылі важным прааналізаваць тое, што адбылося, і запрапанаваць беларусам-літвінам ды г.зв. “беларускім палякам” варыянт стаўленьня да скандальных гарадзенскіх падзей пачатку чэрвеня 2012 года.
Беларусафобскі этнацыдны рэжым, які захапіў уладу над беларускім народам і нашай зямлёй, хутка і ў чарговы раз будзе праводзіць у Гародні г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім зьбіраюцца прыняць удзел прадстаўнікі розных нацыянальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 18 гадоў (!) зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд беларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Мы, з-за азначаных абставін, пачынаючы з 2006 году, ужо двойчы зьвярталіся да прадстаўнікоў нацыянальных грамадаў у Беларусі байкатаваць гэты “Фестываль” (гл. https://nashaziamlia.org/2006/05/20/107/; https://nashaziamlia.org/2008/06/12/1388/). Да нас не прыслухаліся… Сітуацыя ж у Беларусі за гэты час толькі пагоршылася. Таму мы ў трэці раз зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “Фестывалю нацыянальных культур” з ранейшай просьбай. Таксама мы папярэджваем: калісьці ўлада ў Беларусі стане нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. І тады Ваша сёньняшняя пастава можа набыць прынцыпова іншую вагу…
З павагай, рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Да пытаньня, што адзначаюць 9 траўня цяперскія ўлады ў Беларусі й імперыякратыя на Расеі, мы вяртаемся мусова, бо гэтыя адзначэньні ўсё працягваюцца і працягваюцца (дарэчы, яны суправаджаюцца характэрнай у апошнія гады прыкметай – павязваньнем паласатых стужачак на розныя месцы аўтамабіляў; сёлета ў Гародні гэтыя стужачкі можна было бачыць прыкладна на 2-3 аўта са 100; летась было больш). Паколькі няма адзнак, што цяперцы й імперасты зьбіраюцца спыніць цынічна выкарыстоўваць “перамогу ў Вялікай айчыннай” у сваіх палітычных мэтах, з тэмай неабходна добра нарэшце разабрацца і канчаткова вызначыцца.
У калекцыю абмеркаваньня гістарычных падзей, зьвязаных з рэгулярным адзначэньнем цяперскімі ўладамі 9-маяў, мы вырашылі ўключыць меркаваньне вядомага расейскага дысідэнта Барыса Стамахіна (гл. фота). Адразу папярэджваем: яго артыкул адзін з самых спрэчных. Але для таго, каб ахапіць увесь дыяпазон меркаваньняў, мы павінны разгледзець і тыя, якія знаходзяцца на мяжы дазволенага. Артыкул Стамахіна ўзяты зь яго ж ЖЧ (гл. http://lj.rossia.org/users/stomahin/74064.html). Абмеркаваньне будзе пасьля.
Рэдакцыя.
Падаем яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны “перамозе ў Вялікай айчыннай вайне”. Яго аўтар – Юры Несьцярэнка (гл. фота) – у адрозьненьне ад двух папярэдніх аўтараў, падае дадатковыя цікавыя факты і спрабуе аналізаваць гэтую падзею зь іншых пазіцый – максімальнай бесстароннасьці, аб’ектыўнасьці. Наколькі ў яго гэта артымліваецца – кожны чытач сайта можа ацаніць сам (узята з http://yun.complife.ru/miscell/antivict.htm; нязначна скарочана).
Рэдакцыя.
Саад Мінкаілаў (на грунце апублікаваных архіўных матэрыялаў)
З нагоды адзначэньня цяперцамі й расейскімі імперцамі “сьвята 9-мая”, падаем яшчэ адзін артыкул. Яго аўтар разглядае праблему зусім зь іншай пазіцыі – ідэалогіі ісламу. Ацэнкі спадара Мінкаілава зьяўляюцца, на наш погляд, хаця і не ідэальнымі, але ня менш цікавымі, чым спадара Росава (узята з http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/05/09/90496.shtml; нязначна скарочана).
Рэдакцыя.
З канцом савецка-нямецкай вайны адбыўся гістарычны надлом рускага народу. Уласна рускі чалавек стаў сыходзіць зь гісторыі й усё хутчэй выціскацца чалавекам савецкім, прадстаўніком «новай гістарычнай супольнасьці людзей», якія і паняцьця ня маюць, што СССР – гэта не Расея, што Маскоўская Патрыярхія – ня Руская Царква, а савецкая ілжэ-ЦАРКВА, што савецкая армія – ня «наша», а савецкі ўрад – акупацыйны. І што наогул магчымы нейкі іншы патрыятызм, акрамя савецкага, і нейкая іншая назва вайны, акрамя як «вялікая айчынная». Ці такі павінен быў быць вынік гэтай вайны, калі б яна і напраўду была Айчыннай?
З адыходам у мінулае яшчэ аднаго году пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны 1939-45 гг. улады Расеі й залежнай ад іх Беларусі ўсё грамчэй адзначаюць чарговую гадавіну пераможнага заканчэньня “Великой отечественной войны 1941-45 гг.”. Усё сьведчыць пра тое, што гэтыя адзначэньні будуць працягвацца і пасьля сьмерці апошняга ветэрана той вайны. Мы ўжо ня раз пратэставалі супраць блюзьнерскага выкарастаньня палітычнымі прайдзісьветамі вялікай трагедыі, якая адбылася ў тыя гады ў дачыненьні найперш да беларускага, украінскага, расейскага народаў – не для ветэранаў і тым больш не для блізкіх славянскіх народаў прызначаецца гэтае адзначэньне… Як прыстойныя людзі, мы мусім пратэставаць. З нагоды выстаўляем артыкул, прысьвечаны азначанай тэме, невядомага нам В. Росава (узяты адсюль: http://my.mail.ru/community/stalin_criminal/43AF130DAA1BA384.html). Адразу папярэджваем: аўтар ня ёсьць пасьлядоўны беларускі ці рускі дэмакрат. Па кантэксьце бачна, што ён расейскі нацыяналіст, патрыёт, праваслаўны й, такім чынам – імперыяліст (таму пасьля выстаўленьня яго артыкула мы тое-сёе вымушаны будзем дадаткова абмеркаваць). Аднак многія думкі нават такога чалавека што да цяперашняга адзначэньня “9-маеў” нельга не прызнаць слушнымі…
Рэдакцыя.
У папярэдняй, 1-й, частцы гэтага матэрыяла былі сьцісла пададзены матывы ўчынка Брэйвіка зь яго ўласных слоў. Цікава, важна! Ці ня праўда? (Каму гэтага замала, можна пачытаць Палітычную дэкларацыю Брэйвіка, напісаную на англійскай мове аж на 1.500 старонках – гл. тут: news.nswap.info/wp-content/uploads/2011/07/2083+-+A+European+Declaration+of+Independence.zip ; альбо кароткую інфармацыю пра яе – гл. тут: http://news.nswap.info/?p=73422#more-73422). А цяпер давайце паспрабуем адысьці ад таго, што нам хочуць скарміць розныя падкантрольныя СМІ ці сам Брэйвік, і наблізіцца да сапраўднай сутнасьці справы.
Рэдакцыя.