У папярэднім матэрыяле мы разьмясьцілі важны дакумент нашага часу – інтэрвю рускага чалавека, які ва Ўкраіне змагаецца за ўкраінскую дэмакратыю. А цяпер падаем ніжэй інтэрвю – яго мы ўзялі з сайта радыё “Свабода” – якое 29 траўня даў гэтаму радыё 27-гадовы нацбол зь беларускага Салігорска Ігар Шчука (гл. фота зьлева). Ён трэці месяц актыўна ўдзельнічае ў ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне на баку сепаратыстаў-тэрарыстаў. Называе сябе «палявым камандзірам» і кажа, што мае ў падпарадкаваньні ўзброеных людзей. Год таму Шчуку, якога ня раз затрымлівалі ў Расеі за ўдзел у акцыях нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП), спрабавалі прымусова забраць у беларускае войска. Партыя нацболаў, якой кіруе Эдуард Лімонаў, у Расеі прызнаная экстрэмісцкай і яе дзейнасьць забароненая.