nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

На Захад у сувязі са сконам міжнароднага права пачалі паступаць першыя спачуваньні

22 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Вашадзэ

 

 

Адным зь першых, хто гэта зрабіў, стаў  былы міністар замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ (гл. фота; зьвесткі ўзятыя адсюль: http://apsny.ge/2014/pol/1395171808.php). Грузінскі дыпламат на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» так пракаментаваў так званы рэферэндум у Крыме:

Далей »

І гэта завецца “галоўны гарант”?…

21 сакавіка, 2014 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

АбамаЯк усім вядома, частка тэрыторыі сувярэннай Украіны па факце ўжо злачынна анэксаваная расейскай імперыяй. Аб неабходнасьці прыняць гэта як данасьць на ўвесь сьвет заявілі ўсе ўладныя структуры Расеі.  А як у гэтых абставінах паводзіць сябе галоўны гарант, які 20 гадоў таму ўзяў на сябе абавязкі па абароне незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны? Гаворка, натуральна, пра ЗША. Адказ на гэтае пытаньне мы знайшлі ў інфармацыйнай прасторы. Яго і наша стаўленьне да яго мы падае́м ніжэй.

Далей »

Адзін нармальны сярод сотняў ашалелых і разьюшаных

21 сакавіка, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

ПанамароўФракцыя ЛДПР у сваёй публікацыі “Дэпутату Панамарову ня месца ў Парламенце” аб’явіла, што зьбіраецца паставіць пытаньне перад Дзяржаўнай думай аб пазбаўленьні Ільлі Панамарова (гл. фота) паўнамоцтваў з-за таго, што ён прагаласаваў супраць закона “Аб новых суб’ектах Федэрацыі” і супраць ратыфікацыі дамовы “Аб прыняцьці Крыма ў Расейскую Федэрацыю” (http://www.pravda-tv.ru/2014/03/21/43941). У публікацыі заяўляецца, што 7 красавіка фракцыя ЛДПР ўнясе на разгляд Дзярждумы паданьне аб прызнаньні дэпутата Ільлі Панамарова тым, хто страціў дэпутацкія паўнамоцтвы, бо ён “пайшоў на повадзе ў нацыстаў, якія спрабуюць раскалоць краіну, і выступіў супраць інтарэсаў расейскай дзяржавы”. Што да дэпутатаў, якія ўстрымаліся пры галасаваньні, прынята рашэньне папярэдзіць іх аб “няпоўнай адпаведнасьцi палітычнаму статусу”…  Натуральна, што наша ацэнка таго, што зрабіў дэпутат Панамароў, мае супрацьлеглае значэньне, а менавіта такое, якое адлюстравана ў назве. І мы вельмі радыя паінфармаваць нашых чытачоў пра існаваньне яшчэ аднаго прыстойнага рускага чалавека. 

 

Як выглядае расейская прапагандысцкая ГБ-шыза

20 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

ПякінПасьля азнаямленьня зь меркаваньнямі пары прыстойных людзей (гл. папярэднія матэрыялы) зноў прапануем пазнаёміцца зь некаторымі асобінамі на Расеі, якія прафесійна прапагандуюць “каштоўнасьці” расейскай імперыі (а на справе зьяўляюцца страшнымі злачынцамі – правакатарамі-падпальшчыкамі будучай вайны!). У нармальных умовах іх трэба было б, немарудзячы, арыштоўваць і судзіць. Але сёньня маем тое, што маем… – яўная прыкмета набліжэньня вайны… Адразу папярэджваем (!), праглядаць запрапанаваныя ніжэй відэа можна толькі людям з устойлівым псіхічным здароўем, бо цяжкая шызафрэнія, якая паступова напаўзае на цябе з экрана, здольная індукаваць псіхічныя расстройствы ў некаторых, здавалася б, цалкам здаровых людзей… Калі вы лічыце, што гатовыя пазнаёміцца з чарговым прадстаўніком сёньняшняга цэху “салаўёў” расейскага імперыялізму, тады глядзіце відэа, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=lfkId1kNfyM –  тут:  http://nashaplaneta.su/blog/vopros_otvet_pjakin_v_v_ot_17_marta_2014_g/2014-03-18-19826 – і тут: https://www.youtube.com/watch?v=H7UF_D3S8gg.  Гарантуем, атрымаеце істотную прыбаўку да свайго жыцьцёвага досьведу… Дадаткова патлумачым: нейкі Пякін В.В., які выступае з экрана, увесь час узгадвае “Канцэпцыю Грамадскай Бясьпекі” (рус. КОБ). Гэта азначае, што ён заняў у інфармацыйнай прасторы месца генерала К.Пятрова, які раней вёў гэтую тэму, але быў хутчэй за ўсё забіты ў ліпені 2009 года (гл. https://nashaziamlia.org/2012/09/28/5345/). І апошняе: мы не знайшлі ў сябе сілаў, каб перакласьці ў пісьмовую форму хаця б некаторыя “думкі” Пякіна.

 

Ніхто ня будзе дапамагаць ахвяры агрэсіі, калі сама ахвяра не супраціўляецца

19 сакавіка, 2014 | 7 каментарыяў

ІларыёнаўЗусім нядаўна Андрэй Іларыенаў даў інтэрвю двум журналістам “Украінскай праўды” – Мустафе Наему і Сяргею Лешчанку (http://www.pravda.com.ua/articles/2014/03/17/7019339/). У 2000-05 гады Іларыёнаў быў дарадцам прэзідэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Свой пазьнейшы сыход з гэтай пасады патлумачыў так: “краіна спыніла быць палітычна свабоднай”. Сёньня спадар Андрэй зьяўляецца адным з самых цытуемых эксьпертаў па Расеі сярод украінскіх журналістаў – яшчэ летась у кастрычніку Іларыёнаў папярэдзіў аб планах свайго былога боса (гл. “Пуцін лічыць, што частка Украіны павінна належаць Расеі”; http://www.pravda.com.ua/articles/2013/10/10/6999733/). За заклікі супраціўляцца расейскай экспансіі Іларыёнава ў Расеі некаторыя называюць “правакатарам”. Сёньня спадар Андрэй жыве ў Вашынгтоне і працуе старшым навуковым супрацоўнікам прыватнага аналітычнага цэнтра – Інстытута Катона, які вызнае эканамічны лібералізм, а таксама ў Стэнфардскім унівэрсітэце. Што чакае далей Украіну – апавядае Іларыёнаў у новым інтэрв’ю “Украінскай праўдзе”.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра пырсканьне «патрыятычнай» слінай расейскімі зомбі

17 сакавіка, 2014 | 4 каментарыя

Барышаў 1 

Пасьля любога кантактаваньня з такімі асобамі, як Жырыноўскі (гл. папярэдні матэрыял), хочацца вымыць рукі ці прыняць душ… Але мы зробім інакш – кампенсуем непрыемныя адчуваньні ў нашых чытачоў парай чарговых артыкулаў, напісаных значна больш прыстойнымі людзьмі. Падаем ніжэй думкі чарговага рускага чалавека Ігара Барышава (гл. фота). Матэрыял узяты адсюль: http://sokrytoe.net/14150-bryzzhuschie-patrioticheskoy-slyunoy-russkih-zombi.html. Аўтар выкрыў тое, што мы  завем “комплексам расейскай імперскай непаўнавартасьці”.

Рэдакцыя.

Далей »

Хто тут фашыст? Каго “віньціць” і судзіць?

16 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Яраш 1аПасьля правалу спробы разавага і татальнага захопу Ўкраіны з дапамогай Януковіча, расейская імперыякратыя перайшла да захопу Ўкраіны па частках. Але пра тых, хто ёй “сапсаваў танцы”, не забыла. Галоўны герой Майдана – Яраш – быў аб’яўлены “Расеяй” злачынцам, які падлягае затрыманьню (у т.л. з дапамогай сіл міжнароднага вышуку). Праз расейскія СМІ заяўлялася, што Яраш –  “нацыяналіст, бандэравец, экстрэміст, тэрарыст, вораг”, які нібыта папрасіў Доку Ўмарава “пачаць тэрарыстычныя акцыі па ўсёй Расеі”. Некаторыя асабліва барзыя ветэраны-сьпецназаўцы, натхнёныя ўсім гэтым, выступілі ў запале нават з публічнымі пагрозамі ліквідаваць Яраша (гл. http://www.youtube.com/watch?v=na1KymyIGpM). Але мы, нягледзячы на ўсю скандальнасьць сітуацыі, вырашылі пільней прыглядзецца да матывацыі расейскага боку. З доказаў віны Яраша, прыведзеных у расейскіх СМІ афіцыйнымі асобамі ды адстаўнымі сьпецназаўцамі, давайце і пачнем наш аналіз.

Далей »

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ

16 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Мы, прадстаўнікі беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, асуджаем чарговую імперскую агрэсію Расеі ды разьвязаную з боку Масквы вайну з Украінай.

Выказваем пратэст супраць умяшаньня ва ўнутраныя справы незалежнай еўрапейскай дзяржавы, а таксама вызнаем тэрытарыяльную цэласьць Украіны.

Гэтаксама мы асуджаем ганебныя ды небясьпечныя дзеяньні пануючага ў Беларусі рэжыму. Разьмяшчэньне на нашай зямлі дадатковых расейскіх войскаў ды актывізацыя расейскіх імперскіх структур у чарговы раз дэманструюць каланіяльную залежнасьць мясцовага рэжыму ад маскоўскіх бонзаў. З-за падобнай палітыкі цяперашніх уладаў Беларусь уцягваецца ў імперскую авантуру Крамля з непрадказальнымі наступствамі для самаго беларускага народу…

Мы зьдзіўлены слабой рэакцыяй на гэтыя падзеі кіраўнікоў афіцыйных апазіцыйных партый ды рухаў у Беларусі, якія вызнаюць сябе дэмакратычнымі. Тое, што прадстаўнікі  легальных апазіцыйных структур дасёньня не выказалі арганізаванага і адназначнага асуджэньня імперскай агрэсіі Масквы, а абмежаваліся ў асноўным агульна-пацыфісцкімі заклікамі, дыскрэдытуе іх ў вачах нашага і ўкраінскага народаў.

Зьвяртаемся да беларускага народу аказваць усямерную падтрымку справядлівай нацыянальна-вызвольнай барацьбе ўкраінскага народу.

Жыве Беларусь!

Слава Ўкраіне!


Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК Беларускай Партыі Свабоды.

Алесь Астроўскі – ініцыятар стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху.

Леанід Акаловіч – сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Яўген Мурашка – старшыня Зьвязу беларусаў Нямеччыны.

16.03.2014 г.

 

Уладзімір Букоўскі: “Пуцін прайгра́е вайну, а Ўкраіна расчаруецца ў Еўразьвязе”

15 сакавіка, 2014 | 4 каментарыя

Букоўскі 

 

 

Былы савецкі дысідэнт перакананы, што Расея ня здолее перамагчы Ўкраіну, але пры гэтым ён ськептычна глядзіць на персьпектыву яе еўрапейскай інтэграцыі. Пра гэта спадар Букоўскі заявіў у сваім інтэрвю са Зьмітром Гурневічам  (гл. http://radyjo.net/4/91/Artykul/165092).  Ніжэй падаем тэкст гэтага інтэрвю.

Далей »

МЮНХЕНІЗМ – заўсёдная еўрапейская “палітыка”

15 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

МюнхенізмНа наступным тыдні Еўразьвяз мае намер накласьці на “Расею” больш жорсткія санкцыі. Плануецца забараніць уезд у ЕЗ і замарозіць банкаўскія рахункі шэрагу адказных за інвазію ў Крым. Магчыма адмова ад удзелу краін «вялікай васьмёркі» ў чэрвеньскім саміце, які павінен прайсьці ў Сочы. Аднак такіх санкцый у дачыненьні да галоўных злачынцаў – Пуціна і Лаўрова – ня будзе. З нагоды гэтых ды іншых паводзін “Еўропы” вядомы летувіскі палітык, член Еўрапарламенту Вітаўтас Ландсбергіс даў інтэрвю аднаму зь летувіскіх СМІ (http://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/38416/v._landsbergis_es_planuojamos_sankcijos_rusijai_tai_visciuku_sankcijos_smaugliui). Паколькі мы не перакладаем зь летувіскай, адказы Ландсбергіса, мы ўзялі зь іншых сайтаў –   http://www.newsbalt.ru/detail/?ID=21101; http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/13/103532.shtml.

Далей »

Як зьбіраюцца ваяваць расейскія імперасты ва Ўкраіне

15 сакавіка, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

ІмперастыСёньня расейскую імперыю зноў трасе прыступ ваеннай гарачкі. У які ўжо раз за яе крывавую гісторыю… І колькі разумныя людзі нават у Расеі ні крычаць: “Спыніцеся расеяне! Адумайцеся!” (гл., напрыклад, папярэдні матэрыял), –  ваенную ліхаманку ўтаймаваць хутчэй за ўсё не атрымаецца. Момант пачатку гарачай фазы вайны набліжаецца з кожнай гадзінай… На гэтым фоне найбольш дальнабачныя людзі задаюцца ключавым пытаньнем:   “ХТО хоча нацкаваць два славянскія народы ў братазабойчай вайне?! ХТО стаіць за сьпіной у Пуціна і яго асяроддзя, прымушаючы рабіць усё так, каб пасіянарныя рускія і ўкраінцы пазабівалі адзін аднаго?!…”   Гучыць таксама й іншае пытаньне: “А як зьбіраюцца ваяваць ашалелыя расейскія імперасты ва Ўкраіне?”. На яго дасьведчаныя гісторыкі адказваюць: “Як-як, як заўсёды. З дапамогай “жывога шчыта” зь мірных жыхароў-закладнікаў. Так расейскія “бравыя салдаты” заўсёды рабілі, у т.л. нядаўна ў Чачні”… На ютубе зьявілася кароткае відэа (тут: http://www.youtube.com/watch?v=qba0qLDDy5M; дубль тут: http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/13/103530.shtml), дзе ёсьць пацьвярджальныя кады з нядаўняй прэс-канферэнцыі Пуціна, а таксама дакумент-радыёперахват перамовай паміж расейскімі вайскоўцамі ў Чачні. Вышэй мы выставілі кадры з гэтага кіно, а ніжэй – тэкст, які яго суправаджае.

Далей »

Рэакцыя значна больш прыстойных людзей у Расеі (+ дадатак)

13 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Прыстойныя 1А вось і рэакцыя з боку прыстойных расейскіх творчых людзей на акцыю Міністэрства культуры Расеі й набліжаных да яго асоб, пра якую паінфармавана ў папярэднім матэрыяле. Шчыра скажам: мы на гэта разьлічвалі, гэтага чакалі – як ведаюць сталыя чытачы сайта, мы рэгулярна заклікалі падзяляць паняцьці “расейскі імперыяліст” і “рускі чалавек” ці “жыхар Расеі”. І вось, нарэшце, маем цьвёрды і значны доказ. Гаворка пра тое, што на сайце Саюзу кінематаграфістаў Расеі зьявіўся адказ расейскіх кінематаграфістаў украінскім калегам пад назвай “Мы з вамі!” (гл. http://www.kinosoyuz.com/news/?pub=2285). Але па сутнасьці гэта і адначасны адказ “расейскім калегам”, якія безаглядна паклалі свой аўтарытэт пад ногі Пуціна… Выстаўляем ніжэй тэкст гэтага звароту і прозьвішчы больш за 200  падпісантаў (на сёньня).  

Далей »

А мы думалі, яны прыстойныя людзі… (+ дадатак)

12 сакавіка, 2014 | 5 каментарыяў

Непрыстойныя 1Узброены напад расейскай імперыі на незалежную ўкраінскую дзяржаву, якая імкнецца стаць на шлях сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця, стаў момантам ісьціны для вельмі многіх. Чытачы нашага сайта маглі заўважыць, як мы выкарыстоўваем гэту сітуацыю ў т.л. і для таго, каб выяўляць прыстойных людзей сярод жыхароў Расеі (асабліва рускіх па нацыянальнасьці). Аднак, “момант ісьціны” працуе і ў супрацьлеглы бок. Учора інтэрнэт-супольнасьць моцна страсянула навіна, што 86 дзеячаў расейскай культуры выступілі з адкрытым лістом, у якім падтрымалі агрэсіўныя, злачынныя дзеяньні расейскай імперыі й асабіста Пуціна. Ліст быў выстаўлены на сайце Міністэрства культуры РФ (http://mkrf.ru/press-tsentr/novosti/ministerstvo/deyateli-kultury-rossii-v-podderzhku-pozitsii-prezidenta-po-ukraine-i-krymu) і быў азаглаўлены “Дзеячы культуры Расеі – у падтрымку пазіцыі Прэзідэнта (Пуціна) па Ўкраіне і Крыму”. Ніжэй мы выстаўляем тэкст гэтага ліста, сьпіс падпісантаў (на момант выстаўленьня нашага матэрыяла іх ужо больш за 100), фота тых зь іх, каго мы прымушаны найчасьцей бачыць на нашых беларускіх тэлеэкранах, а таксама наш каментар да ўсёй гэтай сітуацыі (прозьвішчы і рэгаліі-пасады падпісантаў мы наўмысна не перакладалі).

Далей »

Бжэзінскі запрапанаваў Расеі “фінскі варыянт”

10 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Бжызя 1У пытаньні створанага расейскай імперыяй вайскова-палітычнага крызісу вакол Украіны, які набыў ужо напаўглабальны маштаб, выступіў вядомы амерыканскі палітолаг Зьбігнеў Бжэзінскі. У канцы лютага г.г. ім ва ўплывовым выданьні “The Financial Times” быў апублікаваны артыкул «Расеі трэба, каб ёй што да Ўкраіны запрапанавалі «фінскі варыянт»» (гл. http://www.ft.com/intl/cms/s/0/e855408c-9bf6-11e3-afe3-00144feab7de.html#axzz2vYusTcGU). Пазіцыя аўтара мае істотныя нюансы ў параўнаньні з пазіцыяй Кісінджара (гл. папярэдні матэрыял). Гэта стала прычынай бурлівай рэакцыі некаторых расейскіх “патрыётаў” на мірныя прапановы пана Зьбігнева. Сітуацыю мы прызналі дастаткова цікавай, каб падаць артыкул Бжэзінскага, затым прыклад расейскай рэакцыі на яго, а затым і наш каментар.

Рэдакцыя.

Далей »

Кісінджар запрапанаваў “спыніць украінскі крызіс”

8 сакавіка, 2014 | 2 каментарыя

Кісінджар 1Паколькі мы ўжо аднойчы дастаткова трапна спрагназавалі будучыя грамадска-палітычныя падзеі ў і вакол Украіны на грунце меркаваньняў Генры Кісінджара (на справе, агучаных ім жаданьняў тых, хто за ім стаіць), мы вырашылі й на гэты раз зафіксаваць яго выказваньні па тых жа пытаньнях. Пару дзён таму былы дзяржсакратар ЗША выступіў ва ўплывовым амерыканскім выданьні The Washington Post (гл. тут: http://www.washingtonpost.com/opinions/henry-kissinger-to-settle-the-ukraine-crisis-start-at-the-end/2014/03/05/46dad868-a496-11e3-8466-d34c451760b9_story.html), дзе выклаў сваё бачаньне падзей вакол Украіны і стаўленьне да іх. Выстаўляем ніжэй яго выступ (карыкатура ў тэксьце ўзятая зь яго артыкула, а вось фота-тлумачэньне дадалі мы).

Рэдакцыя.

Далей »

У краінах НАТА кажуць, што Пуцін страціў розум, але дапамагаць украінцам пакуль не сьпяшаюцца

7 сакавіка, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуцін-Захад 1Сёньня ўжо і на Захадзе розныя людзі пачалі заўважаць, што “Захад” не сьпяшаецца выканаць сваё абяцаньне забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ва ўмовах пагрозы ёй. Выстаўляем ніжэй два артыкулы – адзін з Турэччыны, другі з Брытаніі – якія гэта пацьвярджаюць. Іх карысна пачытаць тым, хто ўсё яшчэ не ўсьведамляе (нягледзячы на нашы шматлікія доказы, тлумачэньні, папярэджваньні), што Захаду, на які можна абаперціся любому народу ў час змаганьня за незалежнасьць, дэмакратыю, справядлівасьць, як такога ў прынцыпе не існуе

Далей »

Гэта ўжо было

6 сакавіка, 2014 | 6 каментарыяў

Зубаў

 

Мы працягваем вышукваць у Расеі прыстойных рускіх людзей, зь якімі можна, з нагоды, спрабаваць размаўляць. Агрэсія расейскай імперыі на Ўкраіну несумніўна спрыяе выяўленьню такіх людзей (у сітуацыі маштабнага і відавочнага злачынства прыстойныя людзі павінны голасна абурацца…). Ніжэй падаем артыкул доктара гістарычных навук, прафесара Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДІМА) – адной з самых прэстыжных ВНУ Расеі – Андрэя Зубава (гл. фота). Што адбылося пасьля яго абнародаваньня, мы паінфармуем пазьней (тэкст узяты адсюль: http://www.vedomosti.ru/opinion/news/23467291/andrej-zubov-eto-uzhe-bylo).

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 3а: іх і нашы мэты)

5 сакавіка, 2014 | 6 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

Кантужаныя 1Каб спрагназаваць магчымыя падзеі ў сьвеце, найперш трэба мець максімальна поўныя і дакладныя веды пра суб’ектныя сілы, якія ў ім дзеюць, а таксама пра мэты, якія гэтыя сілы імкнуцца дасягнуць. У свой час, усьвядоміўшы гэта, мы ў рэдакцыі спынілі выкарыстоўваць такія выразы, як “Расея супрацьстаіць Захаду”, “Захад змагаецца за дэмакратыю”, “Беларусь адказала на выпады ЗША” ды аналагічныя з-за іх поўнай бессэнсоўнасьці (гэтыя паняцьці ў нас цяпер, як правіла, азначаюць тэрыторыі адпаведных дзяржаў, якія ня могуць “змагацца, супрацоўнічаць, прамаўляць, супрацьстаяць”). Разам з тым, мы ўжо шмат гадоў са старонак сайта прапаноўваем выкарыстоўваць адэкватныя назвы канкрэтных грамадска-палітычных сіл, якія дзеюць у Беларусі, Еўропе, Сьвеце (і нам становіцца сумна кожны раз, калі нашы чытачы працягваюць казаць і пісаць слоўцы, якія нічога не даюць для разуменьня сітуацыі, акрамя адуважвальнага туману ў галаве). Каб зрабіць прагноз на будучыню, без адэкватных паняцьцяў тым больш не абысьціся… Сёньня вырашаецца лёс Украіны, будучыня Беларусі й усёй Цэнтральнай Еўропы. Што будзе ва Ўкраіне далей? Чым усё закончыцца? Хто пераможа? – такія пытаньні хвалююць сёньня вельмі многіх. Давайце на грунце адзначанага і тых зьвестак, якія мы падалі ў першых дзьвюх чатках данага матэрыяла, сфармулюем наш прагноз будучай хады падзей у і вакол Украіны.   

Далей »

Беларусы, спынім захопніцкую вайну

4 сакавіка, 2014 | 2 каментарыя

Яўген Мурашка

Мурашка 1 

Адгрымеў украінскі Майдан, які забраў больш за сто людскіх жыцьцяў, сярод якіх і жыцьцё нашага зямляка гамельчаніна Міхася Жызьнеўскага. 95 забітых і памерлых ад ран. І гэта яшчэ не дакладная лічба, бо яшчэ невядома, колькі трупаў ляжыць пад руінамі Дома прафсаюзаў, дзе месьціўся шпіталь. Больш за 1000 параненых, 315 зьніклых бязь вестак. І гэта, відаць, няпоўны рахунак за права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі. Але недарэмна палегла “Нябесная сотня”. Яна лягла ў падмурак новай Україны, якая, дзякуючы ахвярнасьці сваіх лепшых сыноў, паўстала у новым абліччы.

Далей »

Украінская Рэвалюцыя – выклік для Еўропы : паралелі зь Беларусьсю

2 сакавіка, 2014 | 3 каментарыя

Высоцкі

 

 

Ніжэй падаем тэкст выступу кіраўніка АК Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага на міжнародным “Круглым стале”, які адбыўся 27 лютага г.г. у Вільнюсе, у Сейме Летувы. У канферэнцыі бралі ўдзел шэраг амбасадараў, міністры і дэпутаты  Латвіі, Летувы, Украіны. Лічым, што даны выступ вядомага беларускага палітыка дае шмат тлумачэньняў што да сітуацыі ва Ўкраіне, Беларусі й вакол гэтых краін.

Рэдакцыя.

Далей »

Расейская імперыякратыя аб’явіла вайну ўкраінскаму народу – злачынства, якому ня будзе прабачэньня!

2 сакавіка, 2014 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

ВАЙНА

 

Сёньня, 1 сакавіка 2014 года, нягледзячы на выхадны дзень, Савет Федэрацыі Расеі прагаласаваў (адзінагалосна) за “ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Украіны”. Старшыня Савету Федэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што пастанова аб выкарыстаньні расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны ўступае ў сілу з моманту яе прыняцьця. Савет Федэрацыі сабраўся па просьбе Пуціна.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы