З часу, калі 10.04.2010 пад старабеларускім Смаленскам пры таямнічых абставінах загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі разам зь 9 дзясяткамі прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты, прайшло 7 гадоў. Два гады прайшло пасьля таго, як прэзідэнтам Польшчы стаў Анджэй Дуда – сябра партыі “Закон і справядлівасьць” (ЗіС – гэта партыя загіблага Качыньскага; https://nashaziamlia.org/2015/05/25/7547/). Паўтара гады – пасьля таго, як ЗіС на чале з Яраславам Качыньскім (братам-блізьнюком загіблага прэзідэнта) перамагла на выбарах у Сейм і Сенат Польшчы (https://nashaziamlia.org/2015/10/31/8107/). Хутка пасьля гэтага новым міністрам абароны краіны Антонам Мацэрэвічам была створана Падкамісія, прызначаная для паўторнага высьвятленьня прычын аварыі самалёта ТУ-154М у Смаленску. Натуральна, што ў такіх абставінах мы чакалі далейшых істотных зрухаў у аднаўленьні праўды пра тыя падзеі. Мы лічым іх прынцыпова важнымі й сочым за імі ўсе апошнія гады.