Рэдакцыя.
Натуральна, што такая колькасьць расейскіх генералаў, якія загінулі ў розных абставінах у даволі кароткі й мірны (!) час, ёсьць наўпроставым сьведчаньнем таго, што іх зьнішчаюць. “Адстрэльваюць”, нібы качак. Хто і за што іх забівае? – вось ключавыя пытаньні, на якія варта пашукаць адказ. І знайсьці яго не складана. Трэба ўявіць сабе тых, у каго быў матыў. А для гэтага варта пазнаёміцца са сьветаглядам генералаў-нябожчыкаў, з тым, за што яны змагаліся, каму пераходзілі дарогу, каго аб’яўлялі сваімі ворагамі. Апошнія хутчэй за ўсё і зьяўляюцца рэальнымі заказчыкамі шматлікіх забойстваў высокапастаўленых расейскіх імперскіх вайскоўцаў. З тых вайскоўцаў, якія ўзгадваюцца ў першай частцы данага матэрыялу, зробім невялікую выбарку – пададзім погляды двух чалавек – генералаў Пятрова (на фота зьлева) і Дубава (справа).